Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»



Мнение

Аляксандр Мілінкевіч. РОЗГАЛАС. Прабачэнні Еўрасаюзу


Аляксандр Мілінкевіч. Старшыня Руху “За Свабоду”. Нарадзіўся ў 1947 годзе ў Гродне. Кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт. Намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкаму (1990-1996). Кандытат у прэзідэнты ад аб’яднаных дэмакратычных сілаў у 2006 годзе. Лаўрэат прэміі Еўрапейскага парламенту імя Андрэя Сахарава “За свабоду думкі”.

Вельмі непрыемна ўразіў каментар старшыні АГП Анатоля Лябедзькі па выніках сустрэчы лідараў апазіцыі з пасламі краінаў Еўрасаюзу, якая адбылася 28 кастрычніка ў Мінску. На мове дыпламатыі — гэта хамства. Разам з тым — і хваравітая, малаадэкватная праява беларускага апазіцыяцэнтрызму. У тым ліку праз гэта мы маргіналізуемся і маем паразы.

На згаданай сустрэчы прысутнічалі, акрамя мяне і Лябедзькі, Уладзімір Някляеў, Сяргей Калякін і Павел Севярынец.

У інтэрв’ю БелаПАН Лябедзька адзначыў, сустрэчы ў такім фармаце не праводзіліся аж з 2010 года. Хаця наракаць на дэфіцыт кантактаў з замежнымі дыпламатамі, прынамсі, некарэктна.

«Напэўна, гэта звязана з тым, што Лукашэнка спрабуе ўплываць на кадравую палітыку ЕС. Чатыры гады таму быў вельмі моцны падбор дыпламатаў, якія з'яўляліся не прадстаўніцтвамі нейкіх партоў ці эканамічных колаў, а дыпламатамі ў поўным сэнсе гэтага слова. Цяпер гэтага, на мой суб'ектыўны погляд, няма», — заявіў Анатоль Лябедзька.

Гэта сапраўды асабісты погляд Анатоля Лябедзькі. У дадзеным выпадку ён зрабіў такую агаворку. Але ж бываюць сустрэчы, калі апазіцыйныя палітыкі ўспрымаюцца як прадстаўнікі ўсіх дэмсілаў. Да ўсяго Лябедзька прэтэндуе на статус адзінага кандыдата ад апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах-2015.

Шчыра прызнаюся, мне сорамна за гэтае выказванне лідара АГП, і я прыношу прабачэнні прысутным на гэтай сустрэчы еўрапейскім амбасадарам.

Паслы краінаў ЕС працуюць у Беларусі не для абслугоўвання апазіцыі, а адстойваюць найперш інтарэсы сваіх краінаў. Груба кажучы, не трэба і шкодна чакаць, што яны будуць «рабіць нам прыгожа» — замест нас саміх.

Ці не таму мы такія слабыя, што шмат гадоў спадзяёмся на знешняе спрыянне?

І санкцыі нам падавай вось такія і такія, і дыпламатаў прызначай на наш густ, і падтрымку давай у гэткіх і гэткіх аб’ёмах. Вось тады мы — ух! — зрынем дыктатуру…

Падобныя выказванні, якія дазволіў сабе ці то з адчайнае эмоцыі, ці то з пазіцыі правакацыйнага маралізатарства Анатоль Лябедзька, на жаль, дыскрэдытуюць беларускую дэмакратычную супольнасць.

Гэта пры тым што кіраўнікі дыпмісій ЕС ніколі не адмаўляліся ад абароны правоў і свабодаў чалавека ў Беларусі. Дый урэшце рэшт: не яны павінны вызваляць з турмаў тых самых палітвязняў, а беларускі народ.


Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

Оценить материал:
Средний балл - 5.00 (всего оценок: 1)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • Мілінкевіч:"Паслы краінаў ЕС працуюць у Беларусі не для абслугоўвання апазіцыі, а адстойваюць найперш інтарэсы сваіх краінаў.". Спадар Мілінкевіч, дык у чым справа, што яны абараняюсь свае інтэрэсы? Што вам да гэтага, калі беларус павінен дбаць і клапаціцца аб свае. Тым больш, што паслы знайдуюцца ў Беларусі, не на сваёй зямлі. Мне сорамна за ваша ЛІЗАДУПСТВА, якое нічога агульнага з дыпляпатыяй не мае. Вы сябе паводзіце, як пэўны стары Жыд, які клапаціцца аб тым, каб яго, не дай Божа не так, як ён хоча усе навокул зразумелі. Вы ў палітыца не патрэбны, бо карысьці для краіны ад вас "як з казла малако".
  • Об этом и пишу, что оппозиция такой структурой не стала, чтобы иметь популярность у народа и в случае необходимости смогла мобилизовать народ на те или иные действия.
  • Без внутренней добровольной не зависящей от властей структуры (религиозной, общественной, политической, экономической и пр.) народ превращается в атомизированное население, не способное на самоорганизацию и совместное какое-либо действие.
  • Цитата из статьи: "...падтрымку давай у гэткіх і гэткіх аб’ёмах. Вось тады мы — ух! — зрынем дыктатуру… " Вам все дали. Почему вы не "зрынули дыктатуру"? Ответ здесь до банальности простой, что оппозиция, не имеющая политической силы, "зрынуть дыктатуру" не может. "Зрынуть дыктатуру может ТОЛЬКО НАРОД, но оппозиция на народ никакого влияния не имеет, т.к. не пользуется популярностью у народа.
  • І санкцыі нам падавай вось такія і такія, і дыпламатаў прызначай на наш густ, і падтрымку давай у гэткіх і гэткіх аб’ёмах. Вось тады мы — ух! — зрынем дыктатуру… Падобныя выказванні, якія дазволіў сабе ці то з адчайнае эмоцыі, ці то з пазіцыі правакацыйнага маралізатарства Анатоль Лябедзька, на жаль, дыскрэдытуюць беларускую дэмакратычную супольнасць. Читать полностью: https://naviny.by/rubrics/opinion/2014/10/31/ic_articles_410_187439/ ========================================= Кроме, как хуже для беларуси Лебедько ничего предложить не может. «Наша принципиальная позиция в отношении неприемлемости выстраивания отношений на основе санкций и давления остается неизменной. Рассчитываем, что наши европейские партнеры пересмотрят свой бесперспективный подход к взаимодействию с Беларусью и окончательно откажутся от логики санкций в пользу взаимоуважительного диалога», — говорится в комментарии МИД. Читать полностью: https://naviny.by/rubrics/eu/2014/10/30/ic_news_627_448054/