Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»



Мнение

Сяргей Дубавец. СВАБОДА. «Почему не состоялась БНР»

 

Сяргей Дубавец. Пісьменнік, журналіст, выдавец. Нарадзіўся ў 1959 годзе ў Мазыры. Пісаў усё жыццё, шмат і ва ўсіх жанрах, пераважна — у палемічным. Выдаў некалькі кніг эсэістыкі і прозы. Асноўная тэма творчасці — шуканне ўласнае тоеснасці беларуса ў сваёй краіне і ў свеце, у гісторыі і ў космасе. Быў рэдактарам газет «Свабода» (1990) і «Наша Ніва» (1991). З 1997 мае на Радыё Свабода аўтарскую перадачу «Вострая Брама». 

У 80-я гады мінулага стагодзьдзя савецкая прапаганда выпусьціла брашурку “Почему не состоялась БНР”, назва якой сёньня ўспрымаецца зусім у стылі абсурдыста Ёнэска – ці то тлумачэньне, ці то рытарычнае зьдзіўленьне (“Почему не состоялась? Состоялась!”), ці то філязофскае “Чаму кракадзілы не лятаюць”, — але ў кожным разе адлюстроўвае лейтматыў усіх крыжовых паходаў супраць гэтых трох літар – БНР: немагчымасьць аспрэчыць ад немагчымасьці дацягнуцца, дастаць, даскочыць – ні розумам, ні рукой, ні нават з гарматы. Аргумэнты мяняліся, але з кожнай зьменай эпох вярталіся на сваё месца і гэтыя тры літары – праступалі з-пад зафарбоўкі, з-пад тынку, а самае неверагоднае – з-пад кары галаўнога мозгу ў галаве прапагандыста. “А ўсё ж такі яна – круціцца...”

На кожны час падбіраліся свае “закіды”. Напрыклад, можна было цэлую доктарскую абараніць “супраць БНР”, упіраючы на тое, што стварылі яе пад нямецкай акупацыяй. Асабліва экспрэсіўна спрацоўвала тады слова “нямецкая”. Але зьмянілася эпоха, зьмяніліся й акцэнты. Пад акупацыяй? Дык незалежнасьць заўсёды й абвяшчаецца пад акупацыяй. Новая краіна паўстае не на пустым месцы.

Наступнікі пачалі абараняцца на тым, што, маўляў, БНР і краінай толкам не пасьпела стаць, і праіснавала зусім няшмат. Але тут прысьпела хваля тыпізацыі – Беларусь патроху пачалі параўноўваць зь іншымі краінамі і аказалася, што незалежнасьць менавіта гэткім чынам і абвяшчаецца – як правіла, дарыўкамі, бо йдзе змаганьне новых тэктанічных рэаліяў са старымі, а гэта ніколі ня проста і не адразу.

Словам, праз усё 20-е стагодзьдзе тры літары аспрэчваліся то так, то гэтак. І справа тут зусім не ў БНР.

Рэч у тым, што 25 сакавіка 1918 году ў Менску якраз усё “состоялось”, адбылося. Легітымны орган, выбраны карэктным Усебеларускім зьездам (ад усіх правінцыяў, ад усіх нацыянальнасьцяў, ад усіх сацыяльных станаў – увогуле ад усіх тагачасных насельнікаў краіны) ў Менску (а ня дзе-небудзь у Смаленску), пры выкананьні ўсіх юрыдычных працэдураў стварыў новую ў сьвеце незалежную дзяржаву – Беларусь.

Такія акты ўжо не перапісваюцца й не адмяняюцца. Гэта толькі здаецца – што тут такога ўжо беспаваротнага! Насамрэч такое бывае толькі пры вялікім высілку мноства людзей і, можа быць, толькі аднойчы ў гісторыі. Гэта было зьяўленьне новай рэальнасьці на карце сьвету. І паколькі рэальнасьць не была штучнай ці прадыктаванай чыімсьці староньнім інтарэсам (беларусы ў Беларусі абвяшчаюць Беларусь незалежнай краінай – што тут нелягічнага ці несправядлівага?) БНР “состоялась” — раз і назаўсёды.

Праціўнікі толькі лыпалі вачыма, але нічога не маглі з гэтым зрабіць. Што бальшавікі, якія так і не зразумелі, нашто тая Беларусь, якой яны кіруюць, што ППРБ, які абяцаў “зашчышчаць этат кусок зямлі” — без зялёнага ўяўленьня, навошта “куску” незалежнасьць. Не разумелі, але мусілі існаваць у фарватары БНР – лепячы ёй карыкатурную дзяржаўнасьць, аплёўваючы яе стваральнікаў, пакусваючы, нібы тую манэту, каб праверыць незалежнасьць на рынкавы кошт...

Кусок зямлі ён і ёсьць кусок пад нагамі, калі лёс твайго народа вымяраецца тэрмінам твайго праўленьня, а свой дом за межы тваіх апартамэнтаў не сягае. Якая там на куску культура, мова, вера, памяць, гісторыя – калі й знойдзецца, дык адным кусочкам, чаю не пасалодзіш. Бязьмерныя толькі грошы і ўласьць. Але ня ўсё яны могуць. І дзякуй Богу.

Чыноўнік, які мысьліць у рамках свае пэрсоны і кар’еры, натуральным чынам ня здатны ацаніць вартасьць незалежнасьці, як ня здольны зразумець зорак на небе, бо яго галава абернутая ў дол. Ты бачыш толькі вакол сябе сваю мікрапрастору, але ня бачыш бясконцага неба над галавой, таму такія рэчы як палёт думкі здаюцца табе лішнімі. Як уявіць, што свабода можа быць нашай і вашай, калі кілбаса бывае толькі сваёй і чужой?

25 сакавіка 1918 году ў Менску сьветлыя галовы зрабілі фантастычны ўчынак – супольным намаганьнем волі яны зьмянілі расклад зорак на небе. Таму і дзень гэты мы называем Днём Волі. А ўсё, што было потым і яшчэ будзе пасьля, усе гэтыя падскокі, каб пераставіць зоркі назад і ўсе гэтыя залпы па зорках з гарматаў – былі й будуць толькі ўбогімі дэманстрацыямі таго мізэрнага і нікчэмнага, што ёсьць, на жаль, у кожнай чалавечай душы.

Акт 25 сакавіка быў непалітычным, дакладней, не палітыка ў ім вызначальная. І сёньня што сатрапы Дня Волі, што змагары за яго заўсёды прафануюць сьвята, калі пачынаюць біцца за кусок зямлі, а не любавацца раскладам зорак – адным на ўсіх.

Не БНР “почему не состоялась”, а мы адносна яе ўсё яшчэ не адбыліся, што й пацьвярджаем тым, як адзначаем гэтую дату. Нездарма шмат дзе ў сьвеце Дзень незалежнасьці сваёй краіны адзначаюць як сямейнае і сяброўскае сьвята, а не як нагоду камусьці нешта даказаць ці даказаць адваротнае.

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • "На кожны час падбіраліся свае “закіды”. Напрыклад, можна было цэлую доктарскую абараніць “супраць БНР”, упіраючы на тое, што стварылі яе пад нямецкай акупацыяй. Асабліва экспрэсіўна спрацоўвала тады слова “нямецкая”. Але зьмянілася эпоха, зьмяніліся й акцэнты. Пад акупацыяй? Дык незалежнасьць заўсёды й абвяшчаецца пад акупацыяй. Новая краіна паўстае не на пустым месцы." Независимость под окупацией? Вот это точно как мягкое абсолютно твердое тело. Я как понял именно такой независимости хочет наша опозиция. Чувствую скоро начну пить горькую.
  • --------------- ошибаетесь.....я должен создать династию
  • bylo pryemna chytatj, ale jak sausedy - bjazmezhny smutak pa radzime.
  • Недурно
  • По-моему, очень не дурно
  • Ошібаетесь. Основной тезіс презідента: "я должен остаться у власті". Всё остальное, включая незавісімость Беларусі, всего лішь средство.