Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»



Мнение

Дзяніс Мельянцоў. НЕХТА ЗНАХОДЗІЦЬ, НЕХТА ГУБЛЯЕ. Колькі каштуе еўраінтэграцыя?

 

Дзяніс Мельянцоў. Старшы аналітык BISS. Магістр паліталогіі (Інстытут міжнародных адносін і палітычных навук пры Віленскім універсітэце). Зараз займаецца падрыхтоўкай кандыдацкай дысертацыі па тэме адносін Беларусі з NATO. Навукова-даследчыя інтарэсы: знешняя палітыка Беларусі, беларуска-еўрапейскія адносіны, міжнародная і еўрапейская бяспека, дыпламатыя, Еўрасаюз.

Часта можна пачуць меркаванне аб тым, што, маўляў, Расія ўбухвае мільярды даляраў у беларускую эканоміку, а ад Еўрасаюза такой шчодрасці пры любым раскладзе чакаць не выпадае. Таму і вымушана беларускае кіраўніцтва ісці ў Еўразійскі саюз, а не будаваць лепшыя адносіны з ЕС. Але ці правільны зыходны тэзіс?

Звернемся да лічбаў. Зараз (па праграме на 2012-13 гг.) еўрапейская дапамога Беларусі складае каля 57 мільёнаў еўра (што цікава, амаль 21 з гэтых мільёнаў выдаткоўваецца на «эканамічную мадэрнізацыю»). Калі параўноўваць з папярэднім бюджэтным перыядам, то гэтая дапамога істотна вырасла (з 46 млн. за 2007-2011 гг.).

Усяго з 1991 года Еўрасаюз уклаў у Беларусь паўмільярда еўра. Для параўнання, за адзін толькі 2012 год субсідыі Расіі склалі каля 10 мільярдаў, праўда, у далярах (гэта 16% ад ВУП). Зыходзячы з гэтых лічбаў, тэзіс пацвярджаецца — расійскія датацыі проста непараўнальныя з еўрапейскай дапамогай.

Але ўявім сабе, што Беларусь вырашыла адмовіцца ад АЭП і задэкларавала жаданне ўступіць у ЕС. Як зменіцца стаўленне Еўрасаюзу?

Для краінаў-кандыдатаў на ўступленне ў ЕС адкрываюцца зусім іншыя фінансавыя магчымасці. Вось колькі атрымліваюць ад ЕС некаторыя ўступаючыя краіны толькі за адзін 2013 год:

Калі ж краіна ўжо далучылася да Саюза, то яна атрымлівае фінансаванне з фондаў, задача якіх — падцягнуць навічкоў да сярэдняга ЕСаўскага ўзроўню. А гэта ўжо зусім іншыя лічбы. Вось колькі Брусэль выдаткоўваў на падтрымку краін «Вялікага пашырэння» 2004 года ў адсотках ад ВУП гэтых краін (перыяд 2004-06 гг.).

Больш свежы прыклад — Польшча, якая атрымае з новага бюджэту ЕС (на 2014-2020 гг.) ажно 76 млрд. еўра. Беларусь столькі не атрымала ад Расіі за ўсе гады інтэграцыі ўзятыя разам.

Якую можна зрабіць выснову? А такую, што кошт геапалітычнай пераарыентацыі Беларусі не такі ўжо і катастрафічны, як тое часта прадстаўляецца. Адзінае, што дармовых грошай на падтрымку штаноў у выпадку еўраінтэграцыі ўжо не будзе. ЕСаўскія субсідыі мусяць ісці на рэформы і падвышэнне канкурэтаздольнасці. Але адказны ўрад пра гэта мусіць дбаць і без усялякіх інтэграцый.

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • Если вас когда нибудь из психушки всё таки выпустят, рекомендую зайти в любой продовольственный маркет, там вы увидите испанские помидоры, китайский чеснок, египетскую картошку, македонские арбузы, польские яблоки и т.д... Разумеется для латентных гомосексуалистов очень важны темы гей-парадов в Вильнюсе, но лишь для того чтобы отвести внимание от собственных "геев" в правительстве РБ. Вы не с Россией бодаетесь, вы с населением РБ бодаетесь за российские деньги, иначе вы бы не писались бы в штаны от банального проведения открытых вопросов среди населения РБ, про выборы я уже не вспоминаю...
  • Обычная для всего мира бизнес-практика, разве где-то иначе? В ЕС нас тупо заставили бы закрыть свои заводы и фермы, что и произошло по всей Восточной Европе. А дальше, как с Литвой: вместо своей АЭС финансируйте гей-парад в Вильнюсе, а на ЕС-скую подачку покупайте шведское электричество, испанские помидоры и билеты для своих остарбайтеров. А с Россией мы бодаемся уже больше 20 лет, бизнес есть бизнес, но наши успехи выглядят получше, чем у прибалтов или той же России: Беларусь их обходит и по индексу счастья http://newsland.com/news/detail/id/1138781/ , и индексу благополучия среды обитания http://newsland.com/news/detail/id/1138781/ .
  • А кому оно нужо на Востоке? Онищенке что-ли? Трактора? там тоже, как видим, даром не нужны. ВПК - это Вы что имели в виду? Вилы Палки Косы? Россия ж явно душит предприятия Беларуси, чтобы потом купить их по дешевке. грузовые автомобили России не нужны, но автозавод купить хотели бы. Нефтепродукты нам свои не присылайте, но НПЗ мы уже давно хотели бы купить.
  • ну как тут не стать гомофобом когда у власти одни ...?) На новую Ладу Калину сосательных способностей хоть хватило?:)
  • аффтары и скауты пусть себе сосут, не отвлекаются.
  • Автору спасибо за статью, только все мы понимаем что речь идет не о будущем Беларуси, а о будущем нескольких кланов... Воровать в ЕС им так не дадут, а коррупционные схемы с востоком уже налажены, поэтому мы вляпались в ТС...