Уладзімір Падгол. ПРАПАНОВА. Кіраўнікам БНФ — “А не пайшлі б вы...”

А не пайшлі б вы... праводзіць з’езд у Месца спыненага часу?!

Уладзімер Падгол. Кандыдат філасофскіх навук. Апошні запіс у працоўнай кніжцы: з лютага 1997 года — кіраўнік інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Прэзідыюма Вярхоўнага Савета 13-га склікання. Аўтар «Падручніка па апазыцыйнай барацьбе», кнігі «Асновы палітычнай псіхалогіі», раманаў «Куля для прэзідэнта», «Валадар Кулі», «Чортавы жорны», а таксама канцэпцыі амерыканскага «Акта аб дэмакратыі ў Беларусі». Кіраўнік ГА «Інфармацыйныя і сацыяльныя іннавацыі». Стваральнік Музея жорнаў

Шмат якія СМІ паведамляюць, што для правядзення з’езда Партыі БНФ ўладатрымальнікі не даюць памяшкання. З гэтай падзеяй я вас віншую! Бо раз не даюць, значыць спалоханы. Адчуваюць ад БНФ пагрозу.

Я прапаную вам для правядзення з’езда сваё месца. Гэта вясковая хата, дзе ёсьць дом, сарай, дзве лазні, і чароўнае, магічнае месца — Месца спыненага часу.

Тут колісь насамрэч спыняўся Час. Жылі беларусы з чараўнічымі здольнасцямі. Жорны, якія абарочвалісь кветкамі, адсюль у свой кветнік браў Бог. Замест кветак-жорнаў Творца адорыў гаспадароў метэарытамі. І вы іх пабачыце.

Тут былі розныя анёлы, якія рыхтавалі сям’ю да падарожжа на сустрэчу з Усявышнім. Муку ў месцы спыненага часу малолі скамянеўшымі сэрцамі (адно — у надзеі скамянела, другое — у скрусе). І выпякалі хлеб, змяшаўшы тую муку, каб адорыць ім Бога. І цені анёлаў вы ўбачыце на ўсёй зямной Кулі толькі ў Месцы спыненага часу.

Тут спрабавалі гаспадарыць чорт і смерць. І смерць памерла тут і чорт зьдзервянеў.

У Месцы спыненага часу сябры з’езда пасядуць на жорны. І сталом для прэзыдыума будзе гіганцкі жарон. Энергетыка стагодзьдзяў з жорнаў натоліць прагай дзеяння дэлегатаў з’езда. А жанчыны, пасядзеўшы на жорнах нашых продкаў, змогуць нарадзіць волатаў, асілкаў.

Тут, у Месцы спыненага часу, я пісаў кнігу “Куля для прэзідэнта” і тут яна захоўваецца. Вы зможаце патрымаць яе ў руках, і можа яна надасьць вастрыні вашым дзеянням…

Тут пісалася паданне “Месца спыненага часу”, і я магу распавесці вам яго ў гэтым самым месцы.

Летась у Месцы спыненага часу чыталі вершы Уладзімір Някляеў, Уладзімір Арлоў, Алесь Ліпай. І апасля зладзілі слаўнае чаркаванне! Хутка вы пабачыце фільм з іхнымі вершамі. А тут самі вершы можаце пачытаць.

У месцы спыненага часу праводзілі планёрку кіраўнікі руха “За свабоду” Юрась Губарэвіч і Алесь Лагвінец. Яны рыхтавалі да выступу перад мясцовымі выбаршчыкамі кандыдата ў дэпутаты Алеся Таўстыку, выхадца з Крывічоў. Акрамя гэтага яны крыху папрацавалі на абарону Месца спыненага часу.

Шмат шчыраваў у магічным месцы кіраўнік РЭП Генадзь Фядыніч. Ён так зацята касіў траву, што крапіва і па сёння палохаецца, хаваецца, калі ён прыязжае.

На жаронах у Месцы спыненага часу чаркаваліся ці не ўсе амбасадары краінаў Эўраз’вязу. Лашчыў котак амбасадар Велікабрытаніі Найджэл Гулд-Дэвіс. Песцілі дзетак дыпламаты Ізраіля.

А якія спевы чулі тут жорны, сячкарні, калаўроты, ступы, колы, ночвы, гэблі, жалязкі і ўсе мясцовыя птушкі. Лепшыя эўрапейскія спевакі і спявачкі.

У Месцы спыненага часу бываў экс-кандыдат у прэзыдэнты Рыгор Кастусёў, працаваў тут і можа распавесці вам пра прывабную мясціну і зручныя ўмовы для з’езда.

Я абяцаю вам стварыць умовы, каб вы ня толькі абмяркавалі фронтаўскія праблемы, але ўсе жадаючыя маглі б папарыцца і наталіцца лёгкім духам ды водарам палыну. Гарантую ўдзельнікам з’езда разнастайныя напоі ад чырвонага віна, да белага, ад віскі да каньяку, ад самагонкі да трох кроць перагнанага мёду. Ды ўсё гэта не для ахмурэння глузду, а дзеля чаркавання слаўнага для людзей годных.

Стартаваць на прэзыдэнскія выбары з Месца спыненага часу мяркую сам Бог адобрыць, а яго анёлы паспрыяюць.

Аб адным вас прашу: калі паедзеце, кожны прывязіце з сабой камень. Для мяне — гэта лепшы падарунак. У мяне ў Месцы спыненага часу ёсьць прынцып “кіньце камень у мой гарод!”. З іх я складваю крушні. Гэткі падарунак і будзе адначасова арэндай Месца спыненага часу.

А калі ўжо каменя не знойдзеце, тады можна і бусак падарыць, вельмі прыгожая рэч! На крайні выпадак можна сякеру, нават зламаную. Бо яна ўпрыгожыць сякерныя весніцы.

Для вас жа ў мяне ёсьць кош, у які Бог даў тутэйшым шчасьця, і лыжка, якою і толькі ёю можна тое шчасце чэрпаць. Бярыце кошыкі з сабой, калі шчасця не дастанецца, тады баравікоў зьбярэце, гарантую. А збіраць грыбы па-майстэрску, гэта амаль тое ж самае, што збіраць галасы выбаршчыкаў. Іх любіць трэба і разумець.

Так што запрашаю на з’езд да мяне ў вёску Каранішацы пад Крывічамі ў Месца спыненага часу.

Больш падрабязна пазнаёміцца з вонкавымі умовамі правядзення з’езду вы зможаце тут ці тут. 

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

  • >дом, сарай, не, у дзяцінстве я ніводнага разу не чуў слова "сарай", а выключна "паветка" ----- сарай 1) (для скота) хлеў , хлява (для сена) пуня , -ні адрына , -ны (для дров) павець , -ці , паветка , -кі (для повозок) вазоўня , -ні 2) хлеў , хлява , пуня , -ні
  • Бо раз не даюць, значыць спалоханы. Адчуваюць ад БНФ пагрозу. Читать полностью: https://naviny.by/rubrics/opinion/2014/9/12/ic_articles_410_186699/ =============================== Какую угрозу? Если бы боялись БНФ, то дали помещение для съезда, а так не боятся, то ничего и не дают. "Бо раз не даюць, значыць спалоханы" -- это оправдание никчемности БНФ.
  • [quote="gozman."]Какую угрозу? Если бы боялись БНФ, то дали помещение для съезда, а так не боятся, то ничего и не дают. "Бо раз не даюць, значыць спалоханы" -- это оправдание никчемности БНФ. [/quote] Ну это как Хазановский студент кулинарного техникума: "Хорошо, что он меня не догнал. Если бы догнал, то я бы из него котлету сделал". Во какой грозный. Точно такой "страх" и БНФ нагоняет.
  • [quote="Zimmi"] Во какой грозный. Точно такой "страх" и БНФ нагоняет.[/quote]Мой протест. Поясню: на проигрывателе пластинок годов 70-х были переключатели "моно-стерео"... ... Но при таком раскладе предпочтений мы достигнем только того, что придём к "монобатьке"... Стереозвук, отключённый в 21-м веке... "А кто кроме?" - Короче, вторую колонку в акустических стереосистемах можно убрать... И стать монолюдьми. Мы уже на полпути.
  • [quote="Danis"] мы достигнем только того, что придём к "монобатьке"...[/quote] Так как оппозиция пришла к "монолидерам" в своих организациях, она не побрезгует при случае быть и "монобатькой".
  • [quote="shlem,gozman."]и "монобатькой".[/quote]Шлёма, я не оспорю... Ругнувшись, могу только отметить монобудущее моно-Беларуси... (Нанотехнологий не касаясь) Иначе - влезем в китайскую нанореспублику... :)
  • [quote="Danis"]придём к "монобатьке".[/quote] А как же К* с незарегистрированной партией правящего политбюро.