Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»



Мнение

Уладзімір Падгол. ПЫТАНЬНЕ РУБАМ. Парадокс Мілінкевіча-Статкевіча


Уладзімір Падгол

Уладзімір Падгол. Кандыдат філасофскіх навук. Апошні запіс у працоўнай кніжцы: з лютага 1997 года — кіраўнік інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Прэзідыюма Вярхоўнага Савета 13-га склікання. Аўтар «Падручніка па апазыцыйнай барацьбе», кнігі «Асновы палітычнай псіхалогіі», раманаў «Куля для прэзідэнта», «Валадар Кулі», «Чортавы жорны», а таксама канцэпцыі амерыканскага «Акта аб дэмакратыі ў Беларусі». Кіраўнік ГА «Інфармацыйныя і сацыяльныя іннавацыі». Стваральнік Музея жорнаў.

Сэнс парадоксу ў супярэчлівасці заяваў, ацэнак і дзеянняў. Гэтыя супярэчлівасьці прыводзяць удумлівага грамадзяніна, які хацеў бы далучыцца да апазыцыі, да неразумення лідараў. Гэтыя супярэчлівасьці блакуюць уключэнне шэрагу асобаў у палітычную барацьбу.

Прывяду наібольш яскравыя сведчанні парадоксу лідараў апазыцыі.

Вось фрагмэнт аднаго з апошніх інтэрвію Аляксандра Мілінкевіча. 

Мілінкевіч: «Чаго не хапае беларусам сёньня? Не хапае веры. У сябе, у іншых, у краіну. У тое, што Беларусь можа быць беларускай, эўрапейскай і свабоднай. Гэта першае. Па-другое, уплывае тое, што аўтарытарны рэжым трывае ўжо больш за 20 год. Ёсьць стомленасьць, апатыя.

Па-трэцяе, ёсьць значная віна апазыцыі, якая дэманструе безадказнасьць і няўменьне аб’яднацца хаця б фармальна. Напэўна, цяпер дэпрэсіўны час. Дадаўся і фактар Украіны, таму што Эўрамайдан, які спачатку выклікаў станоўчыя эмоцыі, хутка стаў асацыявацца з крывёю і сьмерцю, а таксама зьнешняй агрэсіяй і стратай тэрыторыі. Зьявіўся страх Майдану, страх пратэсту».

Як бачым Мілінкевіч выступае прыхільнікам аб’яднацца хаця б фармальна.

А вось фрагмэнт з інтэрвію Міколы Статкевіча, зь якога вынікае пра нежаданне аб’ядноўвацца Мілінкевіча і пра прагу да аб’яднання Статкевіча.

Мікола Статкевіч: «Цяпер ужо відавочна, што частка правых арганізацыяў, (рух За свабоду, БХД, АГП) паказваючы адна на адну і спасылаючыся на нейкі дзіўны кансэнсус, адмаўляюцца ад гэтай відавочнай эфэктыўнай ідэі (Кангрэс дэмсіл). Сытуацыя непрыемная. Мы тры месяцы чакалі канкрэтнага адказу, і нарэшце мы яго атрымалі. Мы атрымалі адказ: „Не“. Прычым выразных аргумэнтаў, якія можна б было назваць пераканаўчымі ці проста назваць, мы не пачулі. Тое, што гучала — нейкія там няўцямныя спасылкі і намёкі, спасылкі на кансэнсус. Пакажыце мне таго чалавека, які блякуе ваша далучэньне! Ім, бачыце, трэба яшчэ вельмі доўга кансультавацца, яшчэ паўгода, каб прыйсьці да рашэньня паміж трох арганізацыяў. І дзе гэта ў Беларусі было, калі перашкодай была пазыцыя партнэраў па кааліцыі? Хаваюцца за сьпіны адзін аднаго. Прыкра і сорамна. Трэба мець маральную пазыцыю.

Нам трэба аб’яднаньне, бо краіна ідзе да драматычных падзеяў, а мы распыленыя тут.

Мы нічога ня чуем уцямнага ў адказ. Выкручваюцца. Тры месяцы не маглі дамагчыся сустрэчы. Ну, вось атрымалі».

Але і гэта толькі частка парадокса. Статкевіч, які ўзяў на сябе місію інтэгратара апазыцыі і адначасова ролю маральнага пракурора ворагаў інтэграцыі, раптам распавядае пра тое, што ягоная партыя дагэтуль яшчэ не прыняла рашэння аб удзеле ў Кангрэсе дэмсілаў:

«Нагодай для палітычнай актыўнасьці партыі цяпер маюць стаць парлямэнцкія выбары, якія пройдуць у 2016 годзе не пазьней як 11 верасьня. Таксама «Народная грамада» мае далучыцца да Кангрэсу дэмакратычных сілаў, у якім ад першага паседжаньня аргкамітэту бярэ ўдзел Статкевіч. Але гэта яшчэ не зацьверджана — ЦК партыі мае сабрацца найбліжэйшым часам і разглядзець стаўленьне «Народнай грамады» да выбараў і Кангрэсу:

«Прэзыдыюм партыі ўжо ёсьць і мае ўсе паўнамоцтвы, ён падтрымлівае ідэю скарыстаць гэтую выбарчую кампанію, таксама ідэю Кангрэсу, каб уся праэўрапейская апазыцыя выступала адзіным сьпісам. ЦК быў заплянаваны на 28 лютага, але на гэты дзень прызначылі акцыю — ужо нават не прадпрымальнікаў, а наагул па сацыяльных праблемах. Таму ЦК, магчыма, перанясем на пазьнейшы тэрмін».

Такім чынам два інтэгратара апазыцыі на словах выступаюць за аб’яднанне, а на справе іхныя структуры не спяшаюцца да аб’яднання.

Мікола Статкевіч прыводзіць на першы погляд слушны аргумант, што ягоная партыя ня мае рэгістрацыі і таму любая актыўнасць яе сябраў можа нашкодзіць. Але ж мы бачым, што БХД, якая таксама не мае рэгістрацыі, увайшла ў правую кааліцыю, праводзіць розныя акцыі, выступае с заявамі і ніякіх рэпрэсыяў супроць яе актывістаў не вядзецца.

Прыведзены парадокс Мілінкевіча-Статкевіча — толькі бачная частка апазыцыйнага айсберга. Пра яго падводныя абрысы пагаворым пазьней.

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

Оценить материал:
Средний балл - 3.20 (всего оценок: 5)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • Я лично насмешничаю как с власти, так и с сегодняшней оппозиции. В смысле, с её лидеров. Они как бы постоянно выдвигают своего рода тесты-квесты для наблюдающих с постановкой вопроса типа: "найдите конструктив в деструктиве". Отвечаю лишь за себя - они меня утомляют уже не первую пятилетку. Я от них устал. Подгол терпеливей, пусть повозится. Но едва ли он отыщет там хоть что-то стОящее. Как писал Екклесиаст, "умножая познания, умножаешь скорбь"... )