Павел Севярынец. СТАГОДДЗЕ БХД. Вытокі хрысціянскай дэмакратыі

Павел СЕВЯРЫНЕЦ

Павел СЕВЯРЫНЕЦ

Нарадзіўся 30 снежня 1976 г. у Воршы. У 2000-м скончыў БДУ, атрымаўшы дыплом інжынера-геолага. У 1997-2004 гг. — заснавальнік і кіраўнік “Маладога фронту”. З 2005-га — сустаршыня “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі”. Больш за 5 гадоў правёў у турмах, на “сутках” ды ў ссылках па палітычных прысудах. Заснавальнік асветніцкіх праектаў “Курсы дыджэяў Адраджэння” і “Шоў беларушчыны”, серыі музычных альбомаў “Беларускі Хрысціянскі Хіт”. Аўтар кнігаў “Дыджэй Адраджэння”, “Пакаленне Маладога Фронту”, “Брату”, “Люблю Беларусь”, “Лісты з лесу”, “Беларуская глыбіня”. Лаўрэат літаратурных прэміяў імя Алеся Адамовіча і Францішка Аляхновіча, прэміі “За свабоду думкі” імя Васіля Быкава. Жанаты з Воляй Севярынец. Хрысціянін.

Вытокі хрысціянскай дэмакратыі, як мы бачым з самой яе назвы, бяруць свой пачатак з Асобы Богачалавека Ісуса Хрыста.

Часам можна пачуць меркаванне: Хрыстос і палітыка несумяшчальныя. Гэта не так.

Ісус як Госпад, а значыць, і Валадар, пачынае ажыццяўляць сваю уладу Царства нябёснага над сэрцамі людзей ужо тут, на зямлі.

Ісус падчас свайго зямнога шляху адкрыта усталёўваў палітычныя прынцыпы й дактрыны: ад лідэрства як служэння, адказнасці й самакіравання  ажно да ўплаты падаткаў.

Ісус не імкнуўся да палітычнага першынства як самамэты — але ператвараў дзяржавы і грамадствы мацней, чым любы палітык за ўсю гісторыю чалавецтва.

Нарэшце, Ісус быў асуджаны на смерць паводле выключна палітычнага абвінавачання — “Замах на ўладу кесара”.

З хрысціянскага гледзішча, усё наша сённяшняе жыццё — чаканне і падрыхтоўка да ўсталявання Валадарства Уваскрослага Хрыста.

У якасці доказу палітычнага патэнцыялу вучэння Ісуса Хрыста прывядзем прынамсі 10 цытатаў з Евангелля, якія відавочна змянілі тэорыю і практыку цэлых пакаленняў грамадстваў і дзяржаваў на працягу апошніх 2000 гадоў чалавечай гісторыі.

 

10 выслоўяў Ісуса Хрыста, якія зрабілі велізарны ўплыў на сусветную палітыку:

 

  1. “Аддавайце кесару кесарава, а Богу — Божае” ( Мацвея 22:21). Юрысдыкцыя дзяржавы, падаткі.
  2. “Ад кожнага, каму шмат дадзена, шмат і спатрабуецца, і каму шмат даверана, з таго болей і зышчуць” (Лукі 12:48). Адказнасць.
  3. “Ня думайце, што Я прыйшоў парушыць закон, альбо прарокаў: не парушыць прыйшоў Я, а здзейсніць” (Мацвея 5:17). Строгае выкананне закона.
  4. “Хто хоча між вамі большым быць, хай будзе вам слугою”( Мацвея 20:26). Кіраванне як служэнне.
  5. “Бо вось, Царства Божае ўнутры ў вас ёсць” (Лукі 17:21). Хрысціянская палітыка пачынаецца з сэрца.
  6. “І як хочаце, каб з вамі рабілі людзі, так і вы рабіце з імі” (Лукі 6:31). Прынцып агульнага дабра.
  7. “Што вы сказалі ў цемры, тое учуецца на святле, і што казалі на вуха ў сярэдзіне дома, тое будзе абвешчана з дахаў” (Лукі 12:3). Свабода слова.
  8. “Найболей шукайце Царства Божага, і гэта ўсё дадасца вам” (Лукі 12:31). Хрысціянскія прынцыпы як аснова.
  9. “Хто паставіў Мяне судзіць альбо дзяліць вас?” (Лукі 12:14). Самакіраванне, субсідыярнасць.
  10. “Калі застанецеся ў слове Маім, дык вы ў ісціне Мае вучні. І спазнаеце праўду, і  праўда зробіць вас свабоднымі” (Яна 8:31-32). Свабода — у Хрысце.

 

Такім чынам, тыя беларусы, якія  падымаюць бел-чырвона-белы сцяг, маюць поўнае права лічыць белую палатніну з крывёй укрыжаванага і уваскрослага Хрыста сымбалем як веры, так і дабраславёнага Богам народаўладдзя.

 

 

З кнігі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя: 1917-2017”

Працяг будзе

 

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

 

 


  • Поучения от храброго Северинца, что на пушечный выстрел боится подойти к польскому посольству, зато необычайно смелому возле посольства России и АП, доставляют необычайно.
  • Роман Сыцевич
    Вообще-то символ у нас Крест Господень ,а не бела-чырвона белы ...
  • А мне лично Павел Северинец жить не мешает. Он сполна побыл "здесь" и ушёл "туда". А куда - не спрашивайте, бо не поймёте... Он абсолютно не болен психически, это могу подтвердить вполне - аналогией из В.Высоцкого: И я гляжу в свою мечту Поверх голов. И свято верю в чистоту Снегов и слов. ... Или Тютчева вспомнить: Толпа вошла, толпа вломилась В святилище души твоей... А Северинец просто отодвинулся подальше. И во мне лично он создаёт ассоциативное восприятие с ранним Борисом Гребенщиковым. Тождественности не провожу, это чисто моё восприятие. Гребенщиков потом много чего такого навыдавал, речитативом или бормотанием, что не всем понятно. Но "нотки" - созвучны. Тональность - примерно (примерно) - та. И поставленную одну оценку я вижу. Единица. Давайте, я разбавлю её своей цифрой "Пять". )))