У Бабруйску з’явіўся першы беларускамоўны клас

Бацька першакласніка Сцяпана Хадарэнкі з Бабруйска дамогся, каб яго сын навучаўся па-беларуску. Такім чынам у бабруйскай школе №17 паўстаў першы беларускамоўны клас у горадзе. 

«Зараз таксама стараюся падцягваць свой узровень беларускай мовы, — кажа Глеб Хадарэнка. — Я быў гатовы да таго, што нейкія там будуць патрабаванні. Вядома, шанцаў было не так шмат і я думаў, што ўсё ж не адчыняць, бо некаторыя казалі, што трэба мінімум восем ці дзесяць чалавек. Але гэта не пацвердзілася, проста пішаш заяву, кажаш, што ў Беларусі заканадаўства не проста дазваляе, а кажа пра тое, што гэта абавязкова. І, калі бацькі выбралі беларускую мову, то дзіця будуць вучыцца на беларускай мове», перадае «Радыё Рацыя»