Публічныя лекцыі па літаратуры пачаліся ў Мінску

Альбер Камю, Джон Фаўлз, Айн Рэнд, Уладзімір Набокаў і не толькі. У Мінску пачаўся курс публічных лекцый па літаратуры.

Паслухаць прафесійных выкладчыкаў і проста аматараў, падзяліцца сваімі ўласнымі думкамі наконт любімых твораў і аўтараў можа любы жадаючы.

Напярэдадні абмяркоўвалі сусветнавядомы раман Гюстава Флабэра “Мадам Бавары”, спікерам выступіла беларуская паэтка Вальжына Морт. Гэта першая з літаратурных сустрэч, якія ладзіць кніжны сайт Bookster пры падтрымцы кампаніі МТС.

Праграма лекцый атрымалася разнастайная. Ужо на наступным тыдні 30 кастрычніка пра кнігу «Чужаніца» французскага пісьменніка Камю распавядзе Максім Жбанкоў.

Літаратурныя сустрэчы для ўсіх жадаючых працягнуцца да 11 снежня. Такім чынам, за два месяцы можна прачытаць або наноў адкрыць для сябе восем знакамітых кніг. Усе творы знойдзеце ў Мабільнай бібліятэцы МТС — book.mts.by, першыя тры дні карыстацца сэрвісам можна бясплатна.

Лекцыі праходзяць па панядзелках а 19-й гадзіне у прасторы Space (вул. Кастрычніцкая, 16А). Набыць квіткі можна на bezkassira.by, падрабязная інфармацыя — ў суполках FB і VK: booksterby і па тэлефоне: +375 29 1060454.