Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»



Мнение

Уладзімір Някляеў. ПРАЎДА. Танцы з санкцыямі


Уладзімір Някляеў

Уладзімір Някляеў. Паэт. Кандыдат у прэзiдэнты Беларусi на выбарах 2010 года. Ініцыятар руху «За дзяржаўнасць і незалежнасць».

30 студзеня 2016 года каля будынка Вярхоўнага суда Беларусі адбыўся пікет супраць міліцэйскага гвалту.

11 лютага 2016 года ўдзельнікі пікету былі пакараныя штрафамі ў памерах ад 10,5 (А.Макаеў, М.Вінярскі) да 4,2 (Дз. Красочка) млн рублёў. Судзіла ўдельнікаў пікету суддзя Ленінскага раёна г. Мінска М.Запаснік.

16 лютага 2016 года іншыя ўдзельнікі таго ж пікету супраць міліцэйскага гвалту пакараныя штрафамі ў тых жа памерах: ад 10,5 (А.Лябедзька, М.Казлоў) да 4,2 (А. Маёрава) млн рублёў. Судзіла ўдельнікаў пікету суддзя Ленінскага раёна г. Мінска М.Запаснік.


Як бачым, усё стабільна. Нібы за дні ад 11 да 16 лютага нічога не адбылося, не змянілася…

Але ж змянілася — ды яшчэ як! 11 лютага прысуд актывістам беларускага дэмакратычнага руху абвясціла суддзя М.Запаснік, уключаная ў спіс лукашэнкаўскіх служкаў, якім забаронены ўезд у краіны ЕС. А 16 лютага гэткі ж прысуд актывістам беларускага дэмакратычнага руху абвясціла суддзя М.Запаснік, выключаная з гэтага спісу.

15 лютага 2016 г. рашэннем Рады міністраў замежных спраў ЕС з гэтага спісу выключаны сам Лукашэнка і найадданыя служкі ягонага рэжыму. У тым ліку сілавікі, якія 19 снежня 2010 года ўчынілі ў Мінску крывавую расправу над мірнымі людзьмі, пракуроры і суддзі, якія садзілі ні ў чым не вінаватых людзей у турмы, турэмшчыкі, якія катавалі палітвязняў...

Да рашэння, прынятага Радай ЕС 15 лютага, яны ў вачах Еўропы былі тымі, кім яны ёсць: злачынцамі. Цяпер жа яны апраўданыя ў сваіх дзеяннях. Рэабілітаваныя не палітвязні, а іх каты.

Гэта не столькі палітычнае, колькі маральнае рашэнне. І тыя, хто яго прымаў, не маглі гэтага не разумець. Яны сцвярджаюць, што зрабілі такі крок не дзеля таго, каб пасадзейнічаць рэжыму, Лукашэнку і ягоным служкам, а дзеля таго, каб пасадзейнічаць Беларусі, яе народу, беларускім дэмакратычным сілам. Як сказаў адзін з іх: рэальна дапамагчы.

У такім разе я прапаную вось што. Усе квітанцыі на штрафы, якімі будуць пакараныя актывісты беларускага дэмакратычнана руху пасля 15 лютага 2016 года, дасылаць тым міністрам ЕС, якія прагаласавалі за зняццё санкцый з Лукашэнкі, з ягоных чыноўнікаў, сілавікоў, пракурораў, суддзяў.

А калі некага з беларускіх дэмакратычных палітыкаў, актывістаў пасадзяць, дык папрасіць названых міністраў ЕС за іх пасядзець. Бо калі ўжо дапамагаць — дык дапамагаць. Рэальна. Напрыклад, міністру замежных спраў Нямеччыны Франку-Вальтэру Штайнмайеру я быў бы за гэта загадзя ўдзячны.

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

Оценить материал:
Средний балл - 4.56 (всего оценок: 9)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • А мы как-то и не замечаем, что Некляев наш гражданин. И ему 7-й десяток. И он по-человечески смертен. И ему ещё 22 года судьба, фатум, может и не дать. Он спокойно гнёт свою линию Человека и Гражданина. (Коста Рика, воздержитесь от нападок, я их наперёд знаю). И мне почему-то кажется, что Некляев показывает дулю всему мракобесию, в котором мы погрязли. И, пожимая плечами, ... он имеет на то полное право. Вскорости у нас появится полмиллиона, миллион безработных. Это тот самый пролетариат, воспетый Лениным. При пособии по безработице в неполные пятнадцать баксов. Я вовсе не нагнетаю обстановку, но к тому всё и катится. Снова будет пролетариат, которому по определению "нечего терять кроме своих цепей". Но тогда был 1917-й, смешно повторение 99 лет спустя. Научный коммунизм нас учил "производительным силам" и "производительным отношениям"... Но научного коммунизма больше нет, а есть наш причёсанный дурдом. ============== Напрягаю модератора. Но что поделать, когда проживаешь отпуск в бетонной коробке среди февраля. Днём спишь, ночью обострённое восприятие и бессонница. Как там былой модератор Smerd, он трудоустроился на моём заводишке идеологом, но мне уже несколько месяцев не пишет. Всё. Я насорил тут за ночь, гуляя по темам, бывает, проехали. До "====" можете оставлять, а можете всё удалить. Я с модератором не спорю. На память приходит покойный Ворошилов, который организатор клуба "Что, Где, Когда". Он дрючил Знатоков по полной программе, перед камерой, по крайней мере... А модератор - рефери. Он и в Африке - рефери. И имеет полное право. Так что с моей стороны никаких обид. Я спокоен и приветлив.
  • але, калі "зацаніць" маніякальнасць прыпісанага да навін таннага Фак (оф) Рыка, то імперскую хваробу эканомікай яшчэ не не перамагла
  • У такім разе я прапаную вось што. Усе квітанцыі на штрафы, якімі будуць пакараныя актывісты беларускага дэмакратычнана руху пасля 15 лютага 2016 года, дасылаць тым міністрам ЕС, якія прагаласавалі за зняццё санкцый з Лукашэнкі, з ягоных чыноўнікаў, сілавікоў, пракурораў, суддзяў. А калі некага з беларускіх дэмакратычных палітыкаў, актывістаў пасадзяць, дык папрасіць названых міністраў ЕС за іх пасядзець. Бо калі ўжо дапамагаць — дык дапамагаць. Рэальна. Напрыклад, міністру замежных спраў Нямеччыны Франку-Вальтэру Штайнмайеру я быў бы за гэта загадзя ўдзячны. Читать полностью: https://naviny.by/rubrics/opinion/2016/2/16/ic_articles_410_191003/ ------------------------------------------------------------------ Так, я абсалютна згодзен з аўтарам, але, ці не атрымаецца, што праз колькі тыдняў-месяцаў, тых палітвязняў трэба будзе вызваляць ужо з тамбоўскіх турмаў? адзін спадзеў, што Бог і сусветная эканоміка не дазволяць умоў для павышэння цэнаў на вуглевадароды і не дасць ажыццявіцца фантазіям "№;:га
  • "Усе квітанцыі на штрафы, якімі будуць пакараныя актывісты беларускага дэмакратычнана руху пасля 15 лютага 2016 года, дасылаць тым міністрам ЕС, якія прагаласавалі за зняццё санкцый з Лукашэнкі, з ягоных чыноўнікаў, сілавікоў, пракурораў, суддзяў..." Не оригинально. Мардж Симпсон, помнится, счёт за такси в 912$ потребовала передать барону Поцелуйскому.