Аркестр імя Жыновіча адзначыў 85-годдзе

16 снежня ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбыўся грандыёзны канцэрт “Аркестр тваёй краіны”, прысвечаны 85-годдзю Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча.

Ва ўрачыстым юбілейым гала-канцэрце прагучалі самыя цікавыя нумары з мноства праграм, якія ствараліся ў аркестры за пяць год ад мінулай круглай даты

Юбілейны канцэрт — гэта сапраўдны парад музыкантаў-віртуозаў Алены Варанцовай, Дзяніса Чорнага, Сяргея Шаптунова, Алега Бабія, Ігара Кіклевіча і салістаў-вакалістаў аркестра Ігара Задарожнага, Марыны Васілеўскай, Андрэя Коласава і Анастасіі Рачыцкай. А таксама спецыяльных гасцей і сяброў аркестра Пятра Елфімава, Яна Жанчака і салісткі Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Кацярына Дзегцаровай.

За дырыжорскім пультам на працягу канцэрта былі мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор аркестра народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі і прэміі “За духоўнае адраджэнне” прафесар Міхаіл Казінец, заслужаны артыст Беларусі Аляксандр Крамко і Аляксандр Высоцкі.

На канцэрце прагучалі дзве прэм’еры: музычны твор Ларысы Сімаковіч “Ценям Агінскага”, які яна прымеркавала да юбілею кампазітара Міхаіла Клеафаса Агінскага, і пьеса Гіёма Коннесона “Тэхнапарад”.

На пачатку канцэрта міністр культруры Беларусі Барыс Святлоў уручыў музыкантам узнагароды ад Адміністрацыі прэзідэнта, Міністэрства культуры, таксама юбіляры атрымалі ўзнагароды ад Беларускага прафсаюза работнікаў культуры і адміністрацыі Савецкага раёна Мінска.

Тэлеканал “Беларусь 3” запісваў канцерт, таму прыхільнікам творчасці знакамітага беларусскага музычнага брэнду трэба ўважліва сачыць за телепраграмай.

 

Здымкі Ігара Задарожнага