Уладзімер Някляеў стаў першым ляўрэатам прэміі імя Натальлі Арсеньневай

Першым ляўрэатам прэміі імя Натальлі Арсеньневай стаў Уладзімер Някляеў. Паэта ўзнагародзілі за кнігу «Толькі вершы».

Уручэньне прэміі праходзіла 6 сьнежня ў менскім Прэс-клюбе. Найлепшую кнігу паэзіі, выдадзеную ў 2016 годзе, вызначыла журы ў складзе Ірыны Багдановіч, Лявона Баршчэўскага, Уладзімера Глазава, Вальжыны Морт і Ціхана Чарнякевіча.

У кароткі сьпіс прэміі ўвайшлі:

Віктар Жыбуль — «Дзяцел і дупло»

Ганна Комар — «Страх вышыні»

Наста Кудасава — «Маё невымаўля»

Уладзімер Някляеў — «Толькі вершы»

Сяргей Прылуцкі — «Патрыятызм для чайнікаў»

Міхась Скобла — «Камізэлька для месяца»

Андрэй Хадановіч — «Цягнік Чыкага-Токіё»

Юлія Цімафеева «Цырк»

Літаратурная прэмія імя Натальлі Арсеньневай заснаваная пры спрыяньні Фонду культуры і адукацыі Орса-Рамана і Харытатыўнага фонду Згуртаваньня беларусаў Вялікай Брытаніі.

Сёлета прэмія ўручалася ўпершыню. Плянуецца, што яна стане штогадовай, адзначае Радыё Свабода.