Аляксандр Мілінкевіч. НАРОДНЫ РЭФЕРЭНДУМ. Колькі павінен зарабляць настаўнік?

Адукацыя даведзена да ручкі, а прафесія настаўніка стала зусім не прэстыжнай…

Аляксандр Мілінкевіч. Старшыня Руху “За Свабоду”. Нарадзіўся ў 1947 годзе ў Гродне. Кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт. Намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкаму (1990-1996). Кандытат у прэзідэнты ад аб’яднаных дэмакратычных сілаў у 2006 годзе. Лаўрэат прэміі Еўрапейскага парламенту імя Андрэя Сахарава “За свабоду думкі”.

Колькі дзён таму я ў роднай Гародні браў удзел у грамадскіх слуханнях, цыкл якіх распачаў па беларускіх гарадах “Народны рэферэндум”, ініцыяваны ў тым ліку і Рухам “За Свабоду”. Слуханні былі прысвечаныя рэформе ў галіне адукацыі – як зрабіць яе больш якаснай і пры гэтым даступнай? Пытанне надзвычай важнае, бо гэта будучыня нашых дзяцей і ўнукаў. Таму яно і ў парадку дня “Народнага рэферэндуму”.

Слуханні актуальныя яшчэ і таму, што неўзабаве будзе прынята новая рэдакцыя Кодэксу аб адукацыі. Грамадства мае магчымасць выказаць свае заўвагі. Зрэшты, маю і асабісты клопат-інтарэс - як учарашні выкладчык і сённяшні дзед.

Праблемы навідавоку - нізкая якасць адукацыі, што адлюстроўваецца ў выніках цэнтралізаванага тэставання, архаічнасць метадаў выкладання і зместу дысцыплін, заідэалагаізаванасць, адсутнасць акадэмічных свабодаў і самакіравання ва ўніверсітэтах. Але ўказваць на праблемныя кропкі мала. Што рабіць?

У тэксце праекта Кодэксу аб адукацыі, як заўважыў падчас слуханняў прафесар Уладзімір Дунаеў, няма нават мінімальнага працэнта выдаткаў з бюджэта на адукацыю. У цывілізаваных краінах гэта недзе 10%.

Бясконцыя эксперыменты прывялі да таго, што адукацыя даведзена да ручкі, а прафесія настаўніка стала зусім не прэстыжнай. Пра што можна казаць, калі сёння ў педагагічныя ўніверсітэты на большасць факультэтаў залічваюць усіх, хто падае дакументы. А заўтра яны будуць вучыць нашых дзяцей.

Тое самае з данаборамі “двоечнікаў” на так званыя "востразапатрабаваныя эканомікай і сацыяльнай сферай спецыяльнасці".

Беларусь з'яўляецца адзінай краінай у Еўропе, якая не далучылася да Балонскага працэсу, што мае мэтай стварэнне адзінай Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі. Існуе вельмі вялікая праблема з прызнаннем нашых дыпломаў па-за межамі краіны. Выпускнік беларускага ўніверсітэта не мае тых магчымасцяў і перспектываў, якімі валодаюць студэнты ў суседніх краінах.

Кожны год расце колькасць студэнтаў, што атрымліваюць вышэйшую адукацыю на платнай аснове, і па некалькі разоў на год павялічваецца памер аплаты за навучанне.

Беларускія сем'і часта не могуць сабе дазволіць вучыць дзяцей за грошы. Мы прапануем стварыць Фонд будучых пакаленняў, які будзе напаўняцца, сярод іншага, з прыватызацыйных грошай. Гэты фонд стане асновай сістэмы "Дзіцячага капіталу".

У выніку навучальныя ўстановы будуць атрымліваць належныя грошы за сваю працу. А бацькі ў той самы час будуць гарантавана мець сродкі на навучанне дзяцей ад моманту іх нараджэння.

Але найперш мы павінны аднавіць прэстыж прафесіі педагога. Пазіцыя Руху “За Свабоду” што да рэформы ў сферы адукацыі выкладзена ў “Народнай праграме”. Напрыклад, што тычыцца немалаважнага матэрыяльнага боку: узровень аплаты працы настаўніка ў пачатковай і сярэдняй школе мусіць быць даведзены да памеру 120-130% ад сярэдняга заробку ў дадзенай мясцовасці.

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

  • { Але найперш мы павінны аднавіць прэстыж прафесіі педагога. Пазіцыя Руху “За Свабоду” што } "Свежо питание, да серится с трудом" (с) "Мы" - это кто? Вспоминается песенка от Макаревича "Герои вчерашних дней"... Да, конечно, есть небольшие группы "по интересам". Но в целом, идя по Проспекту, отмечаешь, что никому ни до кого дела нет. У каждого второго в ушах наушники. Это нормально для мегаполиса сегодняшнего времени. Но... Общество мелко раздроблено. Нравится мне это или нет - это так... И не ругаю Милинкевича, но он в контекст песни Макаревича попадает.
  • > НяРОДНЫ РЭФЕРЭНДУМ. Колькі павінен зарабляць настаўнік? Настаўнік павінен мець столькі, каб зразумець, як правільна наступаць на граблі выбараў у пяты раз
  • [quote="brook"]Обсуждение: Аляксандр Мілінкевіч. НАРОДНЫ РЭФЕРЭНДУМ. Колькі павінен зарабляць настаўнік?[/quote] Милинкевич должен написать, как заработать деньги государству, чтоб заплатить достойную зарплату "настаунику".
  • [quote="brook"]Настаўнік павінен мець столькі, каб ЛЮДЗІ ЗДОЛЕЛІ зразумець, як правільна наступаць на граблі выбараў у пяты раз[/quote]
  • Обсуждение: Аляксандр Мілінкевіч. НАРОДНЫ РЭФЕРЭНДУМ. Колькі павінен зарабляць настаўнік? =============================================================== Милинкевич должен написать, как заработать деньги государству, чтоб заплатить достойную зарплату "настаунику".
  • [quote="shлёп"]Милинкевич должен[/quote] Што каму Мілінкевіч павінен ён ведае сам. Адно 100% - Шлёма павінен ведаць, што расказваць некаму пра яго абавязкі ніхто не прасіў. Калі да старшыні калгаса прыйдзе звычайны працаўнік калгаса і пачне яму талкаваць пра тое, як старшыня павінен кіраваць тым калгасам, то з вялікай верагоднасцю за тым дарадцай можа "прыкаціць" дапамога з псіхбальніцы
  • [quote="brook"]Калі да старшыні калгаса прыйдзе звычайны працаўнік калгаса і пачне яму талкаваць пра тое, як старшыня павінен кіраваць тым калгасам,[/quote] Ты наверное не в курсе, но на "калгасных" собраниях именно так и есть, где члены колхоза толкуют председателю что и как делать, более того, председатель вынужден соглашаться. А что касается Милинкевича, так он не должен, в таком случае" и статью писать, все равно по просмотрам в рубрику популярных не попадает, его даже читать не хотят, потому что знают, у него на поставленный вопрос отвера нет.
  • Зачем систему образования в Беларуси вписывать в Болонский процесс? Разве для работы в других государствах нужно готовить молодёжь в наших вузах? Другое дело, что нужно изменить подходы к формированию образовательных стандартов в соответствии с потребностями экономики страны. И высшее образование платным быть не должно, но должно быть уделом тех, кто успешно сдал соответствующие испытания и может освоить программы вузов. Проблемы же тех, кто хочет получить высшее образование за рубежом и/или работать там, - это другие проблемы. А престиж профессии педагога - проблема не системы образования, а общества, в котором насаждается стремление к непомерному потреблению.
  • [quote="angor6"]Зачем систему образования в Беларуси вписывать в Болонский процесс?[/quote] Болонский процесс - это не для того, чтобы готовить специалистов для других стран в вузах одной страны. Болонский процесс означает, в частности, но не ограничивается только этим, что студенты и преподаватели имеют право и должны, для повышения своей квалификации и уровня знаний, на протяжении своей учебы и/или работы в системе образования менять учебное заведение. Во-первых, изучается язык иной страны, во-вторых, анализируется подход к преподаванию той или иной дисциплины и собственно нюансы в понимании и толковании различных дисциплин, в третьих, осуществляются межличностные контакты преподавателей и студентов. Все это, и не только это, способствует взаимопроникновению культур и установлению более тесного взаимопонимания между народами разных стран. Это не может не являться благом.
  • [quote="shleпа"]Ты наверное не в курсе, но на "калгасных" собраниях именно так и есть, где члены колхоза толкуют председателю что и как делать, более того, председатель вынужден соглашаться.[/quote] Ты мабыць у курсе пра калгасы з патрыятычных сталінскіх фільмаў, каб пісаць падобную ахінею... Можаш заглянуць на якое там собраніе, ці папрасіць каго з калгаснікаў спытаць у іхняга старшыні пра "гісторы узнікнення" яго двухпавярховага катэджа. А пра нейкую палачку-выручалачку для эканомікі, якую павінны прапанаваць не самі улады, а нехта іншы - гэта ахінея у квадраце і падобна да "дай мильон! ну дай мильон! ну дай мильон, чего тебе стоит!..." http://yandex.by/video/search?filmId=MO69SXL10Cw&text=%D0%B4%D0%B0%D0%B9%20%20%D0%BC%D0%B8%D0%BB%D1%8C%D1%91%D0%BD&path=wizard Калі нешта падобнае у якой краіне і было, то толькі там, дзе апазіцыя можа свабодна карыстацца усімі ДЗЯРЖАЎНЫМІ СМІ і нават выступаць у тэледэбатах з кіраўніком(-амі) дзяржавы.