Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»



Мнение

Уладзімір Падгол. ВЫБАРЫ. Не цягайце, хлопцы, коней! За палітычныя хвасты


Уладзімер Падгол. Кандыдат філасофскіх навук. Апошні запіс у працоўнай кніжцы: з лютага 1997 года — кіраўнік інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Прэзідыюма Вярхоўнага Савета 13-га склікання. Аўтар «Падручніка па апазыцыйнай барацьбе», кнігі «Асновы палітычнай псіхалогіі», раманаў «Куля для прэзідэнта», «Валадар Кулі», «Чортавы жорны», а таксама канцэпцыі амерыканскага «Акта аб дэмакратыі ў Беларусі». Кіраўнік ГА «Інфармацыйныя і сацыяльныя іннавацыі». Стваральнік Музея жорнаў.

Набліжаюцца чарговыя прэзыдэнцкія выбары. Паціху ідуць перамовы паміж бюракратамі грамадзянскай супольнасці аб працэдурах вызначэння адзінага лідара апазыцыі.

Тыя актывісты, хто страціў мажлівасць удзельнічаць у выбарах, утварылі групоўку байкотчыкаў.

Пры гэтым вялікая колькасць праціўнікаў дыктатуры апынулася ў стане прымусовай пасыўнасці і ніяк не ўплывае на рашэнні кіраўнікоў сваіх структур. Спроба самай маладой грамадзянскай структуры актывізаваць выбаршчыкаў і прыцягнуць да ўдзелу ў праблемах апазыцыі (збіраць подпісы за вылучэнне кандыдатаў на Кангрэс дэмакратычных сілаў) таксама заблакаваная хаўруснікамі-апанэнтамі.

Калі сітуацыя ня зменіцца, то ўладар Беларусі зноў атрымае уладарства на беларуская зямлі і на нашым небе (з дапамогай расійскіх летакоў).

Крыху ажыўляюць сітуацыю спробы некаторых актывістаў папракурорставаць над лідарамі апазыцыі за тое, што яны ня могуць ахвяраваць амбіцыямі і зносіцца паміж сабой метадам кампрамісаў. Калі сказаць прасцей — абраць у сваім асяродзі беларускага напалеона, здымаючы адзін перад адным капялюш.

Дохлы нумар.

На мой погляд, і лідары, і іхныя крытыкі-дарадчыкі маюць у сваіх дзеях вялікую хібу: паступаюць па рускай прымаўцы, імкнучыся паставіць “коня впереди телеги”. Фармальна — як быццам бы правільна, а па сутнасці — не. Бо трэба спачатку напоўніць Воз, а потым запрагаць Каня, які змог бы яго цягнуць.

Воз — гэта перадвыбарчая прэзыдэнцкая платформа. А конь — гэта той лідар, які зможа цягнуць тую платформу да выбараў. А лепей не проста цягнуць, а як палітычны Асілак, Волат узняць тую платформу ды паднесці да вачэй выбаршчыкаў, так паднесці, так давесці, каб і апошні прапойца стаў на яе.

Дык вось у возе покуль пуста. Дык якога лідара грамадзянскай супольнасці выбіраць праціўнікам дыктатуры?

Змесціва прэзыдэнцкага Воза, на мой погляд, зараз і мусяць паказаць каманды патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты. І сэнсам палітычнай барацьбы на гэтым этапе і мусіць быць грамадзкае абмяркаванне гэтага зместу. Яно магло б уцягнуць у палітычныя дыскусіі і афіцыйных прапагандыстаў і паскорыць далучэнне выбаршчкаў да працэсу свядомага выбару.

Набор прэзыдэнцкага Воза палітычнага Асілка ды Волата для абмеркавання мусіць мець абавязковы набор палітычных рэчаў: 

♦ За выхад Беларусі з усіх саюзаў з Расіяй ці захаванне ў іх. Усталяванне мяжы з Расіяй ці захаванне гіганцкай межавай дзіркі для наркаты і злодзеяў.

♦ Еўраінтэграцыя ды збліжэнее за НАТА ці ўліванне ў Расію, а можа неўтралітэт.

♦ Расійскія базы выдаляем з Беларусі ці зарабляем на іх.

♦ Адраджэнне культуры і мовы беларусаў працягваем у тэмпе 90-х ці задаволімся некалькімі сказамі па-беларуску ўладара Моваў.

♦ Адраджаем дэмакратыю (з пераходам да рэальных выбараў і падзяленнем уладаў).

♦ Што робім з Канстытуыяй, з даўгамі ўладара народнай уласнасці, прададзенай маёмасцю?

Асобна пытанне — аб пазыцыі кандыдата ў прэзыдэнты ад апазыцыі ў ААН па пытанні расейскай анэксыі Крыма.

Што будзе рабіць кандыдат Асілак за пяць дзён да выбараў, калі прадстаўнікоў апазыцыі не ўключаць у выбарчыя камісіі: знойдзе сілы, каб зняць сваю кандыдатуру? Ці апынецца слабаком перад сваёй пыхай і пойдзе да канца пад гільятыну выбаркамаў?

Урэшце, як бачыць палітычны Асілак і яго каманда Адраджэнне Нацыяльнай Ідэі?

Усе гэтыя пытанні мусяць быць сфармуляваныя камандамі, персаніфікаваныя лідарамі і абмяркаваныя грамадзтвам.

Вось пасля гэтага і можна будзе выбраць сапраўднага палітычнага Каня ды запрэгчы яго.

Калі гэтага не зрабіць, то можам апынуцца ў сітуацыі выбараў 2010 года.

Андрэй Саннікаў: Недарэчны маніфест БНФ  24.08.2010

“Кіраўнікі Партыі БНФ заклікалі апазыцыю «аб'яднацца супраць Крамля».

Кандыдат у прэзідэнты ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў разам з кіраўніком Партыі БНФ Аляксеем Янукевічам прэзентавалі «Маніфест аб абароне нацыянальных інтарэсаў».

У маніфэсце гаворыцца: «Мы разумеем, што небяспека палітычнай і эканамічнай незалежнасці Беларусі і свабоды яе грамадзянаў зыходзіць не толькі ад сённяшняга рэжыму, але і ад вышэйшых палітычных колаў Расеі і звязаных з імі алігархаў. Аб'яднанне апазіцыйных сілаў толькі супраць Лукашэнкі — слабая пазіцыя. Мы заклікаем да аб'яднання не проста супраць кагосьці, а за абарону нацыянальных інтарэсаў».

Дадзены маніфест пракаментаваў кандыдат у прэзідэнты Беларусі, лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў.

— Ні адзін разважны палітык Беларусі не падпіша выпушчаны цяперашнім кіраўніцтвам БНФ маніфест. Недарэчнасць гэтага дакумента настолькі відавочная, што прымушае задумацца пра сапраўдныя мэты яго ініцыятараў. Чаму ён з'явіўся менавіта цяпер, калі пазіцыя Расеі ў стаўленні да апошняй дыктатуры Еўропы пачынае мяняцца? Чым гэта прадыктавана? Адказ напрошваецца адзін: спалохам, што ў Беларусі сапраўды нешта можа памяняцца і імкненнем гэтаму перашкодзіць.

Нядаўняя наша гісторыя вучыць, і давайце шчыра пра гэта казаць, што змены ў Беларусі адбываліся пасля імпульсаў з Масквы”.


У той момант у камандзе веруючага ў маскоўскія дэмакратычная імпульсы знаходзілася шмат вядомых былых лідараў БНФ.

І вось цяпер уявіце сабе, што абралі нейкім чынам адзінага лідара апазыцыі без яснай выразнай платфомы па асноватворных пытаннях жыццядзейнасці Беларусі, а ён раптам заспявае пра імпульсы дэмакратыі з Масквы?!.

Дык што будзем рабіць?

Напаўняць палітычны Воз?

Ці цягаць палітычных Коней за хвасты?

Пры хвастатым варыянце можна зноў атрымаць ад палітыкаў конскія палітычныя каштаны з адбіткамі “крамлёўскіх дэмакратычных імпульсаў” у форме... зялёных чалавечкаў.

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

 

Оценить материал:
Средний балл - 4.67 (всего оценок: 12)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • Затяжное отсутствие любых комментов по актуальной, в принципе в демократических странах, теме... И говорит само за себя. И о многом... "Народцу" попросту плевать на дядю Сашу. Он там шарится в "своих лабиринтах", как генерал у Гарсио Маркеса. А "народец" шарится в своих. И это уже даже не "параллельные миры", а миры ортогональные. Т.е. - взаимные проекции равны нулю. Это сигнал о высшей стадии деградации государства. К чему шли, к тому и пришли. Увы, как нелегко потом это будет расхлёбывать... А ведь придётся... === Аффтору - "пять". И рукой, и баллами.