Алена Анісім. “Сціпласць. Смеласць. Беларускасць”

На сайце Naviny.by адбылася анлайн-канферэнцыя з незалежным дэпутатам Аленай Анісім.

13 верасян на сайце інтэрнэт-газеты Naviny.by адбылася анлайн-канферэнцыя з Аленай Анісім, якая на выбарах 11 верасня была абрана дэпутатам Палаты прадстаўнікоў шостага склікання.

Алена Анісім балатавалася на сваёй малой радзіме — па Стаўбцоўскай акрузе № 70. Грамадскаці яна вядома як навукоўца, мовавед і сталы сябра Таварыства беларускай мовы.

Елена Анисим

Алена Анісім нарадзілася 28 верасня 1962 г. у вёсцы. Савоні Стаўбцоўскага раёна ў сям’і настаўнікаў. Скончыла Залужскую сярэднюю школу з залатым медалём. У 1978 годзе паступіла ў БДУ на філалагічны факультэт аддзяленне беларускай і рускай мовы і літаратуры, які скончыла ў 1983 годзе. Падчас вучобы працавала няштатным гідам-перакладчыкам з групамі з тагачаснай Чэхаславакіі, якія суправаджала ў паездках па рэспубліках СССР. Удзельнічала ў “Беларускай спеўна-драматычнай майстроўні” (1980-1982). Працавала ў дзіцячым садку на Стаўбцоўшчыне і ў мінскімх школах . З 1991 года — у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Акадэміі навук Беларусі (цяпер філіял ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі”). Працуе на пасадзе навуковага супрацоўніка аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі. Аўтар-укладальнік некалькіх слоўнікаў.

Неаднаразова абіралася старшынёй прафсаюзнай арганізацыі інстытута, уваходзіла ў склад кіраўнічых органаў прафсаюза работнікаў НАН Беларусі і ФПБ. З 1999 года з’яўляецца актыўным сябрам “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”. З 2000 па 2014 год узначальвала Мінскую гарадскую арганізацыю ТБМ. З 2011 г. — першы намеснік старшыні ТБМ. У 2002 г. як старшыня Мінскай гарадской арганізацыі ТБМ заснавала газету “Новы час”. У 2003 г. разам з Бацькоўскім камітэтам ТБМ дамаглася адкрыцця ў Мінску 23-й гімназіі з беларускай мовай навучання.

Ініцыятавала і кіравала праектам па перакладзе і выданні асобнай кнігай “Правілаў дарожнага руху” на беларускай мове. Сумесна з калектывам навукоўцаў падрыхтавала і выдала 6 кніг пробных тэстаў па шасці ўзроўнях для выкладання беларускай мовы як замежнай. Пры непасрэдным удзеле Алены Анісім дзейнічае аргкамітэт па стварэнні Нацыянальнага ўніверсітэта з беларускай мовай навучання. Сябра Вялікай рады Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Беспартыйная.

Замужам, мае трох дарослых сыноў, унучку. Пражывае ў Мiнску.

 

— Віншуем з перамогай! Наперадзе ў вас — цяжкая праца пад ціскам з усіх бакоў. Ці ўсведамляеце вы гэта? Якой бачыце сваю ролю ў Палаце прадстаўнікоў? Якія ініцыятывы ды законы будзеце прасоўваць?

Людміла, Стаўбцы

— Дзякуй за віншаванне. Спадзяюся, што вы таксама за мяне галасавалі. :) А значыць, гэта і ваша перамога. Я ўсведамляла ад пачатку, што гэта будзе цяжкая праца. У парламенце бачу сваю ролю ў тым, каб быць трыбунам ад імя людзей, якія маюць альтэрнатыўную думку на развіццё нашай краіны і зацікаўленыя ў яе паспяховай будучыні.

Я буду рэалізоўваць тую праграму, з якой і ішла на выбары. Найпершая мая задача — спрыяць, каб беларуская мова стала рэальна дзяржаўнай, штодня гучала ў парламенце. Вынесу на разгляд дэпутатаў праект закона аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы, які падаваўся ў парламент папярэдняга склікання, але не быў падтрыманы. І, безумоўна, тыя праблемы акругі, пра якія мне казалі выбаршчыкі, будуць у мяне ў прыярытэце. 

 

 

— Комментируя свою победу на нынешних выборах, Вы заявили, что первым делом займетесь продвижением закона о государственной поддержке белорусского языка, а также сообщили, что много ездили по району и разговаривали с людьми. Не сложилось ли у Вас впечатление, что сегодня людей в первую очередь волнуют проблемы экономики? И второй вопрос: каковы основные экономические пункты Вашей программы, есть ли у Вас экономические советники?

Ирина, Минск

Згодна, што людзей хвалююць пытанні іх сацыяльнага і эканамічнага стану: памер заробкаў, пенсій, магчымасць працаўладкавання, кошты і тарыфы на камунальныя паслугі… Але не ў апошнюю чаргу іх абураюць непаважлівыя адносіны ўладаў да грамадзян. Цяперашні стан беларускай мовы — гэта таксама непавага да значнай часткі нашага грамадства.

Што датычыць эканамічных пунктаў маёй праграмы, то я лічу: трэба перагледзець сістэму заробкаў, каб не было такой разбежкі паміж аплатай працы дэпутата-бюджэтніка і работніка культуры, настаўніка, медсястры. Безумоўна, наспела пенсійная рэформа, а не проста падвышэнне пенсійнага ўзросту. Трэба таксама зрабіць сістэму падаткаабкладання больш празрыстай і прадказальнай. Ну і важна яшчэ проста стварыць максімальна спрыяльныя ўмовы для таго, каб людзям хацелася зарабляць менавіта ў нашай краіне.

Эканамічныя дарадцы ў мяне ёсць. 

 

— Спадарыня Алена, што вы будзеце рабіць зараз дзеля выратавання нашай мовы? І ацаніце цьвяроза, што рэальна зможаце зрабіць.

Кастусь, Гродна

— Як я ўжо казала, вынесу на разгляд парламента падрыхтаваны нашым Таварыствам праект закона аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы. У мяне ёсць упэўненасць, што за яго прагаласуе большасць дэпутатаў. Я і сама буду штодня прамаўляць па-беларуску ў парламенце, і іншых да гэтага заахвочваць. Акрамя таго, буду настойваць на тым, каб праекты законаў рыхтаваліся да прыняцця адразу на абедзвюх дзяржаўных мовах.

 

— Віншую пані Алену! Памятаю вашы выказванні наконт выхаду Беларусі з Еўразійскага эканамічнага звязу: «Да кампаніі ў абарону суверэнітэту Беларусі можа далучыцца кожны патрыёт, незалежна ад партыйнай прыналежнасці. Галоўная ўмова — гэта грамадзянская пазіцыя чалавека. Нашая ініцыятыва накіраваная менавіта на грамадзяніна, на чалавека, які адчувае сваю адказнасць за лёс краіны, незалежна ад таго, з’яўляецца ён сябрам партыі ці грамадскай арганізацыі ці не з’яўляецца». Пытанне: ці працягне пані Алена як палітык і надалей адстойваць сваю прапанову? Ці далучыць да сваёй прапановы і выхад Беларусі з АДКБ, саюза Расія-Беларусь, вывад расейскіх вайсковых баз, што парушае Канстытуцыю РБ, і ці будзе настойваць на заканадаўчым узроўні патрабаваць узмацнення наркакантролю і закрыцці мяжы з Расеяй? Альбо больш не будзе вяртацца да гэтай тэмы? Дзякуй.

Экс-кандыдат па Купалаўскай выбарчай акрузе № 95 Алесь Таўстыка

— Перадусім я павінна рэалізоўваць у парламенце тую праграму, з якой я іншла на выбары. Калі ад выбаршчыкаў будуць прапановы і наказы па ўзнятых вамі праблемах, я, канешне, буду іх уздымаць з парламенцкай трыбуны. 

Елена Анисим

 

А каго вы возьмеце сабе ў памочнікі дэпутата?

Алег, Мінск

— Кампетэнтных працавітых людзей.

 

— Спадарыня Алена, на якую падтрымку ад дэпутата Анісім могуць разлічваць прадпрымальнікі? Таксама хвалюе пытанне абароны ўласнасці і змены кабальнага зямельнага заканадаўства.

Ольга Белевцова

— Безумоўна, усе выбаршчыкі могуць разлічваць на маю падтрымку. Што тычыцца менавіта прадпрымальнікаў, калі ў вас ёсць нейкія ініцыятывы і прапановы аб змене заканадаўства, можаце смела да мяне звяртацца. Я ў курсе праблем прадпрымальнікаў, бо некалькі гадоў запар дапамагала ў перакладзе на беларускую мову Нацыянальнай бізнэс-платформы Беларусі.

Лічу, што пытанне прыватнай уласнасці, у тым ліку на зямлю, даўно наспела, і яго трэба вырашаць на заканадаўчым узроўні.

 

— В прошлом году Вы собирались участвовать в президентских выборах, но потом решили отказаться от этих планов, мотивируя это тем, что «победить в сегодняшних условиях нельзя». «Мы можем жалеть о потерянных амбициях, но должны реально смотреть правде в глаза» — Ваша цитата. Почему Вы решили участвовать в парламентских выборах? Вы считаете, что за последний год условия для участия демократических кандидатов в избирательных кампаниях улучшились?

— Я ўдзельнічала ў парламенцкіх выбарах, бо такім было рашэнне нашай арганізацыі — Таварыства беларускай мовы. Мы ішлі на гэтыя выбары адзінай камандай з аднолькавай праграмай датычна ўсёй краіны. І зыходзілі з наступных меркаванняў. Нашы ідэі на вышэйшым дзяржаўным заканадаўчым узроўні няма каму прасоўваць і абараняць, мы мусім рабіць гэта самі. Акрамя таго, гэтую выбарчую кампанію мы хацелі скарыстаць, каб пашырыць свае ідэі ў грамадстве як мага шырэй — і ў сталіцы, і ў рэгіёнах. І нам гэта ўдалося.

Я лічу, што, незалежна ад таго, палепшыліся ўмовы для дэмкандыдатаў ці не, карыстацца трэба ўмовамі, якія ёсць, напоўніцу. 

Елена Анисим

 

— Не меня одного сегодня волнует вопрос: вас и Конопацкую назначили или дали возможность реально выиграть? Не находите, что это вопрос этический - морального выбора? Если вас назначили, то чем вы отличаетесь от остальных 108 так называемых депутатов?

Герман

— Калі б я не сустракалася з выбаршчыкамі і не адчувала іх падтрымку, а проста сядзела ў кабінеце ці ў інтэрнэце, то можна было б лічыць, напэўна, што мяне хтосьці прызначыў. Але шквал тых віншаванняў, якія я атрымала, тыя тэлефанаванні з акругі ад выбаршчыкаў, сведчаць пра рэальную падтрымку маёй кандыдатуры. На асобных участках за мяне прагаласавала 75 працэнтаў выбаршчыкаў.

 

— Спадарыня Алена! Не слухайце дурняў. Рэжым даў шчыліну, дык трэба лезьці ў яе рукамі і нагамі. Бо звонку нешта зрабіць ужо дваццаць гадоў не атрымліваецца. Трэба знутры. Галоўнае зараз — падбярыце сабе добрых памагатых. Лепш такіх, ад якіх, калі яны будуць па Доме ўрада хадзіць, у паслугачоў рэжыму сківіцы б зводзіла.

Juge Edge

— Дзякуй за разуменне і за падтрымку.

 

— У вас уже есть идеи, как вы будете сотрудничать с Анной Канопацкой? Вас ведь всего двое будет в новом парламенте, кто сможет пойти против линии партии. Как думаете, по этому поводу на вас будут давить?

Николай Сергеевич

— Па-першае, мне з Ганнай трэба проста пазнаёміцца. Я пакуль яе не ведаю. Лінія партыі пачынае хістацца, і я думаю, што нас можа быць значна больш, каб гэтую лінію павярнуць у патрэбны грамадству бок.

 

— Алена, а вы в курсе, что у нас парламент — не место для дискуссий?

OlaOle

— Не ў курсе. Я думаю, што парламент — гэта самае месца для дыскусій пра тое, куды і як рухацца нашай краіне на падставе грамадскіх настрояў.

 

Вот она, минута славы! Могла ли подумать спадарыня Алена, которая в утренней передаче разъясняла смысл слова ластаўка" (точно не помню, но такого же непонятного :), что станет объектом столь широкого внимания?

петр

— Гэта не хвіліна славы, а той вынік, да якога я ішла цягам усёй сваёй грамадскай дзейнасці. І такой жа думкі прытрымліваюцца людзі, якія мне ўсе гэтыя гады спрыялі і падтрымлівалі. 

 

— Вы лічыце сябе апазіцыянерам дзеючай уладзе? Калі так, то з чым менавіта вы нязгодныя і што будзеце рабіць у Палаце прадстаўнікоў, каб змяніць сітуацыю?

Алесь

— Я шмат з чым нязгодная. Буду адкрыта выказваць свае погляды і прапановы датычна змены сітуацыі ў краіне. Напрыклад, буду настойваць на стварэнні беларускамоўнага паўнавартаснага тэлеканала з асвятленнем усіх сфер нашага жыцця: навіны, эканоміка, палітыка, культура, перадачы для дзяцей, спартовыя і забаўляльныя праграмы і гэтак далей. Лічу таксама даўно наспелым пытаннем адкрыццё нацыянальнага ўніверсітэту з беларускай мовай навучання. 

Елена Анисим

 

— Сами были на участках, видели явку и подсчет голосов?

baby boy

— На жаль, не была. Для мяне гэта быў “дзень цішыні”. Але з месцаў мне перадавалі інфармацыю пра тое, што і як адбывалася.

 

— Вас когда-нибудь пыталось завербовать КГБ?

95842

— Не. Ніколі.

 

— Елена Николаевна. Думали про то, что поход в парламент может последовать для вас неприятными последствиями. Против ветра даже плевать не советуют.

вход туда

— Я не ўспрымаю парламент як варожы лагер. Для мяне гэта месца для працы, і вынік яе будзе залежаць ад тых намаганняў, якія я прыкладу.

 

— Спадарыня Алена! Чаму вы не ў Партыі БНФ?

Антон

— Я не бачу пакуль для сябе такую палітычную структуру, у якой мне хацелася б быць.

 

— Надо вам будет как-то поднять в парламенте вопрос про статус бел-чырвона-белага сцяга. Пробить закон или поправки, чтобы за флаг не хватали, чтобы можно было с ним ходить на футбол и концерты, чтобы флаг был под защитой закона и люди с флагами тоже. Спасибо.

Сяржук

— Думаю, што гэта пытанне актуальнае і ўсё гатова для яго станоўчага вырашэння.

 

— Будете теперь 20 миллионов получать и на персональном авто ездить. Хорошо быть депутатом.

Петрович

— Чаму вы ў такім разе не балатаваліся? Што датычыць персанальнага аўто, я 22 гады маю правы кіроўцы і актыўна імі карыстаюся.

 

— За кого вы голосовали на этих выборах и на выборах 15-го года?

Беларус

— На гэтых выбарах я галасавала супраць усіх, хай мне даруюць ) А ў прэзідэнцкіх я не ўдзельнічала.

Елена Анисим

 

— Как вы относитесь к домашним животным. Есть ли у вас питомец? Дело в том, что закон об обращении с животными требует существенной переработки. Поддержите ли вы инициативы защитников животных в этом вопросе?

Котик Вася

— У мяне ёсць котка. Хоць я не прыхільнік таго, каб трымаць жывёл у гарадской кватэры. Я абяцаю падрабязна пазнаёміцца з дзеючым законам.

 

— Лукашенко на днях сказал, что русский язык — это наше великое достояние и наше наследие, а мало говорят по-белоруски потому, что так сложилось. Но ведь очевидно, что «так сложилось» потому что власти проводят такую политику. Есть ли у вас намётки, как ситуацию можно поменять, чтобы и беларуская мова стала национальным языком, и русский язык оставался средством коммуникации.

Семён

— Наш законапраект па дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы менавіта на гэта і накіраваны. Ніхто не збіраецца дыскрымінаваць рускую мову. Пытанне стаіць толькі пра падвышэнне статуса беларускай мовы. І пашырэнне сферы яго ўжытку.

 

— Спадарыня Алена, ці ёсць у Вас ужо зараз законатворчыя прапановы?

Аляксей Аляксандраў

Так, я ўжо казала пра законапраект па дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы.

 

— Поздравили ли вас наши так называемые демократические лидеры. Или вы от кого-то ждали поздравлений и не дождались.

Рубаха

Я з удзячнасцю прыняла віншаванні ад многіх дэмакратычных лідэраў. Калі хто і не павіншаваў, то я ад іх і не чакала віншаванняў. 

 

— Обнародуете ли вы депутатскую зарплату, будущую депутатскую пенсию и депутатский соцпакет ?

Георгий

— Як толькі атрымаю — адразу паведамлю ў інтэрнэце.

 

— Что более неприятно — типа давление властей или прогнозируемая — и к Подголу не ходи — травля единомышленников?

Holland Rika

— Калі ты гатовы да непрыемнасцяў, то проста перастаеш на іх зважаць. Яны проста цябе не чапляюць. Не важна, з якога яны боку.

 

— Если бы вам понадобилось охарактеризовать себя пятью словами, какие бы это были слова?

Александр А.

— Сціпласць. Інтэлігентнасць. Вытрыманасць. Смеласць. Беларускасць. 

 

Фота Сяргея Балая


  • алесь
  • алесь
  • Тест для удаления.
  • Не меня одного сегодня волнует вопрос - вас и Конопацкую назначили или дали возможность реально выиграть. Не находите, что это вопрос этический - морального выбора. Если вас назначили, то чем вы отличаетесь от остальных 108 так называемых депутатов?
  • Спадарыня Алена! Не слухайце дурняў. Рэжым даў шчыліну, дык трэба лезьці у яе рукамі і нагамі. Бо з вонку нешта зрабіць ужо дваццаць гадоў не атрымліваецца. Трэба знутры. Галоўнае зараз - падбярыце сабе добрых памагатых. лепш такіх, ад якіх, калі яны будуць па Доме урада хадзіць, у паслугачоў рэжыму сківіцы б звадзіла.
  • У вас уже есть идеи, как вы будете сотрудничать с Анной Конопацкой. Вас ведь всего двое будет в новом парламенте, кто сможет пойти против линии партии. как думаете, по этому поводу на вас будут давить?
  • У вас уже есть идеи, как вы будете сотрудничать с Анной Конопацкой. Вас ведь всего двое будет в новом парламенте, кто сможет пойти против линии партии. как думаете, по этому поводу на вас будут давить?
  • Алена, а вы в курсе, что у нас парламент - не место для дискусий?
  • Вот она, минута славы! Могла ли подумать спадарыня Алена, которая в утренней передаче разъясняла смысл слова "ластаука" (точно не помню, но такого же непонятного :), что станет объектом столь широкого внимания?
  • Вот она, минута славы! Могла ли подумать спадарыня Алена, которая в утренней передаче разъясняла смысл слова "ластаука" (точно не помню, но такого же непонятного :), что станет объектом столь широкого внимания?
  • Вот она, минута славы! Могла ли подумать спадарыня Алена, которая в утренней передаче разъясняла смысл слова "ластаука" (точно не помню, но такого же непонятного :), что станет объектом столь широкого внимания?
  • Вы лічыце сябе апазіцыянерам дзеючай уладзе? Калі так, што з чым менавіта вы ня згодныя, і што будзеце рабіць у Палаце прадстаўнікоў, каб змяніць сітуацыю?
  • Сами были на участках, видели явку и подсчет голосов?
  • Вас когда нибудь пыталось завербовать КГБ?
  • Елена Николаевна. Думали про то что поход в парламент может последовать для вас неприятными последствиями. Против ветра даже плевать не советуют.
  • Спадарыня Алена! чаму вы не у партыи БНФ?
  • Надо вам будет как-то поднять в парламенте вопрос про статус бел-чырвона белага сцяга. Пробить закон или поправки, чтобы за флаг не хватали, чтобы можно было сним ходить на футбол и концерты, чтобы флаг был род защитой закона и люди с флагами тоже. Спасибо.
  • Будете теперь 20 миллионов получать и на персональном авто ездить. Хорошо быть депутатом.
  • Будете теперь 20 миллионов получать и на персональном авто ездить. Хорошо быть депутатом.
  • За кого голосовали на этих выборах и на выборах 15-го года?
  • Как вы относитесь к домашним животным. Есть ли у вас питомец? дело в том, что закон об обращении с животными требует существенной переработки. Поддержите ли вы инициативы защитников животных в этом вопросе?
  • Лукашенко на днях сказал, что русский язык - это наше великое достояние и наше наследие, а мало говорят по-белоруски потому что так сложилось. Но ведь очевидно, что "так сложилось" потому что власти проводят такую политику. Есть ли у вас намётки, как ситуацию можно поменять, чтобы и беларуская мова стала национальным языком, и русский язык оставался средствмом коммуникации.
  • Лукашенко на днях сказал, что русский язык - это наше великое достояние и наше наследие, а мало говорят по-белоруски потому что так сложилось. Но ведь очевидно, что "так сложилось" потому что власти проводят такую политику. Есть ли у вас намётки, как ситуацию можно поменять, чтобы и беларуская мова стала национальным языком, и русский язык оставался средствмом коммуникации.
  • Поздравили ли вас наши так называемые демократические лидеры. Или вы от кого-то ждали поздравлений и не дождались.
  • Обнародуете ли вы депутатскую зарплату, будущую депутатскую пенсию и депутатский соцпакет ?
  • Если бы вам понадобилось охарактеризовать себя пятью словами, какие бы это были слова?
  • Если бы вам понадобилось охарактеризовать себя пятью словами, какие бы это были слова?
  • Если бы вам понадобилось охарактеризовать себя пятью словами, какие бы это были слова?
  • Что более неприятно - типа давление властей или прогнозируемая - и к Подголу не ходи - травля единомышленников?
  • "— Вот она, минута славы! Могла ли подумать спадарыня Алена, которая в утренней передаче разъясняла смысл слова “ластаўка" (точно не помню, но такого же непонятного :), что станет объектом столь широкого внимания? петр — Гэта не хвіліна славы, а той вынік, да якога я ішла цягам усёй сваёй грамадскай дзейнасці. І такой жа думкі прытрымліваюцца людзі, якія мне ўсе гэтыя гады спрыялі і падтрымлівалі. " Передайте, пожалуйста, эти двоим людям привет.
  • Я не имею права к ней "цепляться". Она ни в чём передо мной не провинилась. Но обеих прошедших в этот самый Парламент так обработал визажист (брови, макияж, причёски - волосок у волоску, в хитроумном порядке накинутые на шею бусы, профессионально нанесённая помада, да и вообще кажется, что и с экрана пахнет туалетной водой только что спрыснутой ею дамы в не-девичьем уже возрасте). Обычно только время ставит всё на свои места. Поживём - увидим.
  • ну неприятная она штучка...