Лявон Вольскі прадставіць праграму «172» у Вільні

8 траўня ў Вільні Лявон Вольскі прадставіць праграму «172», у межах якой прагучаць лепшыя песні за ўсю кар'еру музыкі: ад гурта «Мроя» да найноўшага сольнага альбома «Псіхасаматыка». Беларусы маюць магчымасць атрымаць бясплатныя візы.

У канцэрце возьмуць удзел Алесь-Францішак Мышкевіч, Павел Аракелян, а таксама нарвежскія музыкі Снорэ Бергеруд, Бьёрн Холмслэнд і Сіндрэ Скэе, з якімі Лявон Вольскі запісваў альбомы «Грамадазнаўства» (2014) і «Псіхасаматыка» (2016).

Канцэрт адбудзецца ў клубе Vakaris Vilnius у цэнтры Вільні (вул. Stulginskio, 8).

«Гэта будзе вялікі канцэрт с акустычнай і электрычнай часткай, — кажа Лявон Вольскі. — Апошнім часам давялося ўзгадаць шмат песень, якія я даўно не выконваў: з «Мроі», з N.R.M., з іншых праектаў. Таму «172» — гэта не толькі наўпроставая адлегласць паміж Мінскам і Вільняй, але і прыблізная колькасць хвілін у канцэрце».

Дзякуючы падтрымцы МЗС Літвы, на падставе набытых у Беларусі квіткоў на мерапрыемства беларусы маюць магчымасць атрымаць бясплатныя візы (без консульскага збору) з тэрмінам дзеяння з 7 да 9 траўня. Падаваць дакументы можна ў амбасадзе Літвы ў Мінску, а таксама візавых цэнтрах па ўсёй краіне (паслуга платная — 20 еўра). Пакрокавая інструкцыя і аўтобусныя туры на канцэрт — www.turmuz.by.

Квіткі: танцпляц — 49 руб., месца за столікам — 69 руб.

Продаж квіткоў без камісіі: ІП Каспяровіч Д.А., ГЦ "Манетка", вул. Кульман 9 — паверх 4, офіс 1. Уваход: дзьверы правей ад кавярні Beer & Wine.

Продаж: на сайце і ў касах Kvitki.by, а таксама ў салонах «Связной» і «Евросеть» па ўсёй Беларусі.