Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»



Мнение

Міхаіл Волчак. ПІРАТЫ. Вікіфікацыя — наступны крок у кіраванні краінай


Міхаіл Волчак

Міхаіл Волчак. Соцыатэхнік, праграміст, грамадзянскі актывіст, натхняльнік Пірацкага руху ў Беларусі, каардынатыр арганізацыі Фаланстер. Займаецца практычным даследваннем інфармацыйнага і аўтарскага права. Реалізуе праекты па развіццю самакіравання, свабодных ведаў, адкрытых тэхналогій і электроннага ўдзелу грамадзян у справах краіны.

Ці магчыма у Беларусі стварыць вікі-урад? Гэта неверагодная ідэя — такая ж неабходнасць у пачатку 21-га стагоддзя, як і ідэя электрафікацыі сто год таму. Чаму?

Перад тым, як раскрыць найбольш важныя прычыны пераходу да вікі-ўраду, растлумачу, што будзе мецца на ўвазе пад “вікі-урадам”. Вікі-ўрад — гэта арганізацыя дзяржаўнага кіравання, дзе грамадзяне маюць наўпроставы ўдзел у фарміраванні палітык і прыняцці рашэнняў, актыўна выкарыстоўваючы інфармацыйныя і лічбавыя тэхналогіі. Фарміраванне палітык і прыняццё рашэнняў — гэта ўвесь ланцужок дзеянняў, пачынаючы з пастаноўкі існуючай праблемы да яе вырашэння грамадствам.

Напрыклад, пытанне недахопу кваліфікаваных кадраў у дзяржапараце — гэта праблема. Рашэнняў можа быць мноства, адно з іх — гэта перадача функцый, якімі раней займаўся урад, грамадзянам, праз выкарыстанне Сеціва.


Вікі-прынцып

Вікіпедыя існуе ўжо больш за 14 год і з’яўляецца адным з самых паспяховых сеткавых праектаў збірання сусветных ведаў. Праект пакрывае ўсе свае выдаткі за кошт прыцягнення грошаў саміх карыстальнікаў. Вікіпедыя прытрымліваецца прамой дэмакратыі ў кіраванні свабоднымі ведамі.

У аснове функцыявання гэтага сусветнага праекту ляжыць прынцып талакі (вікі-прынцып). Гэта значыць, адзін удзельнік, валодаючы інфармацыяй аб прадмеце (падзее), дадае яе. Іншыя ўдзельнікі могуць карэктаваць, дапаўняць, кантраляваць дакладнасць інфармацыі, маючы магчымасць яе падмацоўвання або аправяржэння. Такім чынам, атрымліваецца артыкул, які можна разглядаць як прадукт калектыўнага ўдзелу шматлікай супольнасці сеткавых жыхароў (як падчас талакі хата, пабудаваная жыхарамі адной вёскі).

Самае галоўнае — веды застаюцца адкрытымі і даступнымі для наступнага паляпшэння і выкарыстання.

У Вікіпедыі як у любым грамадстве існуюць “вандалы”, якія імкнуцца нешта сапсаваць. Супрацьстаіць гэатму прынцп самарэгуляцыі. Вікі-супольнасць хутка рэагуе на ўсе спробы нашкодзіць і вяртае артыкулы ў належны стан.

Больш за тое, Вікіпедыя, дакладней вікі-падыходы, дае магчымасць пазбавіцца ад цэнтралізацыі і захоўваць еднасць. Гэта вельмі неабходны інструмент пры пераходзе Беларусі ад аўтарытарнай формы кіравання да дэмакратычнай. Магчымаць шырокага ўдзелу грамадзян у доступе да пляцоўкі фарміравання рашэння ліквідуе залюшнюю цэнтралізацыю, а жаданне вырашаць агульную праблему падтрымлівае еднасць зацікаўленай супольнасці.

Пад “вікіфікацыяй грамадства” я разумею шэраг арганізацыйных, юрыдычных, а таксама палітычных дзеянняў, якія накіраваны на прыцягненне грамадства ў прыняццё рашэнняў, а таксама перадачу шматлікіх функцый ад дзяржаўных органаў да грамадсткіх актывістаў, экспертаў, адмыслоўцаў. Чым выклікана неабходнасць такой перадачы?


Вікі эканоміць час

Сёння аб’ём інфармацыі настолькі вялікі, што дзяржаўны службовец не паспявае аналізаваць увесь масіў інфармацыі. Як паказвае апошняя практыка, прымаюцца ўсё больш непрадуманыя рашэнні, якія не карысныя для грамадства. Напрыклад, апошнія ўказы аб індывідуальных прадпрымальніках, “аб тунеадцах”, або разгляд стратэгіі развіцця краіны да 2030 году.

Грамадства таксама можа выпрацоўваць рознай якасці рашэнні, але, як правіла, у тых месцах, дзе сутыкаецца інтарэс шматлікіх групп, выпрацоўваецца даволі якаснае і ўзважанае бачанне.

Для праверкі рашэнняў звычайна міністэрства рассылаюць іншым міністэрствам для ўзгаднення інфармацыю, якая гадамі там гуляе па калідорах. Напрыклад, прыняты у 2014 годзе закон “Аб электрасувязі” пачынаў распрацоўвацца ў 2007 годзе, і сёння не ўлічвае грамадскі інтарэс.

Чаму не перадаць падрыхтоўку падобных рашэнняў на аўтсорс — валанцёрам?


Вікіфікацыя эканоміць грошы

Сярод грамадзян звычайна знаходзяцца людзі, якія могуць выдаткаваць час і падзяліцца ведамі, каб рашэнне было больш адпаведным патрэбам. Не сакрэт, што дзяржаўныя служачыя часта карыстаюцца абмежаваным колам крыніцаў для прыняцця рашэнняў, або таго горш — падпадаюць пад суб’ектыўны уплыў вышэйстаячых калег ці лобі груп (напрыклад, манапалістаў у пэўнай сферы).

Вікі-урад выкарыстоўвае экспертныя магчымасці, час грамадзян. Калі сказаць больш эконамічнай мовай — прымяняе частковую занятасць, якая ў тым ліку эканамічна больш выгадна працадаўцу.

Урад, збудаваны па такіх жа прынцыпах — частковай занятасці або валанцёрства, па-першае, збярэ неабходны патэнцыял для вырашэння дакладнай праблемы, па-другое, зменьшыць інфармацыйную нагрузку на самі органы кіравання, і самае галоўнае — атрымаецца рашэнне, максімальна набліжанае да патрэб грамадства.


Новыя выклікі

Безумоўна, перад новымі кіраўнікамі і мэнеджэрамі паўстае новы шэраг выклікаў, якія неабходна вырашаць. Гэта і арганізацыя атрыманай інфармацыі ад супольнасці, і вызначэнне яе значнасці. Тут на падмогу выходзяць вэб-тэхналогіі, якія даўно вырашылі гэтыя пытанні ў шмат якіх праектах (лінукс, digg, хабрахабр, drupal).

Праверка значнасці можа адбывацца праз сістэму рэйтынгаў і аўтарытэтаў, якія растаўляюць іншыя ўдзельнікі супольнасці, а праблема класіфікацыі новай інфармацыі — праз сістэму тэгаў, катэгарызацыі.

На шляху ў будучыню вікі-ураду ёсць цяжкасці. З адного боку, гэта светаўспрыманне сённяшніх уладных эліт, якімі навязваецца меркаванне, што грамадства мае менш кампетэнцый у разглядаемым пытанні, чым пэўны чыноўнік. З другога боку, праблема адсутнасці адкрытасці і празрыстасці сканцэнтравана і ў тых, хто павінен прапаноўваць і рэалізоўваць альтэрнатыўныя схемы кіравання дзяржавай — гэта і грамадсткія лідэры, і палітыкі.


У якіх сферах яшчэ можа актыўна выкарыстоўвацца вікі-прынцып?

Пры сённяшнім пранікненні інтэрнэта ў грамадства (гэта больш за 50% ад жыхароў-актыўных карыстальнікаў), вікі-тэхналогіі і кіраванне можа быць карысным у самым шырокім коле пытанняў: у экспертызах, звязаных з экалогіяй, планаваннем развіцця гарадоў, выпрацоўкай стандартаў якасці прадукцыі, распрацоўцы праектаў самых розных законаў, рэформе адукацыі, вызначэнні доўгатэрміновых праграм развіцця краіны і інш.

Рэформу да вікі-ураду можна пачаць з пілотнага праекта, напрыклад, змены формы кіравання у пэўным ВНУ.

 

CC BY-SA


Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • Молодой человек продемонстрировал свои познания в теме Информограда, которая недавно обсуждалась у нас на форуме http://belaruspartisan.mybb.ru/viewforum.php?id=30 и тем самым подтвердил возможность перехода в новую фазу развития белорусского общества- от аграрного и совкового в информационное... эх, больше бы таких понятливых.