Фестываль AD.NAK! запрашае на адукацыйную праграму 2 ліпеня

Арганізатары падрыхтавалі адметную і насычаную адукацыйную праграму, у межах якой пройдуць семінары, майстар-класы і простыя дыскусіі са знанымі...

Аргкамітэт Шостага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! чакае цікаўных і ахвочых, прафесіяналаў і аматараў на адукацыйнай праграме Вялікага фестывальнага дня, які пройдзе 2 ліпеня ў Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Раў (IBB).

Арганізатары падрыхтавалі адметную і насычаную адукацыйную праграму, у межах якой пройдуць семінары, майстар-класы і простыя дыскусіі са знанымі беларускімі і замежнымі экспертамі не толькі ў сферы рэкламы.

У гэтым годзе замежным госцем стане Паўлюс Сянута (Paulius Senuta, Літва), заснавальнік і партнёр рэкламнага агенцтва Not Perfect| YR Minsk, Riga & Vilnius.

Нагадаем, што ўдзел у адукацыйнай праграме БЯСПЛАТНЫ, але для таго, каб да яе далучыцца, трэба абавязкова прайсці рэгістрацыю на сайце ў раздзеле “Адукацыйная праграма”.

Адукацыйная праграма

9.30-10.30. Дар’я Лобань, Аляксей Шклянко, партнёры студыі брэндынгу On Foot. Тэма: "Драпежнікі рэкламнага рынку: як палююць на замежных кліентаў". Бонус: скайп-размова з заснавальнікам кампаніі Daybuilder Філіпам Люінтофтам (Капенгаген, Данія).

10.30-11.30. Iлля Доўнар — арт-дырэктар, Яўген Голубеў — тэхнічны дырэктар, Interactive brand studio HA (Беларусь). Тэма: Добрыя рашэнні не заўсёды працуюць.

10.30-12.15. Людміла Стручэўская, кіраўнік групы па кіраванні брэндамі ТАА "Аліварыя". Тэма: “Як улічыць сучасныя і працоўныя камунікацыйныя трэнды пры планаванні іміджавай кампаніі ў Беларусі”.

12.15-13.00. Маладыя беларускія "Канскія львы" завітаюць на AD.NAK! Тэма: Уражанні і досвед Cannes Lions 2015

13.00-14.00. Віктар Марціновіч, вядомы беларускі пісьменнік і журналіст. Тэма бяседы: “Беларускі бізнес і культура: як пераадолець узаемны ігнор”.

14.00-15.30. Paulius Senuta (Літва), Chairman, Strategic Planning Director at Not Perfect | Y&R Minsk, Riga & Vilnius. Тэма: Planning with value

15.30-17.00. Ілля Андрэеў, кіраўнік творчай групы агенцтва Proximity Russia (Беларусь-Расія). Тэма: “100 ідэй для Беларусі. Дзе іх узяць?”

Адразу пасля семінараў адбудзецца прэс-канферэнцыя арганізатараў і сябраў журы Фестывалю. А 18-й гадзіне пачнецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў.

Нагадаем, што да 22 чэрвеня ўключна яшчэ прымаюцца работы на конкурс ад генеральнага партнёра Фестывалю кампаніі velcom пад назвай “Лагатып velcom “Дзеці”.