Другие материалы рубрики «Культура»

  1. Королева оперетты Виктория Мазур — звезда, которая погасла
    На протяжении трех с лишним десятилетий Виктория Мазур радовала публику своими блистательными выступлениями. В первый день весны ее не стало…
  2. Составлен топ-100 величайших белорусских песен. От «Майского вальса» до «Александрины»
    Музыкальный портал Tuzin.fm составил рейтинг 100 величайших белорусских песен...


Культура

У Мінску пройдзе касмічная прэзентацыя праекта «Выявы»

 

У Тэатры рускага рамансу 6 снежня адбудзецца прэзентацыя літаратурна-мастацкага праекта «Выявы-2008», аздобленага «касмічнымі» афішамі і накіраванага на прадстаўленне адразу некалькіх кірункаў развіцця найноўшай беларускай культуры— літаратурнага, музычнага і візуальнага. Чытаць свае вершы з аркушыка ўжо даўно нямодна, таму маладыя аўтары Віка Трэнас, Валярына Кустава, Юлія Новік і Аксана Спрынчан выступяць з артыстычнымі паэтычна-візуальнымі праграмамі.

Выявы—2008

Падчас прэзентацыі можна будзе паслухаць электронную музыку і паглядзець фотапрацы паэта Рагнеда Малахоўскага, наведнікаў таксама чакае паказ фільма «Лупы», знятага адмыслова для дэбютнай кнігі паэткі Вольгі Чайкоўскай, а пісьменніца Вольга Гапеева пакажа відэаматэрыялы з яе замежных выступаў. Арганізатары вырашылі не абмяжоўвацца звычайным наборам забаў, таму на прэзентацыі «Выяў» будуць нават усходнія танцы ў выкананні Ганны Федарук. Афармляць мерапремства музычна пакліканыя Юры Несцярэнка і бард Алесь Камоцкі.

Весці прэзентацыю і «наводзіць парадак» будзе, бадай што, самая энергічная беларуская «дзяўчынка са свістком» — паэтка Віка Трэнас.

Мэта такой багатай на спосабы і прыёмы праграмы — пераканаць публіку ў тым, што паэты ўмеюць не толькі пісаць вершы. Творцы могуць адначасова выступаць як кампазітары і спевакі, фатаграфаваць, здымаюць відэасюжэты, паказваць перфомансы і ўвогуле імкнуцца да найбольш поўнай рэалізацыі свайго творчага патэнцыялу.

«Удзельнікі «Выяваў» пазіцыянуюць сябе як альтэрнатыўных літаратараў, як творцаў новай фармацыі, — засведчваецца ў прэс-рэлізе. — Яны гатовыя на смелыя эстэтычныя штукарствы, яны здатныя даказаць актуальнасць найноўшай беларускай літаратуры і яе перспектыўнасць. Многія ўдзельнікі «Выяваў» практыкуюць сінтэз розных відаў творчай дзейнасці, што з’яўляецца на цяперашні момант найбольш жыццяздольнай стратэгіяй развіцця ва ўмовах агульнаеўрапейскай стомленасці культурай».

Адмыслова пад прэзентацыю рыхтуецца самвыдатаўскі мультымедыйны дыск пад назвай «Выявы-2008: Анталогія найноўшай беларускай літаратуры», куды ўвойдуць літаратурныя, музычныя творы і відэаматэрыялы выступоўцаў. Літаратурна-мастацкі праект «Выявы» задумваецца як некамерцыйны і доўгатэрміновы, арганізатары разлічваюць на штогадовае правядзенне культурных акцый з удзелам новых аўтараў і выданне адмыслова для гэтых мерапрыемстваў мультымедыйнага дыску.

«Мы сцвярджаем адкрытасць нашага праекта і запрашаем да супрацоўніцтва прадстаўнікоў найноўшай культуры», — заклікаюць удзельнікі маладога праекта.

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева