Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»



Мнение

Адам Глобус. PLAY BY. Натура

 

Адам Глобус

Адам Глобус. Літаратар, мастак і выдавец. Напісаў двадцаць аўтарскіх кніжак паэзіі і прозы, найбольш вядомыя сярод их —«Парк», «Койданава», «Толькі не гавары маёй маме» і «Дамавікамерон». Ягоныя вершы і апавяданні перакладаліся на асноўныя мовы свету і на такія экзатычныя, як асецінская ды каталонская. Сёлета ў Маскве выйшлі выбраныя творы Глобуса ў зборніку пад назваю «Лирика BY». Нягледзячы на ўсё гэта, кажа, што добрых жанчын у яго было больш, чым добрых вершаў.

Пятніца, вечар, лістапад. Зайшоў пасля працы ў студыю. Толькі зайшоў, званок у дзверы. Напружыўся. Адвык я ад настойлівых званкоў у дзверы. Зазвычай: ідзе дамова па сотавіку, потым голас у дамафоне, і толькі тады ў дзверы звоняць. Каго баяцца? Адчыняю.

На мяне насоўваецца суседка. Раблю крок назад. Яна не глядзіць мне ў вочы. Яна пазірае на сваю правую апушчаную руку, у якой вісіць двухлітровы балон піва «Крыніца». «Вы — адзінокі! Я — адзінокая!» — суседка пачынае разгойдваць балон. Ёй гадоў трыццаць. Яна — зграбная беларуска, якая дакладна ведае чаго хоча тут і цяпер. «Я чакала, калі вы прыйдзіце, і вы прыйшлі». Усё! Раблю крок ёй насустрач і тактоўна кажу: «Я не самотны, я жонку маю». Суседка не верыць, жанчыны мне даўно не вераць, але я не пераймаюся. Балон «Крыніцы» выносіцца са студыі.

І толькі я ўздыхаю з палёгкаю, як пачынае зудзець дамафон, і ў ім гучыць знаёмы голас. Карацей: лістападаўская пятніца, халодны вечар, вялікая поўня і сэкс з жонкай.

У панядзелак было нечакана многа святла. Ад такога святла ажно круціцца галава. Хмельнасць у целе. Нават суседка выглядала пасвяжэлай і прывабнай. Падумалася: ці не намаляваць мне яе партрэт. Не. Яна не так зразумее, падумае, што маляванне толькі нагода, каб перайсці ў інтым. Вырашана: маляваць суседку не буду. Намалюю лепей крэсла. У мяне новае крэсла. Прыдбаў я крэсла, і амаль не сяджу на ім. Шкада? Не. Сам не ведаю чаму мне не сядзіцца на новым крэсле. Пачну маляваць і разбяруся. Пачаў маляваць, і не атрымлівалася ў мяне амаль нічога, бо ад крэсла сыходзіла варожасць. Яно нібыта нечага патрабавала. Я паклаў на крэсла рушнік і намаляваў, і атрымалася. Лічу — атрымалася. Што палічаць іншыя? Хіба гэта важна для маіх узаемаадносінаў з уласным крэслам?

Намаляваўшыся, зайшоў у кавярню, а тамака бітма народу. Знайшоў вачыма знаёмы твар. У кутку, за акварыюмам сядзеў кравец Барыс. Я праціснуўся да ягонага століка. «Адзін?» — «Сядай, а я схаджу цыгарэту выкуру». На стале стаяла тонкасценная колба з гарэлкаю і чарка. Чысты мужчынскі нацюрморт. Ці захацелася мне выпіць? Так. Але я задумаўся пра іншае, пра стасункі мастака і натуршчыцы. Ці глядзіць мастак на аголеную жанчыну, як п’яніца на колбу з гарэлкаю? Не. Мастак глядзіць інакш, ён глядзіць адначасова і на гарэлку, і на п’яніцу, і на кавярню, і на зялёны акварыюм з чырвоналобымі рыбамі. Мастак глядзіць шырока, ён бачыць вялікі свет, нават калі малюе толькі адну аголеную жанчыну, ці піша маленькі нацюрморт з чаркай і колбаю гарэлкі.

Тут я і вырашыў завесці сабе натуршчыцу. Надакучылі пустыя размовы пра распуснасць, што ўвесь час круцяцца вакол мяне. І я завёў сапраўдную натуршчыцу. Як? Проста. Прыбірацца ў студыі мне дапамагае Надзя. У вольны ад прыборкі час Надзя вучыцца ў акадэміі мастацтваў. Там натуршчыц шмат. Яна падабрала і прывяла маладую жанчыну — Люду. «Вам як лепей: калі я ў плаўках стану, ці калі — без плавак?» Пэўная няёмкасць, вядома, узнікае, калі мужчына застаецца з аголенай жанчынаю сам на-сам. «Давай, Люда, ты першую гадзіну адпазіруеш у плаўках, а потым іх здымеш». Праз гадзіну Люда павярнулася да мяне бокам і скінула плаўкі. Похва ў яе чыста паголеная, цела дагледжанае, валасы памытыя. А малюецца мне кепска, бо даўно не рабіў накіды з аголенай натуры.

Адам Глобус

Раблю перапынак, палю цыгарэту і размаўляю з Людаю… Мая натуршчыца — будыстка. Экзатычна. «Люда, а ці даюць будысты сабе новыя імёны? У мяне дык ёсць акрамя пашпартнага імя яшчэ адно імя атрыманае пад час хрышчэння — Уладзіслаў». — «Даюць». — «А хто дае?» — «Настаўнік піша мужчынскія і жаночыя імёны на паперках, а вучні цягнуць паперкі…» — «Гэтыя імёны таемныя ці адкрытыя?» — «Ёсць адкрытыя, а ёсць і таемныя». — «А на якой мове тыя імёны пішуць?» — «Па-тыбецку». Папытаць пра будыстскае імя Люды, я чамусці пасорамеўся. Маляваць голую Люду мне зусім натуральна, а пытаць яе імя напісанае па-тыбецку сорамна. Думаў, яна сама мне тыбецкае імя назаве. Не сказала.

Малюнак Адама Глобуса

Калі я апошні раз маляваў Люду, ніводнага вартага ўвагі малюнка не зрабілася. Здавалася, у апошні дзень нешта нейкае незвычайнае прамалюецца. Не. Я сказаў Людзе, калі ў мяне знойдзецца час на маляванне, я ёй абавязкова патэлефаную. Наўрад. Але сказаць такое сказаў.

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • Дарагі Kaval, віншую вас з Калядамі!
  • Дык жа-ж стараюся пісаць пра рэчы, якія даступныя кожнаму - каштаны, кукуруза, ножыкі, похвы... )))
  • Дзякуй, пан Адам. Выдатны нарыс атрымауся.
  • Відаць, хвалюе... Галіць ці не галіць? Мацюкацца ці не мацюкацца?
  • Дык мненіе ў чым: у тым, што похва (так!) паголеная?