Уладзімір Падгол. ПАМІЖ РАДКОЎ. Як ладзяць Курапацкі майдан

Уладзімір ПАДГОЛ

Уладзімір ПАДГОЛ

Кандыдат філасофскіх навук. Апошні запіс у працоўнай кніжцы: з лютага 1997 года — кіраўнік інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Прэзідыюма Вярхоўнага Савета 13-га склікання. Аўтар «Падручніка па апазыцыйнай барацьбе», кнігі «Асновы палітычнай псіхалогіі», раманаў «Куля для прэзідэнта», «Валадар Кулі», «Чортавы жорны», а таксама канцэпцыі амерыканскага «Акта аб дэмакратыі ў Беларусі». Кіраўнік ГА «Інфармацыйныя і сацыяльныя іннавацыі». Стваральнік Музея жорнаў.

За трагедыяй рэпрэсій супраць патэнцыйных удзельнікаў Дня Волі і выпадковых мінакоў засталася незаўважанай акцыя, якая можа прывесці да новых канфліктаў, барацьбы і рэпрэсій супраць актывістаў вольнага грамадства.

У Дзень Волі на сайце Міністэрства культуры з’явілася наступная інфармацыя:

Абвешчаны конкурс эскізных праектаў памятнага знака (мемарыяла) “Курапаты”

Мэтай конкурсу з’яўляецца пошук найбольш выразнага мастацкага адлюстравання вобраза ўрочышча “Курапаты” як агульнанацыянальнага месца памяці і прымірэння. Арганізатарам конкурсу з’яўляецца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь…

Кампазіцыйнае і пластычнае выкананне памятнага знака (мемарыяла) павінна быць вытрымана ў найлепшых традыцыях класічнага і нацыянальнага манументальнага мастацтва, адлюстроўваць галоўную ідэю твора — увекавечанні памяці ўсім бязвінна загінуўшым ахвярам XX стагоддзя ў гісторыі Беларусі.

Такім чынам у будучы мемарыяльны комплекс у Курапатах ужо ў праекце закладаецца сацыяльная бомба замаруджанага дзеяння.

У дакладнае месца, дзе паслугачы Сталіна забівалі бязвінных людзей, на зямлю над імі збіраюцца паставіць нейкія прадметы, якія будуць адлюстроўваць пакуты гібелі жыхароў нашай рэспублікі ў Аўганістане і розных афрыканскіх краінах, куды пасылалі на пагібель вайскоўцаў кіраўнікі СССР. Тут жа нешта ўвасобіць загінулых ад гітлераўскіх нацыстаў. І Чарнобыльская катастрофа з яе ахвярамі таксама будзе прадстаўлена па задуме кіраўніцтва Міністэрства культуры.

На мой погляд, гэты мемарыял прывядзе да маскіроўкі трагэдыі ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, мікшыравання сэнсу санкцыянаваных забойстваў кіраўнікамі СССР свайго народу, адсоўвання асуджэння злачынства супроць чалавецтва.

Адпаведна актывісты, якія два дзесяцігодздзі баранілі Курапаты ад знішчэння, ладзілі тут народны мемарыял, ніколі не пагодзяцца з такім увекавечаннем памяці ўсім бязвінна загінуўшым ахвярам XX стагоддзя ў гісторыі Беларусі. Будуць пратэставаць. Пачнуцца пікеты, сутычкі, арышты, суды, штрафы, суткі.

Каб арганізатары конкурсу прапанавалі ўвасобіць у Курапатах месцы масавых растрэлаў з іншых рэгіёнаў Беларусі — гэта можна было б зразумець. Скажам, як Хатынь зрабілі сімвалам усіх спаленых гітлераўцамі вёсак.

А так, дэкларуючы “прымірэнне”, чыноўнікі ад культуры абвяшчаюць вайну і памяці, і міру, і нават нябожчыкам — ахвярам ды іхным нашчадкам. Сваім мемарыялам яны мосцяць новую дарогу праз Курапаты, па якой будуць хадзіць падаўжальнікі Лініі Сталіна. А на адкрыццё яны прыпруцца ў форме НКВД. Вось такое атрымаецца прымірэнне.

Толькі бязвінныя ахвяры ня змогуць пратэставаць і зямля наўрад ці ўздыбіцца ад пратэсту іх душаў ад такога здзеку.

 

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. 
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

 

 


  • =
  • ++
  • На мой погляд, гэты мемарыял прывядзе да маскіроўкі трагэдыі ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, мікшыравання сэнсу санкцыянаваных забойстваў кіраўнікамі СССР свайго народу, адсоўвання асуджэння злачынства супроць чалавецтва. === ===к.ц. Згодны. Там не патрэбен удзел сённяшняй дзяржавы. Няхай будуе далей свае Лядовыя палацы.
  • Не зразумела. У чым тут абраза Падголам вашых продкау" (?)
  • Не зразумела. У чым тут абраза Падголам вашых продкау" (?)
  • Не зразумела. У чым тут абраза Падголам вашых продкау" (?)
  • во(!!!) гад Сталин? «… против нас всё, что отжило сроки, отведённые ему историей, и это даёт нам право считать себя в состоянии гражданской войны. Отсюда следует естественный вывод: если враг не сдаётся,--его уничтожают». Максим Горький, 1930 год.
  • во(!!!) гад Сталин? «… против нас всё, что отжило сроки, отведённые ему историей, и это даёт нам право считать себя в состоянии гражданской войны. Отсюда следует естественный вывод: если враг не сдаётся,--его уничтожают». Максим Горький, 1930 год.
  • во(!!!) гад Сталин? «… против нас всё, что отжило сроки, отведённые ему историей, и это даёт нам право считать себя в состоянии гражданской войны. Отсюда следует естественный вывод: если враг не сдаётся,--его уничтожают». Максим Горький, 1930 год.
  • ++++
  • ++++
  • +++
  • Париж, 14 августа 1792 года. Декрет законодательного собрания об общинных землях Национальное Собрание, по предложению, внесённому одним из его членов, признав вопрос неотложным, постановляет: 1. Начиная с нынешнего года, НЕМЕДЛЕННО после уборки урожая, все общинные земли и общинные права, иные, чем на леса, будут РАЗДЕЛЕНЫ между всеми гражданами каждой общины. 2. Эти граждане получат свои участки в полную собственность. 3. Общинные земли, известные под названием пустошей и остатков, будут также развёрстаны между жителями. («Французская буржуазная революция в документах». Я.М. Захера, 1926г., с. 165)
  • И тут Остапа понесло (с). Я сказал только то, что сказал - ни слова более. :)
  • И тут Остапа понесло (с). Я сказал только то, что сказал - ни слова более. :)
  • Ладно "++" и "=" - мы мужики и нормально разобрались в этом вопросе. Ик! :)
  • Пётр, выше нос! Никто не отнимает у взрослого человека право быть хмельным или трезвым в выходной день. Не замыкайся в себе. Ау!
  • Кандыдат філасофскіх навук--...паслугачы Сталіна забівалі БЯЗВІННЫХ людзей,... ++++ поэтому и не было суда над коммунистической идеологией! філЁзафы кшталту Падгола списали все преступления коммунистов на Сталина. "Таварышы-рабочыя! Ідзём у апошні, рашучы бой! ... Ніякія сумненні немагчымы. Кулакі—ЛЮТЫ ВОРАГ Совецкай улады. у Расіі каля 15 мільёнаў сялянскіх земляробчых сем’яў,... З гэтых 15 міьёнаў, напэўна, каля 10 мільёнаў беднаты. Каля 3-х мільёнаў трэба лічыць сярэдняга селяніна, і НАЎРАД ці больш 2-х мільёнаў кулачча,… Бязлітасная вайна супроць гэтых кулакоў! СМЕРЦЬ ІМ!" (Ленін. Напісана ў першай палавіне жніўня 1918 года) ці можа быць ЛЮТЫ ВОРАГ Совецкай улады БЯЗВІННЫМ?