Літаратурная прэмія імя Багдановіча “Дэбют”: журы ледзь не пабілася

Сёлета акрамя пераможцаў у трох стандартных намінацыях журы вылучыла спецыяльную прэмію – чалавеку, які ўсіх здзівіў і парадаваў крэатыўнасцю…

 

У Міжнарожны дзень паэзіі вялікая зала сталічнай галерэі сучаснага мастацтва “Ў” сабрала ахвотных убачыць на ўласныя вочы, хто з маладых аўтараў атрымае літаратурную прэмію імя Максіма Багдановіча “Дэбют”, заснаваную Беларускім ПЭН-Цэнтрам тры гады таму. Сёлета акрамя пераможцаў у трох стандартных намінацыях “Пераклад”, “Проза”, “Паэзія” журы вылучыла спецыяльную прэмію – чалавеку, які ўсіх нас здзівіў і парадаваў крэатыўнасцю. 

 

Прэмія імя Багдановіча ў нарадзіны Багушэвіча

Распачаў вечар гурт “Рэха” з харызматычным лідарам Андрусём Такіндангам. Хлопцы спявалі пасля абвяшчэння пераможцаў у кожнай намінацыі і Андрусь не стамляўся віншаваць братоў-літаратараў з перамогай, жадаў усім шчасця і бадзёрасці, абяцаў прывесці-такі ў Беларусь не толькі каляндарную, але і сапраўдную вясну, за што ўсе прысутныя былі асабліва ўдзячныя музыке. 

 

Старшыня ПЭН-Цэнтру, паэт, перакладчык Андрэй Хадановіч звярнуўся да аўдыторыі, зазначыўшы, што “усе намінацыі, галоўныя і негалоўныя, у прэміі “Дэбют” аднолькава прыемныя, невыпадковыя і заслужаныя. Сёння Сусветны дзень паэзіі, як нехта казаў у інтэрнэце, касмічнае вяртанне вясны і, магчыма, снег з гэтай нагоды нарэшце растае”

 

“Ніколі раней за тры гады дэбаты ў журы прэміі не былі такімі бурлівымі і доўгімі, — працягвае Хадановіч. – Я маю жахлівае падазрэнне, што ўпершыню ў гісторыі беларускіх літарутрных незалежных прэмій сябры журы прачыталі ўсе кнігі і зрабілі свае эстэтычныя высновы. Нарэшце скончылася сітуацыя, калі літаратура бывае “наша”і “не наша”, падзеленая па мовах, таму ўсё, што па-беларуску, аўтаматычна добра. Мы заслугоўваем розных літаратур, мы заслугоўваем розных эстэтык, розных падыходаў, дыскусій, спрэчак, у якіх сярод беларусаў часам нараджаюцца крыўды, але з антычных часоў памятаем, што часам у іх нараджаецца ісціна”


Лявон Баршчэўскі, Валянцін Акудовіч, Павел Бераговіч, Уладзімір Урлоў

Пачалі ўганараванне лаўрэатаў, паводле метафорыкі Хадановіча, з перакладу, а пасля праз прозу пайшлі да паэзіі. “Але сёння будзе інакш. Мы ўручым дадатковую спецыяльную дзесятую прэмію — важкую, невыпадковую і цікавую ўзнагароду. Акрамя гэтага, мы сёння ўручым адзін медаль”, — па завядзёнцы заінтрыгаваў прысутных Андрэй Хадановіч.


Празаік Алесь Пашкевіч і перакладчык, выдавец Зміцер Колас

Прэмія як абвастрэнне

Сябра журы прэміі Уладзімір Арлоў загаварыў пра вясну, якая “як вядома – час абвастрэнняў. Абвастраюцца пачуцці, крызісы, хваробы. У апошнія гады ў Беларусі напачатку вясны абвастраюцца літаратурныя і калялітаратурныя працэсы. І вельмі прыемна, што прычынай з’яўляюцца літаратурныя прэміі, якіх у нас становіцца з кожным годам усё больш. Канешне, нам далёка да Нямеччыны, дзе за год уручаецца тысяча дзьвесці прэмій, але калісьці, магчыма, у нас будзе прынамсі сто дваццаць прэмій”.

Уладзімір Арлоў гаварыў няшмат, перадаўшы слова чалавеку, які “найперш вінаваты ў гэтым чарговым абвастрэнні, чалавеку, які тры гады таму заснаваў гэту прэмію і за апошні час канчаткова прыбіўся да беларускага берага” Паўлу Бераговічу.

Фундатар Павел Бераговіч, выказаўшы радасць з нагоды таго, што “прыняцце рашэння сябрамі журы з году ў год выклікае ўсё больш жарсцяў і эмоцый”, сыйшоў з імправізаванай сцэны не з пустымі рукамі.

“На першай цырымоніі Павел Бераговіч не мог прысутнічаць, а летась мы так надзейна схавалі медаль, які хацелі яму ўручыць, што так і не ўручылі. І вось нарэшце ўзнарагарода знаходзіць героя”, — з такімі словамі Уладзімір Арлоў уручыў Бераговічу медаль з партрэтам Максіма Багдановіча. 

 

“Як мы сварыліся!..”

Пачалі ўручэнне ўзнагарод – дыпломаў і памятных статуэтак з партрэтам класіка беларускай літаратуры – з перакладчыкаў. На “Дэбют” сёлета прэтэндавалі Ганна Янкута, Святлана Богуш і Павел Рааго. Кожны з намінантаў выйшаў да мікрафона, сказаў колькі словаў падзякі, распавёў пра перакладзеную ім кнігу, а таксама зачытаў ўрыўкі з твораў.

Прэмію атрымала Ганна Янкута за пераклад кнігі «Калядны Харал» Чарльза Дыкенса. Кніга выйшла ў электронным выглядзе ў выдавецтве Змітра Коласа. 

 

Віншавалі Ганну з перамогай намеснік старшыні Саюза беларускіх піьменнікаў Алесь Пашкевіч і перакладчык Зміцер Колас. “Намінацыя “пераклад” заўсёды самая складаная, бо паэты, празаікі, як ні круці пішуць сваё, прынамсі адказваюць за сваё, —адзначыў Пашкевіч. — З перакладчыкамі, перастваральнікамі мастацкіх тэкстаў, складаней. Калі аўтар не дацягвае, то найперш крытыкуюць перастваральніка, калі ж аўтар выдатны, то ён сваім ценем перакрывае перастваральніка”

 

У намінацыі “Проза” за перамогу змагаліся Юлія Шарова, Андрэй Пакроўскі і Ксенія Шталянкова. Намінанты традыцыйна дзякавалі карэктарам, рэдактарам, крытыкам, а таксама ўсім натхняльнікам. 


Ксенія Шталянкова

Аўтарам найлепшай прозы, паводле журы, стала Юлія Шарова з раманам «Don Giovanni, альбо Памілаваны свавольнік». Шарова, як зазначыў Хадановіч, з’яўляецца “надзеяй беларускай літаратуры, што ў нас неўзабаве з’явіцца грунтоўны раман ці раманы, якія можна будзе чытаць доўгімі вечарамі”

 

Віншаваў Юлію перакладчык Лявон Баршчэўскі: “Не сакрэт, што гэту прэмію павінен быў уручаць Барыс Пятровіч, але прыхварэў. І я не адмовіўся замяніць яго, бо я сапраўды атрымаў вялікае задавальненне як сябра журы, чытаючы творы, і быў вельмі абнадзеены. Гэтыя тры вельмі розныя аўтары, якіх вы чулі сёння, твораць у рэчышчы вельмі перспектыўнай традыцыі, якая была закладзеная даўно – у традыцыі беларускага гратэску. Маладое пакаленне, якое прыйшло, улавіла галоўнае – яны сапраўды беларускія аўтары, стваральнікі прозы новага пакалення”

 

Перад тым, як даць слова шорт-лістэрам у намінацыі прэміі “Паэзія”, якая найперш звязаная з імем Багдановіча, Андрэй Хадановіч вырашыў раскрыць карты і паказаць прысутным тое, што раней журы не рабіла. Нечаканкай стала спецпрэмія за самы крэатыўны праект. “Мы не маглі прайсці міма гэтага”, — працягваў інтрыгаваць залю Хадановіч. Да мікрафона выйшаў Павел Бераговіч, які нарэшце абвясціў імя чалавека, які ўсіх здзівіў, стаўшы нечаканкай года. Ім стаў Глеб Лабадзенка са сваёй кнігай “Дзіцячая заМова” — ілюстраваны дапаможнік па складаных моўных момантах. 

 

Лабадзенка вырашыў “выправіць страшную несправядлівасць” і на цырымоніі ўганаравання лаўрэатаў прэміі імя Максіма Багдановіча прачытаў верш Багдановіча. “У мяне ёсць кніга 1952 году, выдадзеная ўсяго праз трыццаць пяць гадоў пасля смерці паэта. Мне жудасна пашанцавала набыць яе з атрамантам – нехта рабіў запісы, практыкаваўся. У кнізе пазначаныя націскі, а зверху рукой напісаны верш з націскамі на гэтых самых складах”, — сказаў Глеб і прачытаў верш Багдановіча “Варажба”. 

 

Нарэшце надыйшоў час развязкі. Сярод прэтэндэнтаў на прэмію “Дэбют” у намінацыі “Паэзія” былі Андрэй Адамовіч, Кацярына Макарэвіч і Наста Манцэвіч.

Перамог Андрэй Адамовіч. Яго вершы друкаваліся ў «Нашай Ніве», траплялі ў польскія зборнікі сучаснай беларускай паэзіі і друкаваліся ў часопісе «Дзеяслоў». Андрэя віншаваў філосаф, эсэіст Валянцін Акудовіч, як і заўжды, быў ва ўдары. “Маё публічнае жыццё апошнім часам складваецца такім чынам, што я часта патрапляю ў журы розных прэмій і конкурсаў і не толькі літаратурных. Але ні разу яшчэ не патрапіў у сітуацыю такога абмеркавання: столькі жарсці, палкасці, нават жорсткасці, што проста дзіву даешся. Божа, як мы сварыліся! Ледзьве не пабіліся, нават рукамі пачалі махаць, даводзячы сваю правату! Гэта было фантастычна, гэта было цудоўна! Бо гэта азначала, што ў нас яшчэ ёсць каштоўнасці, дзеля якіх варта спрачацца нават з самымі таленавітымі і заслужанымі. 


Андрэй Адамовіч

Сутнасць нашай спрэчвы была звязяна з праблемай татальная бруталізацыі беларускай літаратуры. У прозе мы з гэтым калі не звыкліся, то змірыліся, але калі гаворка вядзецца пра паэзію, прытым пра жаночую, то яшчэ ў многіх выклікала адпрэчву, радыкальнае непрыманне, бо паэзія – нешта святое, светлае, а тут – чорці што! Да ўсяго, мы ж не проста абмяркоўвалі кнігі, а кнігі з разліку на прэмію Максіма Багдановіча! Як, напрыклад, мы можам узнагародзіць такой прэміяй чалавека, які піша пра яйцы?.. Зрэшты, калі б Багдановіч жыў зараз, яшчэ невядома, аб чым бы ёе пісаў”. 

 

Скончыў літаратурны вечар заліхвацкі Андрэй Такінданг, які з гуртом “Рэха” выканаў песні пра каралеву і пра трактар “Беларус”.


  • "Ледзьве не пабіліся..." Ну вось, сабраліся ў зале каб судзіць, А ледзь не ўтварылі мардабой... Іх так Андрэйка Адамовіч вымусіў зрабіць? Вось гэта аўтар! Божа-ж, Божа мой... Знайшоў я тут, у сетцы, яго верш... Пра тое, як ён свае яйцы чухаў... Схадзіў бы ён у бальнічку лепш, Ды і не рэзаў бы нікому вухаў. Эх,ладна, карацей скажу: У шоке я ад нашага мастацтва... Быць можа я чаго не разумею? Дулю пакажу Таму, хто за мастацва выдае мне бляцтва. p.s. аматары зачуханых яіц могуць ісці на:http://litradio.by/index.php?newsid=551
  • Не насладится муж, когда жене не любо наслажденье ------ крупнейшие американские компании
  • Enjoy your blog ) http://m66uzk0v.com my blog
  • В 2013-й год не лезем. А то запутаемся "между прошлым и будущим"...