Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»



Мнение

Уладзімір Падгол. ПЫТАНЬНЕ РУБАМ. Ці зьняволіць міністр сваіх байцоў за лаянку?


Уладзімер Падгол. Кандыдат філасофскіх навук. Апошні запіс у працоўнай кніжцы: з лютага 1997 года — кіраўнік інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Прэзідыюма Вярхоўнага Савета 13-га склікання. Аўтар «Падручніка па апазыцыйнай барацьбе», кнігі «Асновы палітычнай псіхалогіі», раманаў «Куля для прэзідэнта», «Валадар Кулі», «Чортавы жорны», а таксама канцэпцыі амерыканскага «Акта аб дэмакратыі ў Беларусі». Кіраўнік ГА «Інфармацыйныя і сацыяльныя іннавацыі». Стваральнік Музея жорнаў.

Некалькі дзён таму міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч даў прэсавую канфэрэнцыю і засведчыў, што яго супрацоўнікі стаяць на варце закону. Вядома ж, ім прамылі мазгі, каб яны, крый божа, не рабавалі заўзятараў-турыстаў…

Але, відаць, уклалі ў іхнія галовы і тое, што вораг не спіць і рыхтуецца зрабіць замах на парадак. І вораг гэты — беларускамоўны. Ён і шайбы плануе трушчэліць, бы трускаўкі, і клюшкамі можа адлупцаваць заўзятараў з Расіі.

Самых агрэсыўных, вядома, адразу ізалявалі за краты, але вось ціхім далі мажлівасць наталіцца свабодай. А сябрам руху “За Свабоду” па статусу пашэнціла. Іх асабліва не краналі — і вось жа здарылася. Прэсавы цэнтр руха паведаміў:

“Жыхары Мінска і заўзятары Чэмпіянату свету па хакею сёння ноччу не далі затрымаць актывіста Руху «За Свабоду» Мікіту Семяненку.

Ноччу на фан-зоне на Нямізе (у цэнтры Мінска) адбылося некалькі боек паміж расійскімі заўзятарамі і беларусамі. Пасля гэтага туды прыбылі прыкладна 15 чалавек АМАПу, удзельнікі бойкі да гэтага часу паспелі разбегчыся хто куды. І міліцыянты пачалі глядзець на людзей, якія стаялі побач», — распавёў сайту Pyx.by Мікіта Семяненка.

Па ягоных словах, ён і яшчэ некалькі чалавек увесь гэты час стаялі і размаўлялі з хлапцамі з Докшыцаў пра беларускую мову. «Міліцыянты правялі праверку дакументаў ва ўсіх нас. Потым узялі мае, перапісалі ўсе дадзеныя. Потым кажуць, хадзем з намі», — дадаў актывіст.

Калі ён запытаўся, за што яго затрымліваюць, то атрымаў розныя адказы. «Першы амапавец кажа, мы цябе не затрымліваем. Другі, што затрымліваем па артыкуле 17.1 КоАП (дробнае хуліганства) за тое, што ты мацюкаўся. А трэці — пойдзем, паразмаўляем», — распавёў Семяненка.

Але людзі, па ягоных словах, сказалі: «Не таго затрымліваеце». І хаця ім прыгразілі, што калі яны не супакояцца, то таксама паедуць з міліцыяй, але падышло яшчэ больш народу. «Яшчэ адзін хлапец патлумачыў, што я не меў адносінаў да бойкі», — дадаў моладзевы актывіст.

Па ягоных падліках, падышлі яго абараняць больш за дзесяць чалавек, абсалютна да гэтага часу яму незнаёмых. А самі «разборкі» цягнуліся блізу гадзіны, за якія міліцыянеры правяралі дакументы і лаяліся…

«Падчас спробы затрыманьня, амапаўцы шматразова казалі: «Х*ли ты вы**ваешься, говори нормально». Калі я мовіў, што амапаўцы, як прадстаўнікі ўлады, мусяць адказваць мне на мове звароту, яны заявілі: «Забираем его, на *уй»«, — дадаў актывіст руху «За Свабоду».

Потым супрацоўнікі міліцыі вярнулі яму дакументы і сказалі, каб на гэтай фан-зоне яго больш не бачылі».

Такім чынам, перад намі факт злачынных дзеянняў супрацоўнікаў АМАПу. Яны ў грамадзкім месцы гучна лаяліся — гэта раз, перавысілі свае паўнамоцтвы — два. А па-трэцяе, прафесыйна непрыдатныя, бо ўдзельнікі бойкі-злачынства зьбеглі з месца здарэння.

Шмат пісалі, што ўсіх, хто будзе мець хоць якія стасункі з заўзятарамі чэмпіянату, вучаць добрым манерам і нават размаўляць па-ангельску. Тады якіх монстраў накіравалі на Нямігу наводзіць парадак?

Вельмі цікава, ці будзе рэакцыя міністра на дзеянні сваіх падначаленых, якія мацюкаюцца ў грамадзкім месцы? Бо ж менавіта такая лаянка часта ставіцца ў віну прадстаўнікам апазіцыі, якіх улады вырашаюць пасадзіць за краты. А самі праваахоўнікі спрэс парушаюць адпаведнае заканадаўства, скарыстоўваючы расейскі мат часьцей за “здравія жэлаем”.

Ня меньш цікава, ці паспрабуюць кіраўнікі руха “За свабоду” паставіць на месца міністра за правакацыю з боку супрацоўнікаў АМАПу?

Бо гэты выпадак — яскравая ілюстрацыя абвешчанага года гасціннасці ў Беларусі.

Мнения колумнистов могут не совпадать с мнением редакции. Приглашаем читателей обсуждать статьи на форуме, предлагать для участия в проекте новых авторов или собственные «Мнения».
 



Оценить материал:
Средний балл - 5.00 (всего оценок: 10)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • Автор прав. Как 17,5 литров алкоголя, мат пронизывает сегодняшний социум. Но и мат мату рознь... Есть лёгкий и беззлобный "матерок", который сопровождает повествование пожилого человека; а есть мат, подобный площадной брани. От невладения литературным языком... Почему и неприятно выходить вечером на улицу: отовсюду - мужскими и женскими голосами - со всех точек для сидения под звёздами, под звон бутылок, доносится только ".ля на .уй, да на.уй - .ля". Говорить хочется, да, собственно, не о чем. Я не задаюсь философскими вопросами. К мату толерантен вполне. Но когда речь не имеет право таковой зваться, просто тоскливо становится. И кто сказал, что человек - это "венец разума, творения"... ? Мда. Скот - он и в африке скот... А 20 лет оскотинивания дают о себе знать. Впереди маячит ещё одна "пятилетка"... Вот вам - плоды и всходы... "Там живут несчастные люди-дикари". Да и внутри не очень добрые... Мля...