Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»



Мнение

Уладзімір Падгол. МЕРКАВАННЕ. Кіўбаса брудным пальцам пханая — дэлікатэс для Эўразэс!

 

Уладзімер Падгол. Дацэнт філасофіі. Апошні запіс у працоўнай кніжцы: з лютага 1997 года — кіраўнік інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Прэзідыюма Вярхоўнага Савета 13-га склікання. Аўтар «Падручніка па апазыцыйнай барацьбе», кнігі «Асновы палітычнай псіхалогіі», раманаў «Куля для прэзідэнта», «Валадар Кулі», «Чортавы жорны». Аўтар першай канцэпцыі закона ЗША «Акт аб дэмакратыі ў Беларусі». Кіраўнік ГА «Інфармацыйныя і сацыяльныя іннавацыі». Стваральнік Музея жорнаў.

Інфармацыя з прэзідэнцкіх тэлеканалаў апошнія дні агаломшвае, пужае, прыгнятае. Палохалы ад дыктатара да дыктараў паведамляюць пра варожыя дзеянні расійскіх ворагаў, якія зладзілі блякаду тавараў з Беларусі.

Па інтанацыі яны гучаць як паведамленні ТАСС: зводкі інфармбюро, гітлераўцы зладзілі блякаду Ленінграда!

Такое ўражанне, што гэта беларускім грамадзянам не даюць з’есці мясныя прысмакі ды фрукты. На тэлеэкране абвяржэнні беларускімі чыноўнікамі варожых паклёпаў ідуць паміж інтэрвію расейцаў, якія лічаць беларускія харчы самымі лепшымі у свеце. Пры гэтым самі беларусы пра высачэзную якасць беларускіх тавараў кажуць неяк сціпла, няўпэўнена.

Слухаючы абуранага Уладара кіўбасы, спрабую знайсці адказы на простыя пытанні. Месяц таму міністр сельскай гаспадаркі нам паведаміў, што за месяц гандлю з Расіяй яны страцілі 160 млн. даляраў, бо рубель стаў танней на 40%, а гандль харчамі мы вядзем у рублях. Тады навошта нам такі стратны гандль? Чаму трэба так хвалявацца за мажлівасць зноўку страціць грошы?

Лепей самі з’ямо, чым задарма аддамо!

Далей-болей. Дыктары нагадваюць, што праз месяц мы ўступім у эўразійскі хаўрус. А там мусіць быць вольны рух тавараў. А наш транзыт да казахаў расійцы таксама заблякавалі.

Думаю сабе: гэта што? Эўразійскаму звязу капец, пачынаецца акупацыя? Чакаць зялёных чалавечкаў з сасіскамі на шыі і кіўбасой у заплечніках? І яны пачнуць акупацыю, раздаючы харчы бабулям ля пад’ездаў і мужыкам у піўбарах?

А яшчэ цяжка разабрацца ў тым, хто мае рацыю, кажучы пра чысціню нашых харчоў. Расійскія санэпідэмурачы, ці беларускія прапагандачы?

І вось, раптам, на тэлеэкране пасьля ўзбуджанай прэзідэнцкай прамовы паказваюць кіўбасны цэх, на ім гіганцкі чан, дзе металічная рука круціць мясны фарш, а побач стаіць бабуля, трымае на пузе мех з нейкім белым парашком (ці то з соллю, ці то з кансэрвантам), дастае голымі рукамі той парашок і сыпе ў чан! Проста на прэзідэнцкім тэлеканале.

А дыктарка шчабеча пра касмічныя ўмовы чысціні пры вырабе мясных прадуктаў на мясакамбінатах Беларусі.

Пры гэтым у бабулі не пытаюцца, а ці мыла яна рукі пасля прыбіральні, а можа на ейных голых руках мікробы дохнуць ад позірка з тэлеэкрана любімага прэзыдэнта.

Больш няма чаго каментаваць.

На дэсэрт для інтэлектуалаў могу даць крыху паэзіі:

Ня сып ім соль на раны,

А нам не сыпь у фарш!

Яны ўжо атручаны атрутаю — “Крымнаш”.

 

 

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

Оценить материал:
Средний балл - 4.50 (всего оценок: 12)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева