Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»

Мнение

Надзея Кудрэйка. ШОЎ-БIЗ. Песні маёй краіны

 

Надзея Кудрэйка. Стварае музычныя радыёпраграмы і піша артыкулы. Нарадзілася і жыве ў Мінску. Працавала ў КБ, рэкламным агенцтве, газеце, радыёстанцыі «Беларуская маладзёжная», радыёстанцыі «Крыніца», у выніку на доўгі час затрымалася на Беларускім радыё. У мінулым аўтар перадач «На ростанях», «Яшчэ не вечар», «Сонца ў вочы», «Вечаровы акорд» і г. д. Многа гадоў стварала праграму па аўтарскай песні «Мая музыка», была арганізатарам і вядучай фестываляў «Травеньскія вечары аўтарскай песні». Таксама была аўтарам праграмы «Тры акорды», прысвечанай беларускай рок-музыцы.

У Варшаве напрыканцы красавіка прайшоў фестываль сучаснага фальклору «Новая традыцыя». Ладзіць яго Польскае радыё. У конкурсе фестывалю Гран-пры і прыз імя Чэслава Нэмэна атрымалі беларускія артысты — Насця Някрасава з групай «FolkRoll». Выбітныя спевы і арыгінальная інтэрпрэтацыя народных песень не маглі прайсці неацэненымі. Але мне падалося, што і самое глыбіннае, карнявое беларускае гучанне моцна ўразіла журы і публіку. Бо ні на што непадобна. Знаўцы пацвердзяць, што беларуская фальклорная традыцыя — унікальная, старажытная, у ёй яшчэ можна адчуць містыку часоў паганства, яна багатая на розныя, нязвыклыя зараз вакальныя манеры. Таму такое ашаламляльнае ўражанне на іншаземцаў стварае Іван Кірчук і група «Троіца», таму ў Варшаве — ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі з досыць вясёлымі і лёгкімі песнямі — перамагла складаная музыка, што выконвалі Насця Някрасава і група «FolkRoll». А вы чулі, як спявае Насця Някрасава? Вы ўвогуле чулі гэтае імя?

Адзін сур’ёзны беларускі кампазітар паслухаў потым запіс конкурснага выступлення нашых музыкантаў і ў сэрцах усклікнуў: «Ну дзе, дзе гэта на экранах? Чаму мы такога не бачым? Вось жа яно — сапраўднае!».

А на экранах мы бачым таксама «фестываль сучаснага фальклору» «Песні маёй краіны» на ОНТ — конкурс аматарскіх калектываў. І я мела няшчасце некалькі разоў на яго натрапіць. Здаецца, ужо нічым не можа здзівіць нашае тэлебачанне, але ўбачанае і пачутае мяне нават крыху шакіравала.

Патлумачу на прыкладзе вядомых артыстаў. Самае страшнае, што для мяне існуе, напрыклад, на расійскай эстраде — гэта Надзея Бабкіна і Надзея Кадышава. Галасы ў іх добрыя. Але яшчэ адсутнічае густ, з усіх шчылін лезе вульгарнасць, музыка танная і дапатопная. Самае месца ім ў катэгорыі «шансон» разам з Любай Успенскай. Канешне, такіх артыстаў многа. Але ж гэтыя прыкрываюцца чыстым імем фальклору, закутваюць свае фальшывыя песенькі ў флёр чагосьці сапраўднага і вечнага. І ім вераць, што вось такая яна, руская народная песня — пошлая і прымітыўная.

Па іх шляху ідуць і многія беларускія калектывы з праекта «Песні маёй краіны» — сінтэзатарныя умца-умца, фанера!!!!, псеўданародныя лялечныя адзенні, прыклееныя усмешкі, «гуляць дык гуляць»! Магчыма, гэта сапраўды люстэрка, адлюстраванне жахлівай сітуацыі з народнымі ансамблямі, з фальклорам у нашай краіне, як мне кажуць. Спрабую пагадзіцца з такой думкай. Але потым сама пачынаю ўзгадваць вядомыя мне цікавыя маладыя і не вельмі калектывы, што працуюць з народнай музыкай, пачынаю думаць — як Насця Някрасава калісьці ў дзяцінстве у кружку Дома культуры Ельска пачынала спяваць народныя песні, дык, мабыць, і зараз ёсць такія кружкі, такія настаўнікі, такія дзеці. У вучылішчах і інстытутах ёсць знаўцы. У вёсках ёсць яшчэ сапраўдныя бабулькі з дзядкамі, што спяваюць. Але мы гэтага не бачым, не чуем, не культывуем. Мы бачым кітч, які называецца фальклорам. Шырокая маса тэлегледачоў таксама думае, што беларуская народная песня — пошлая і прымітыўная. Што з этнічнымі матывамі зараз можна рабіць толькі танную папсу, а не сапраўднае мастацтва ў розных стылях.

Ад нашай няшчаснай, усё неяк недапечанай эстрады гэты жанр фольк-кітча не надта адрозніваецца. Гэта і ёсць папса з яе пагоняй за даступнасцю, за модай іншых краін, са спробамі паўтараць і быць такімі як усе. А даўно ўжо сказана, і не мною — адзінае, чым зараз могуць здзіўляць беларускія музыкі чужыя краіны — гэта тое, што мае нацыянальныя, этнічныя карані.

Уявіце сабе сцэну «Еўрабачання»(даруйце за нерэальную фантазію!). Ды Іван Кірчук проста б выйшаў, сеў і заспяваў — ва ўсіх валасы дуба паўсталі б! Вось яно — шоў у адных спевах! Канешне, наўрад ці «Троіцу» ўдалося б угаварыць паехаць на «Еўрабачанне». Тады тая ж Насця Някрасава — маладая і прыгожая, што цэніцца на гэтым конкурсе — проста выйшла б ды праспявала так, як у Варшаве на конкурсе «Новая традыцыя» — і ніхто б ніколі не змог сказаць, што яму сорамна за выступленне беларусаў!

Калі вы бачылі па тэлебачанні жывое выступленне «Троіцы»? Ці бачылі «Джамбібум», «Акану-NHS», «Ліцьвінаў», «Гуду», Машу Яр, Насцю Някрасаву?... І «Палац» можна не забыць, і «Юр’ю» прыпомніць, ды пашукаць іншых. Калі ўзяць нават вядомых артыстаў з Мінска, дык ужо на выдатны тэлевізійны фестываль сучаснага фальклору набіраецца. А колькі ж, спадзяюся, ёсць яшчэ людзей, якія ведаюць, што такое беларуская этнічная музыка і чым яна адрозніваецца ад нафарбаванага кітча!

Праз колькі пакаленняў беларусы забудуць сваю сапраўдную нацыянальную музыку, свой старажытны фальклор?

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

Оценить материал:
Средний балл - 5.00 (всего оценок: 2)

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • Молодец, Надежда. С такими мыслями, выводами и статьями, как у вас, есть надежда на то, что наша журналистика не вымрет окончательно. Только я сделаю совсем небольшое замечание на тему: местная попса не гонится за модой других стран (ей даже невыгодно это делать, она сама себе придумала наиболее лёгкий творческий и материальный путь существования). А также не гонится за "доступностью". В самом этом понятии "доступность" чувствуется какой-то подвох, правда? Кто определяет "степень доступности"? Тот, кто делит бюджетные денежки? Вот в этом направлении и зарыты все трюфеля. Тот, кто делит денежки, сам определяет пр-ния "своих" людей, как "доступные". А пр-ния конкурентов, как "что-то не то". Хороший критерий, правда? :) Кстати, так называемая "доступность" не является модной ни в Европе, ни, тем более, в Америке. Кто же её выдумал? А? :):):)

Интересные Факты

Загрузка ...