Другие материалы рубрики «Компьютер»

  1. Купи-продай. Kufar и Second.by объединяются
    Сайт частных объявлений Kufar.by приобрел у «Тут бай медиа» аналогичную площадку Second.by.
  2. Родители на работе — дети в интернете
    Важно научить детей не переходить по ссылкам в сообщениях от неизвестных адресатов и тем более не оставлять в публичном доступе свою контактную информацию.


Компьютер

«Трымай бусла» і «Цырк на дроце». Новыя стыкеры на мове для Viber


25 красавіка ў папулярным месенджары Viber з'явіўся ўніверсальны набор стыкераў на беларускай мове з выразамі на ўсе выпадкі жыцця. Новы стыкерпак — гэта 26 налепак, з самымі яскравымі і трапнымі народнымі выразамі: «Хавайся ў бульбу», «Нешта ў лесе здохла», «Трымай бусла», «Цырк на дроце», «Будзь чалавекам», «Будзе горача» і іншыя. 

Галоўныя героі набору налепак — зубр, каза, заяц, бусел — персанажы беларускага народнага фальклору.

 

Гэта ўжо другі па ліку стыкерпак на беларускай мове ў Viber. Ён называецца «Традыцыi на новыя лад. Лета» і з'яўляецца лагічным працягам першага набору беларускамоўных віртуальных налепак, які быў выпушчаны да навагодніх святаў напрыканцы мінулага года.

Першы, навагодні, эксперымент са стыкерамі «на мове» стаў вельмі папулярным сярод карыстальнікаў Viber: на гэты момант ужо даслана каля 6 млн паведамленняў з яго традыцыйнымі застольнымі фразамі і віншаваннямі. Колькасць запамповак дасягнула 430 000. Да гэтага часу налепкі штодня прысутнічаюць у 4000 паведамленняў у Viber.



Новы стыкерпак не прывязаны да датаў або святаў, ён больш універсальны і дапаможа карыстальнікам месенджара абменьвацца паведамленнямі і выказваць свае эмоцыі ў самых розных сітуацыях.

Ілюстрацыі да абодвух стыкерпакаў распрацавала беларуская студыя Asterman.

«Сёння віртуальная камунікацыя паміж людзьмі ўсё больш пераходзіць у месенджары. На дадзены момант у Беларусі са сваімі роднымі і блізкімі ў Viber стасуецца больш за 3 мільёны чалавек, — кажа Марына Зорыч, прадстаўнік кампаніі Viber. — Аўдыторыя ўвесь час пашыраецца, і лагічна, што ў нашых карыстальнікаў з'яўляецца магчымасць стасавацца з дапамогай стыкераў на нацыянальнай мове. Гэта адбываецца, у тым ліку, дзякуючы брэндам, якія развіваюць гэты від камунікацыі».


Оценить материал:
Средний балл - 5.00 (всего оценок: 10)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева