Дата публикации:
16.04.2010
Адрес страницы
http://naviny.by/rubrics/opinion/2010/04/16/ic_articles_410_167466/

Алесь Лагвінец. ВЫБАРЫ. Чаму трэба назіраць «на выбарах»

Автор: Алесь ЛАГВІНЕЦ

 

Алесь Лагвінец

Алесь Лагвінец. 38 год. Беларус. Палітоляг, перакладчык, заснавальнік Руху «За Свабоду». Ад лютага 2007 году — памочнік і дарадца лідэра «Руху «За Свабоду» Аляксандра Мілінкевіча. Кандыдат у дэпутаты па Сухараўскай акрузе ў 2004, 2007 і 2010 гадах. Ляўрэат “Прэміі Эўропы” 2007 году нямецкага фонду імя Гайнца Шварцкопфа “Маладая Эўропа”. Хобі: футбол, вандроўкі на ровары, плаваньне.

З 2004 году арганізоўваю назіраньне за тым, што называецца “выбарамі” ў нашай аўтарытарнай дзяржаве. Маю досьвед назіраньня за выбарамі ў Вялікабрытаніі і Францыі. Назіраю за працэсам публічнай самарэкрутацыі ўлады ня толькі як зацікаўленая асоба, кандыдат, але і як грамадзянін з актыўнай грамадзкай пазыцыяй. Так, пасьля маёй нашумелай нерэгістрацыі ў 2008 стаў даверанай асобай двух незалежных кандыдатаў па маёй акрузе, каб быць назіральнікам і далей змагацца за сам прынцып справядлівых выбараў.

Ведаю, значных парушэньняў падчас галасаваньня няма. Мая галоўная прэтэнзія да выбараў у Беларусі – галасы ніхто не лічыць, а пішуць вызначаныя зьверху вынікі. Менавіта таму ў 99% участковых камісіяў па краіне няма прадстаўнікоў незалежных кандыдатаў або дэмакратычных арганізацыяў. Лёгіка рэжыму вельмі простая: тое, што робіцца пад час падліку, павінна застацца прыватнай, нават інтымнай справай выбарчай камісіі, найперш старшыні, намесьніка і сакратара.

Але прыватнасьць і інтымнасьць можа быць у ложку, у ваннай, на кухні, на дачы, а не на выбарчым участку! Выбары, а тым больш падлік галасоў – гэта публічная справа! Якраз такой яна і ёсьць у Вялікабрытаніі, дзе перад маімі вачыма і вачыма прадстаўнікоў кожнага з кандыдатаў, а таксама зацікаўленых грамадзянаў раскладвалі бюлетэні, і я вельмі добра бачыў, што было на іх пазначана. На студзеньскіх выбарах ва Ўкраіне было тое ж самае. Чаму гэта ня можа быць у Беларусі? Мы ж у самым цэнтры Эўропы!

Такім чынам, на падставе маіх ведаў і досьведу, а таксама майго разуменьня палітычных працэсаў у нашай краіне заклікаю людзей з актыўнай грамадзянскай пазыцыяй (нават тых, каторыя “ЗаКолю”), праваабаронцаў, экспэртаў, журналістаў не абмяжоўвацца “маніторынгам” праз тэлефанаваньне ды інтэрнэт, а таксама ісьці на выбарчыя ўчасткі – на свае, дзе прыпісаныя, а яшчэ лепш на тыя, дзе балятуюцца добрыя альтэрнатыўныя кандыдаты.

Бо, на жаль, праблема не толькі ў тым, што няма дэмакратычных прадстаўнікоў у камісіях, праблема яшчэ ў тым, што мы, выбарцы, мы, народ Беларусі, які паводле Канстытуцыі мае вярхоўную ўладу ў краіне, не лічым патрэбным сачыць за працэдурай. Пакуль гэта не зьменіцца, ня будзе і нармальных выбараў. Голас на выбарах у выглядзе бюлетэню – гэта нашая ўласнасьць. Трэба набліжаць дзень, калі ніхто не захоча займацца ашуканствам і маніпуляваньнем з нашай уласнасьцю. Трэба адстойваць сваю ўласнасьць.

Увогуле, грамадзянам Беларусі варта цікавіцца палітыкай, паколькі палітычныя працэсы і ў прыватнасьці выбары — гэта тая сфэра, дзе беларуская ўлада паказвае сваю несправядлівасьць. Таксама перакананы: масавае назіраньне за выбарамі і вынікаючае абурэньне ад «цудаў» над бюлетэнямі — абавязковы элемэнт масавага пратэсту супраць аўтарытарнай улады. Гэта магчымасьць паглядзець у вочы сябрам камісіяў, гэта грамадзянская адукацыя назіральнікаў, гэта доказы для нашых грамадзянаў адсутнасьці падліку галасоў наагул.

Менавіта таму ўлада нэрвова рэагуе на ўнутранае назіраньне, яна параўноўвае назіральнікаў з баевікамі, саджае ў турму тых, хто толькі плянуе арганізаваць шырокае агульнанацыянальнае назіраньне http://nn.by/?c=ar&i=3088 .

У заключэньне, праілюструю вынікі назіраньня.

2004 год. Доказы адмоўнага галасаваньня на рэфэрэндуме па праву пажыцьцёвага панаваньня, а таксама станоўчага ўспрыняцьця выбарцамі маёй кандыдатуры.

Плюс вельмі паказальная адмова даваць вынікі паводле пратаколаў па кожным участку:



2006 год. Папулярны ў журналістаў  здымак “падліку” ў Сухараве і доказы эфэктыўнасьці “народнага” галасаваньня (маю 6 арыгінальных няўкінутых бюлетэняў, а ў выніковым пратаколе напісана, што ў скрынках для галасаваньня “не далічыліся” усяго 4-ох бюлетэняў

2007 год. Яшчэ два здымкі “падліку” ў Сухараве:


…і матэрыялы для аналізу афіцыйных вынікаў


…і ўражаньні назіральнікаў


2008 год:

Плюс ускосныя доказы ўкідваньня бюлетэняў падчас папярэдняга галасаваньня: на трох участках, дзе вялося назіраньне датэрміновага галасаваньня і вёўся падлік кожнага, хто галасаваў, сярэдні працэнт яўкі на датэрміновае галасаваньне быў менш за 10%, у сярэднім па Менску – 22.4 (неафіцыйны вынік у сярэднім па акрузе быў каля 25%, зашкальваючы за 30% на самых “перадавых” участках. Хаця ў акрузе амаль не было інтэрнатаў).

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.