Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»



Мнение

Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. Аб непрафесійнай балбатні і палітыцы ў сферы ЖКГ

 

Рыгор Кастусёў. Намеснік старшыні Партыі БНФ, экс-кандыдат на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на выбарах-2010. Нарадзіўся ў 1957 годзе ў вёсцы Цяхцін Бялыніцкага раёна. У 1982 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спэцыяльнасці інжынер-механік. Служыў у Савецкай арміі, працаваў галоўным інжынерам, дырэктарам саўгаса, дырэктарам Шклоўскага раённага аб'яднання жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У 2001 годзе вымушаны быў сысці з пасады пад ціскам уладаў з-за працы ў камандах кандыдатаў ад дэмакратычных сілаў. Быў дырэктарам сумеснага беларуска-ўкраінскага прадпрыемства. Тройчы абіраўся дэпутатам мясцовых саветаў. Аўтар праграмы развіцця і рэфармавання жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь на 2010-2015 гады, прапанаванай Партыяй БНФ. 

“Слишком много здесь непрофессиональной болтовни и политики”, — адрэагаваў Аляксандр Лукашэнка на пытанне генеральнага дырэктара Беларускага тэлеграфнага агенства Дзмітрыя Жука аб перспектывах удасканалення ЖКГ і яе тарыфнай палітыцы. Пытанне прагучала падчас сустрэчы з кіраўнікамі буйнейшых беларускіх СМІ 21 студзеня.

“А факты таковы, что у нас сегодня семья из трех человек — двое работают, двухкомнатная квартира — от доходов семьи платит сколько бы вы думали? Три процента... Двое бюджетников работают и третий неработающий — четыре процента. Пенсионеры чуть больше пяти процентов — это двое пенсионеров в двухкомнатной квартире. От их доходов всего пять процентов”, — распавёў Лукашэнка журналістам.

Як дасягненне дзяржаўнай палітыкі, як праяўленне “клопату” дзяржавы аб сваіх грамадзянах адзначыў ён і той факт, што 77% сабекошту паслугаў ЖКГ, што аказваюцца насельніцтву, пакрываюцца за кошт дзяржаўнага бюджэту. А беларускія грамадзяне аплочваюць толькі 23% ад сабекошту, што ў сумарным выглядзе як мінімум у тры разы ніжэй за краіны Еўропы. І калі б у Беларусі кошты за паслугі ЖКГ былі адпушчаны па рыначнаму шляху, то прыйшлося бы ўздымаць кошты і за смецце, і за электраэнэргію, і за ўсё астатняе.

Робячы падобныя заявы, беларускія ўлады звычайна прапускаюць той момант, што і гэтыя 77% сродкаў таксама ўзяты імі з кішэняў беларускіх грамадзян у выглядзе розных выплат і падаткаў у бюджэт, якія ўвесь час узрастаюць.

Стрымліванне коштаў камунальных паслугаў для насельніцтва Аляксандр Рыгоравіч паставіў сабе ў асабістую заслугу. І ў той жа час выказаў цалкам супярэчлівыя раней сказанаму меркаванні, што ў плане тарыфаў у нас загадкавая краіна: “Сколько раз я правительству поручал: дайте мне реальные затраты на вывоз мусора, на воду, тепло и прочее. Дайте мне реальную цену, подсчитайте, пройдите по всем этапам и ступенькам, чтобы я видел, сколько же реально стоит киловатт/час, сколько стоит гигакалория тепла и прочее. Дайте мне это…”.

Дык аб якім жа “клопаце”, аб якіх “заслугах” можа ісці гаворка, калі амаль за 20 год прэзідэнцтва Лукашэнка так і не змог дабіцца ад беларускага ўрада рэальных дадзеных па сабекошту камунальных паслугаў?

Аб якім жа павышэнні коштаў можа ісці гаворка, калі, напрыклад, вываз смецця ў 2013 годзе насельніцтва краіны ўжо аплочвала ў 103% ад рэальнага сабекошту затрат?

І ў чым сэнс выказванняў “о непрофессиональной болтовне и политике”, калі яшчэ ў красавіку 2013 года, даручаючы старшыні КДК А.Якабсону разабрацца з парадкам фармавання сабекошту паслугаў ЖКГ, кіраўнік дзяржавы сцвярджаў, што насельніцтва ўжо зараз аплочвае больш за 60% затрат на аказанне жыллёва-камунальных паслугаў?

Спекулюючы на нізкіх памерах аплат беларусаў за камунальныя паслугі ў параўнанні з грамадзянамі іншых краін, беларускае кіраўніцтва імкнецца навязаць грамадзянам сваёй краіны меркаванне, што дзвюхпакаёўка для сям’і з трох чалавек — гэта найвялікшае дасягненне, загнаць людзей у нарматывы 10-15 кв. м жылля на чалавека. Пры гэтым беларускімі ўладамі ўсяляк замоўчваецца, што такія нарматывы ў краінах Еўропы вагаюцца ад 40 да 60 кв. м на аднаго чалавека, а ў ЗША — 70 кв. м, пры значна вышэйшым узроўні якасці камунальных паслугаў.

У апошнія дзесяцігоддзі ў Беларусі назіраецца цікавая тэндэнцыя. Як толькі ў найвышэйшых эшалонах улады распачынаецца гаворка аб дасягненнях у стрымліванні тарыфаў за камунальныя паслугі, то гэта значыць, што ў бліжэйшы час неабходна чакаць павышэння коштаў паслуг ЖКГ для насельніцтва.

Так было, напрыклад, у 2000-2005 гадах, калі рост тарыфаў для насельніцтва на жыллёва-камунальныя паслугі яўна апярэджваў агульны паказчык інфляцыі. Пры росце спажывецкіх коштаў за 2000-2005 гады ў 6,1 раза, тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі, уключаючы электра- і газазабеспячэнне, павялічыліся ў 50,7 раза. Найбольш хуткімі тэмпамі раслі тарыфы на ацяпленне, тэхнічнае абслугоўванне жылфонда, электразабеспячэнне.

Але ў выніку ўзровень пакрыцця плацяжамі насельніцтва страт на прадастаўленыя жыллёва-камунальных паслугаў, акрамя электра- і газазабеспячэння, для стандартнай дзвюхпакаёўкі, згодна статыстычных дадзеных, узрос з 12% у 2000 годзе толькі чамусці да 42,4% у 2005-м.

Доля жыллёва-камунальных паслугаў у спажывецкіх расходах насельніцтва за гэты час узрасла з 3% да 9,1%.

Так было і ў 2006-2010 гадах, калі кошты зноўку ўзраслі ў дзесяткі разоў.

Так будзе гучаць гэтая старая песня, але на новы лад, і ў гэтай пяцігодцы, бо, як нам зноўку кажуць беларускія ўлады, насельніцтва краіны аплочвае ўсяго толькі 23% сабекошту камунальных паслугаў, і доля гэтых паслугаў у спажывецкіх расходах зноўку вярнулася на лічбу “тры”.

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

 

Оценить материал:
Средний балл - 4.73 (всего оценок: 18)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева