Уладзімір Падгол. ПАЗІЦЫЯ. Двубой паміж хакеем і Ражством

Уладзімір ПАДГОЛ

Уладзімір ПАДГОЛ

Кандыдат філасофскіх навук. Апошні запіс у працоўнай кніжцы: з лютага 1997 года — кіраўнік інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Прэзідыюма Вярхоўнага Савета 13-га склікання. Аўтар «Падручніка па апазыцыйнай барацьбе», кнігі «Асновы палітычнай псіхалогіі», раманаў «Куля для прэзідэнта», «Валадар Кулі», «Чортавы жорны», а таксама канцэпцыі амерыканскага «Акта аб дэмакратыі ў Беларусі». Кіраўнік ГА «Інфармацыйныя і сацыяльныя іннавацыі». Стваральнік Музея жорнаў.

Калядны турнір аматараў хакея быў і застаецца адной з галоўных навінаў у дзяржаўных СМІ. Гэта яскравы прыклад дзяржаўнай ідэялогіі. Але ж як дзіўна сутыкнуліся дзве плыні дзяржаўнай ідэялогіі ў дні Ражства Хрыстова: спартовая і праваслаўная. У душах некаторых вернікаў адбылася сапраўдная духоўная трагэдыя.

Частку гледачоў на хакейныя гульні заганялі прымусова. Кіраўнікі школ атрымалі загад ад ідэялагічнай вертыкалі -- накіраваць на трыбуны вучняў сярэдніх школ. Тыя загадалі настаўнікам, настаўнікі — вучням, і трыбуны запоўніліся. 

Мая знаёмая настаўніца таксама была змушана весці сваіх вучняў паглядзець, як кіраўнік дзяржавы ганяе шайбу на лёдзе ды коўзаецца паміж гульцамі, якія расступаюцца перад ім як воды мора перад Маісеям.

Настаўніца — праваслаўная верніца. І вось пастаўлена перад выбарам: ці ісць у царкву па воле сэрца, ці турыцца на хакей ды яшчэ цягнуць за сабой вучняў, у якіх зараз вакацыі. Не пайсці на гульню Лукашэнкі — азначае страціць працу, заробак, мажлівасць плаціць крэдыт за кватэру, а потым і саму кватэру, мажлівасць карміць сына школьніка.

Выбар яна зрабіла на карысць гульні Лукашэнкі. І у той час, калі хацела славіць у царкве разам з вернікамі народзіны Хрыста, мусіла слухаць, як аглушальна славяць заўзятары народзіны чарговага бамбардзіра каляднага турніра — Лукашэнкі.

І Уладар хакея такім чынам перамог Уладара сусвету ў душах настаўнікаў праваслаўнай веры. Бо мая знаёмая настаўніца не адна, хто апынуўся ў такой сітуацыі.

Дарэчы, у гэты ж час БХД збірае подпісы за наданне праспекту Дзяржынскага ў Мінску імя адраджэнца ксянза Адама Станкевіча. Думаю, што было б няблага актывістам БХД агучыць перад праваслаўнымі святарамі пра прымусовы загон вернікаў на хакей Лукашэнкі у той час, калі яны хацелі б маліцца ў царкве, пасылаючы Богу і ягонаму сыну свае малітвы.

Маўчанне на гэты конт святароў праваслаўнай царквы сведчыць аб тым, што яны ці ня ведаюць пра такі парадокс, ці сваім маўчаннем дэманструюць згоду з гвалтам над вернікамі.

 

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. 
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

 

 


  • Респект Подголу. Вот тут вся хреновина в том, что герои в экстремальных условиях были вынуждены решать вопрос: "Позор или смерть"... Тому пример - в повести "Сотников" Василя Быкова. Но тут нет этих экстремальных условий... Тут чан с дерьмом, в котором вопросы достоинства, благородства, чести - они где-то и сохраняются у тех, кто в нём барахтается. Можно блистательно погрузиться на дно, захлебнуться и перестать дышать. Героика чана... Этого остальные барахтающиеся и не заметят. Но нам внушали идею, что "в жизни всегда есть место подвигу"... Угу. Проблема "места для подвига"... Духовный Гулаг: "ты сдохни сегодня, а я - завтра". И нет экстремальной ситуации, где можно стать Александром Матросовым, перебежками, с автоматом, атакующим дзот впереди своей роты. И дзота нет, автомата нет, нет подсумка с патронами, нет солдатского права погибнуть героем. Да и роты и дзота, оказывается, тоже нет... Арт-хаус. Есть только чан с дерьмом. Мдя... Извините за скептический коммент.
  • Респект Подголу. Вот тут вся хреновина в том, что герои в экстремальных условиях были вынуждены решать вопрос: "Позор или смерть"... Тому пример - в повести "Сотников" Василя Быкова. Но тут нет этих экстремальных условий... Тут чан с дерьмом, в котором вопросы достоинства, благородства, чести - они где-то и сохраняются у тех, кто в нём барахтается. Можно блистательно погрузиться на дно, захлебнуться и перестать дышать. Героика чана... Этого остальные барахтающиеся и не заметят. Но нам внушали идею, что "в жизни всегда есть место подвигу"... Угу. Проблема "места для подвига"... Духовный Гулаг. И нет экстремальной ситуации, где можно стать Александром Матросовым, перебежками, с автоматом, атакующим дзот впереди своей роты. И дзота нет, автомата нет, нет подсумка с патронами, нет солдатского права погибнуть героем. Есть только чан с дерьмом. Мдя... Извините за скептический коммент.
  • к.ф.н.--Выбар яна зрабіла на карысць гульні Лукашэнкі. І у той час, калі хацела славіць у царкве разам з вернікамі народзіны Хрыста, мусіла слухаць, як аглушальна славяць заўзятары народзіны чарговага бамбардзіра каляднага турніра — Лукашэнкі. +++ ясное дело адмарожаная! бамбардзір каляднага турніра пасьпеў, калі хацеў, славіць у царкве разам з вернікамі народзіны Хрыста,
  • к.ф.н.--Выбар яна зрабіла на карысць гульні Лукашэнкі. І у той час, калі хацела славіць у царкве разам з вернікамі народзіны Хрыста, мусіла слухаць, як аглушальна славяць заўзятары народзіны чарговага бамбардзіра каляднага турніра — Лукашэнкі. +++ ясное дело адмарожаная! бамбардзіра каляднага турніра пасьпеў і паславіць у царкве разам з вернікамі народзіны Хрыста,