Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»



Мнение

Францішак Вячорка. ВЫБАРЫ. Аб'яднаная дэмакратычная апазыцыя

 

Франак Вячорка. Нарадзіўся ў 1988 годзе ў Менску. Скончыў Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа, вучыўся ў БДУ, з мінулага года – у Эўрапейскім гуманітарным універсытэце. Адзін зь лідэраў “Моладзі БНФ”, кіраўнік творчай ініцыятывы «Беларускі Гальфстрым». Ініцыятар дубляваньня фільмаў на беларускую мову. Прадусар музычных праектаў «Веру ў цябе», «Партызанская школа», «Незалежны Я», «Янка Купала – 125», мэнэджэр шэрагу імпрэзаў і канцэртаў. Служыў у восьмай радыётэхнічнай брыгадзе Узброеных сіл Беларусі. 12 чэвеня 2010 г. быў выключаны з Партыi БНФ.

Войска было вымушаным, але карысным досьведам. Я пабачыў, як функцыянуе сыстэма знутры. Гэта жорны, якія перамолваюць. Перамол можна спыніць альбо ломам, альбо крэатывам, але нельга станавіцца часткай сыстэмы. Толькі тады яна дае збой.

Хто быў у войску, той у цырку не сьмяецца. Нават вядомы партрэт на сьцяне кабінэту дэкана ўжо не выклікае трывогі, хіба што ўсьмешку. Гэтая сыстэма безыдэйная і ўбогая, дзейнічае прымітыўнымі мэтадамі. Яна баіцца публічнасьці. Ёй удаецца быць на плаву толькі за кошт «агульнай млявасьці і абыякавасьці да жыцьця» беларусаў.

У цывільным жыцьці ёсьць свае зампаліты ігнацікі, камбаты і камбрыгі, гэбісты, шасьцёркі-салдаты, і нават паварыхі (аматаркі перамываць костачкі), і салдаты-электарат, за які ўжо падумалі. У гэтай сыстэме яны як рыбы ў вадзе. Нават некаторыя чальцы выбарчай камісіі ў Мазыры, падкідваючы бюлетэні, верылі, што так будзе лепш для краіны.

Сьмешна назіраць, як для некаторых маіх (былых?) паплечнікаў па дэмакратычным руху пасады ў апазыцыйным лягушатніку сталі самамэтай. Гэта дае адчуваньне ўласнай значнасьці. Праблема толькі ў тым, што гучнасьць пасады ніяк не ўплывае на вынікі выбараў, а тым больш на сучасны палітычны рэжым. Яны змагаліся (некаторыя абышліся і бяз гэтага этапу), зрабілі перакур, і да іх прыйшло азарэньне: «А навошта лезьці пад дубінкі? Мне камфортна». Так сталі часткай сыстэмы.

Калі падчас велапрабегу ў гонар Багдановіча 27 траўня амбалы зьбівалі моладзь БНФ, Зьмітру Пармону ламалі ключыцу, такія сядзелі ў інтэрнэце, у лепшым выпадку маўчалі, а ў горшым — хіхікалі: «Так вам і трэба! Койпішу яшчэ слаба ўдарылі…»

Пасьля таго, як мы зь Міхасём Пашкевічам прабраліся на зьезд БРСМ у 2008 годзе і нас вылавілі, са мной там размаўляў неназваны кагэбэшнік. Ён расьпінаўся пра новую стратэгію ўлады, пра тое, што трэба супрацоўнічаць з уладамі, шукаць шляхі паразуменьня. Потым тое самае цягам 15 месяцаў службы мне гаварыў зампаліт. Стратэгія, як бачу, пасьпяхова праводзіцца ў жыцьцё.

Згодны з Паўлам Севярынцам: нас чакае самая ганебная выбарчая кампанія за ўсе часы незалежнай Беларусі. З апазыцыі выжываюцца здаровыя ідэйныя сілы, ім на зьмену прыходзяць адэпты лукашызму, няхай і зь бел-чырвона-белым значакам на грудзёх. Замест публічнай палітычнай дзейнасьці, вулічных акцыяў, яркіх выбарчых кампаніяў — унутрыпартыйныя разборкі, інтрыжкі, перакупка людзей. Вядома, з калегамі па партыі (кааліцыі) ваяваць бясьпечна, гэта ж ня супраць Лукашэнкі.

Ёсьць шанец перамагчы на выбарах ці прынамсі зрабіць выбары пачаткам пераможнага шляху. Для гэтага трэба паглядзець цьвяроза на апазыцыю і разьдзяліць яе на тых, для каго гэта бізнэс і пасады, і на тых, хто змагаецца з рэжымам. Я сьвята перакананы, што з сыстэмай ня можа быць кампрамісаў. Яна ня здольная эвалюцыянаваць пад ціскам Эўропы (і тым больш Расеі). Адзіны варыянт дабіцца пераменаў у краіне — зьмяніць саму сыстэму. Дарэчы, толькі так мы ўратуем незалежнасьць.

Аб'яднаньне пасьлядоўных здаровых сілаў і зьяўленьне адзінага кандыдата, якога прызнае большасьць, рэабілітавала б апазыцыю ў вачах грамадзтва і міжнароднай супольнасьці. З рэшткаў АДС і здаровай часткі БНБ паўстане Аб'яднаная дэмакратычная апазыцыя, галоўнай мэтай якой ёсьць прыход да ўлады. Толькі тады “плошча” будзе рэальнаю, і моладзь брала б на сябе адпаведную адказнасьць, ведаючы, што шанцы не змарнуюцца.

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

Оценить материал:
Средний балл - 3.03 (всего оценок: 48)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • Эх, Франак...Франак..? Дзе ж ты быў апошнія 10 год? УСЁ, у чым ты абвінавачваеш "здраднікаў" рабіў твой татка ў БНФ. Інтрыгі, імітацыя дзейнасьці, грантасмокцтва, барацьба з іншадумствам... вынікі: развал структураў, сыход паважаных актывістаў, падзеньне рэйтынгу Фронту і г.д. і заканамерны "пендэль" на З"ездзе. Але ж...ён з сябрам Лявонам працягнулі "канструктыўна" змагацца з рэжымам і такі выключылі Міхалевіча... На чарзе былі і іншыя, але не паспелі...
  • именно ткие и угробили оппозиционность в Беларуси,превратив текущие задачи в треп и добычу материального обеспечения.От-вра-ти-тель-но!
  • 5+ Keep going!!!