Уладзімір Някляеў. ПРАЎДА. Літаратура як нацыянальная ідэя

Каму патрэбныя беларускія літаратары без Беларусі?..

Уладзімір Някляеў

Уладзімір Някляеў. Паэт. Кандыдат у прэзiдэнты Беларусi на выбарах 2010 года. Ініцыятар руху «За дзяржаўнасць і незалежнасць».

1 чэрвеня — цэрэмонія ўручэння прэміі імя Ежы Гедройца. Я загадзя шчыра віншую тых, хто стане лаўрэатам. І вось што хацеў бы сказаць ім, а разам з імі ўсёй нашай пісьменніцкай супольнасці.

Нядаўна на ўручэнні прэміі за лепшую кнігу года зайшла размова менавіта пра гэта. Пра нашу пісьменніцкую супольнасць, салідарнасць.

Адзін з выступоўцаў сказаў, што ніяк і ні ў чым супольнасць наша не выяўляецца. Значыць, яе няма. І для прыкладу нагадаў сітуацыю, у якой я апынуўся ў 2010 годзе, і ў якой беларускія пісьменнікі мяне не падтрымалі.

Гэта не так, падтрымка была. Былі заявы, сходы… Былі мае сябры-літаратары на прыступках пракуратуры, КДБ...

Але чаму, каб нешта зрабіць дзеля выяўлення нашай супольнасці, салідарнасці, еднасці, нам трэба дачакацца экстрымальнай сітуацыі? Каб быў больш напружаны сюжэт?

Можа быць. Але калі нават так, дык такая сітуацыя ўжо склалася. І ўзнікла яна не сёння, не цяпер. Сёння яна проста абвастрылася. Стала напятай, як спускавая пружына.

Пагроза нашай дзяржаўнасці і незалежнасці, якая існуе з моманту ўзнікнення Рспублікі Беларусь, стала відавочнай. Нам трэба ёй супрацьстаяць. А для гэтага трэба гуртавацца. Менавіта таму неабходны грамадскі рух за дзяржаўнасць і незалежнасць.

Падкрэсліваю: грамадскі рух. Грамадскі не толькі па сутнасці, але й арганізацыйна, каб фармальна ў грамадскіх арганізацыяў не было ніякіх перашкод для падтрымкі руху.

Ніхто нібыта й не супраць. Падыходзяць, ціснуць руку: «Мы з табой!» Мой даўні сябар Валянцін Акудовіч нават сказаў, што на прэзідэнцкіх выбарах будзе за мяне галасаваць. Але размова не пра выбары, на якія я, дарэчы, пакуль не збіраюся, бо не яны вырашаюць наш лёс. Размова пра ВЫБАР.

На адным са з'ездаў Саюза пісьменнікаў даклад ягонага старшыні прагучаў пад назвай «Літаратура як нацыянальная ідэя». І ў тым сутнасць беларускай літаратуры, якая гэтую ідэю і сфармавала, і адстойвала. Тая самая ідэя закладзеная і ў руху «За дзяржаўнасць і незалежнасць». Толькі на гэтым грунце, на падмурку нацыянальнай ідэі мы можам з'яднацца і выстаяць. Зратаваць нашу мову, культуру, гісторыю, усё тое, што ёсць наш народ і ёсць Беларусь.

ВЫБАР у тым, як мы збіраемся гэта рабіць. Ці актыўна выступіць як згуртаваная частка нацыянальнай сілы, ці надалей даводзіць, што гэтаму замінаюць нейкія параграфы ў статутах. Маўляў, нам трэба захавацца як арганізацыям.

Дзеля чаго? Каму будуць патрэбныя беларускія літаратары без Беларусі? Калі ўжо сёння мы ў нашай краіне — нібы іншаземцы.

Гэтак ні арганізацыі, ні краіны не захоўваюцца. Гэтак яны знікаюць. Таму публічна звяртаюся да Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў і Рады Беларускага ПЭН-цэнтра з прапановай падтрымаць рух «За дзяржаўнасць і незалежнасць».

З такою ж прапановай звяртаюся да Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

  • Да, грустно это... Каждый человек в возрасте седьмого десятка уже на две третьих начинает жить образами своего прошлого. Ёлки-палки, но просто нет уже той самой читающей страны, какой в своё время был СССР... А что есть сейчас? - Слово "сьвядомы" уже стало чуть ли не ругательным. Да... но из тотального бескультурья потом культура снова возникнет. Как вечный дух противоречия... Но потом. Люди столько не живут.... Так что я только философски сплёвываю в правую сторону, за подвернувшийся бордюр....
  • А Некляеву - крнечно же пять...
  • На гэты час мастацкая літаратура перастала аказваць які-небудзь уплыў на насельніцтва. Мінулі часы, калі СССР быў самай чытаючай у свеце краінай, і гэтым ганарыліся пісьменнікі, на гэтым будаваўся іх дабрабыт. Дзе тыя мільённыя тыражы кніг і часопісаў, дзе чэргі за падпіснымі выданнямі? Зайдзіце ў любую мінскую публічную бібліятэку. Яе падсобныя памяшканні занятыя кнігамі, якія са сваіх дамашніх бібліятэк нясуць сюды людзі, как не здаваць іх у макулатуру. Мінула ці то мода, ці то патрэбнасць на папяровыя выданні кніг. Даўней у грамадскім транспарце пасажыр з кнігай быў звычайнай з"явай. Цяпер звычайная з"ява - пасажыр са смартфонам, на якім не кніга (электронная), а гульні, кліпы, музыка, кіношкі. Школьнікі ў масавым парадку не хочуць, не любяць чытаць. Моладзь - іншая, усё змянілася. Ня ведаю, ці разумеюць гэта грамадскія дзеячы пакалення Некляева, якія спрабуюць неяк уплываль на людзей у РБ.
  • Поддержу моего друга Владимира НЕКЛЯЕВА, интервью и выступление которого по-русски вчерашние на презентации аудио-книги БУРАВКИНА Г.Н. сейчас скоро будут на моём ресурсе. Надо только иметь в виду, что чистая литература не справится с выдвижением национальной идеи. Вот и аудио-книги создают. Надо подключить главный идеологический инструмент КинематоГраф, что я как киношник самый сильный и титулованный и делаю экранизируя всех названных и не только. Так что жду от НЕКЛЯЕВА В. давно уже его книгу для постановки в кино, а тратить последнее на покупку таковой не смогу...
  • Ещё надо бы добавить благоДарность Владимиру за включение меня с моим подначаленным кандидатом в Президенты ШУЛЬГАНОМ Юркой моим другом и собутыльником и квартирантом должником в рух некляевский новый - впереди всех с флагами, как сказал мне НЕКЛЯЕВ В...
  • [quote="Руслан ЗГОЛИЧ с фейсбука"]... чистая литература не справится с выдвижением национальной идеи.[/quote] "чистая литература", т.е. которая когда-то учила "доброму и вечному" не котируется от слова СОВСЕМ - что на белорусском, что на русском. Вчера в прессе глаз наткнулся на заметку о сборе макулатуры. Сейчас по всему Минску расставляют особые контейнеры для её сбора. Работники, занимающиеся сортировкой макулатуры, сообщают, что 20% её составляют КНИГИ! Они даже пытаются их использовать по назначению - дарят социальным учреждениям, больницам, передают в тюремные библиотеки. Кино можно снять, только сколько фильмов надо для обработки массового сознания? Для раскрутки этих фильмов сколько и чего надо! Не Голливуд всё-таки. Кажется, в плане киностудии Беларусьфильм значится выпуск около полутора десятков лент в год. И не факт, что лента попадёт в план выпуска, а потом в прайм-тайм на телевидении! В моём почти соц.пакете 23 канала. На белТВ заглядываю от силы 1- 2 раза в год, если какой редкий ретро-фильм показывают. И вообще из-за засилья рекламы на ТВ для многих становится предпочтительным интернет - в смысле просмотра фильмов и прочего развлекалова..