Павел Севярынец. ФЕНАМЕНАЛОГІЯ БЕЛАРУСІ. Батлейка

Як цяпер мільёны глядзяць мульцікі, фільмы й ток-шоў — так раней глядзелі батлейку.

Павел Севярынец

Павел Севярынец. Нарадзіўся 30 снежня 1976 г. у Воршы. У 2000-м скончыў БДУ, атрымаўшы дыплом інжынера-геолага. У 1997-2004 гг. — заснавальнік і кіраўнік “Маладога фронту”. З 2005-га — сустаршыня “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі”. Больш за 5 гадоў правёў у турмах, на “сутках” ды ў ссылках па палітычных прысудах. Заснавальнік асветніцкіх праектаў “Курсы дыджэяў Адраджэння” і “Шоў беларушчыны”, серыі музычных альбомаў “Беларускі Хрысціянскі Хіт”. Аўтар кнігаў “Дыджэй Адраджэння”, “Пакаленне Маладога Фронту”, “Брату”, “Люблю Беларусь”, “Лісты з лесу”, “Беларуская глыбіня”. Лаўрэат літаратурных прэміяў імя Алеся Адамовіча і Францішка Аляхновіча, прэміі “За свабоду думкі” імя Васіля Быкава. Жанаты з Воляй Севярынец. Хрысціянін.

Батлейка, яна ж яселькі — сярэднявечны лялечны тэатар, старая й мілая казка для дзяцей і дарослых. Як цяпер мільёны глядзяць мульцікі, фільмы й ток-шоў — так раней глядзелі батлейку.

Батлейка дагэтуль іграе ў нашых каталіцкіх храмах на Гарадзеншчыне, у еўрапейскай лялечнай анімацыі, заснаванай беларусам Уладзіславам Старэвічам, і ў хітах сусветнае індустрыі шчаслівага дзяцінства, якую ствараў галоўны мастак Дыснэйлэнду, наш Алія Клеч (Пашкевіч).

Батлейка, або бэтлеемка, названая ад Бэтлеему, дзе нарадзіўся Ісус, ладзілася з дабраславення Касцёлу або Царквы ў святочны час — ад Раства да Хрышчэння, на Каляды й Новы год. Трэба ўявіць сабе тыя заснежаныя, іскрыстыя беларускія гарады, мястэчкі й вёсачкі з радаснымі грамадамі народу, што збіраліся ў храмах і на плошчах, тыя ўрачыстыя зорныя вечары, поўныя зачараванага прадчування й дабраславення Божага, каб зразумець, якім цудам была для беларуса батлейка.

Драўляная скрыня батлейкі мела два паверхі — верхні, дзе ставіліся евангельскія драмы, кшталту "Цара Ірада", і ніжні, са сцэнкамі маленькіх чалавечых камедыяў — і расстаўляла пэрсанажаў у ерархію жыццёвых прыярытэтаў. Герояў свайго часу — Іосіфа з Марыяй, анёла ды чорта, жыда, казака, доктара, і, вядома, бабу з мужыком — народ пазнаваў адразу.

Батлейка, па-хатняму ўтульная, з яе яскравым сімвалізмам, знарочыстай непасрэднасцю й дзіцячай шчырасцю разгортвала ў няхітрых спектаклях усю беларускую псіхалогію. Каб разыграць цэлы нацыянальны характар, батлейцы была патрэбная ўсяго пара кідкіх, афарыстычных рэплікаў, колькі тактаў музычнага суправаджэння з невялікага аркестрыка, і выбух захопленых воплескаў гледачоў.

Маленькая, забаўная, мілая батлеечка пры ўсёй сваёй цацачнай непасрэднасьці таіла ў сабе біблейскі сэнс. Усю нашую мізэрнасьць перад Богам, увесь камізм чалавечае сумятні — і спрашчэнне жыцця да евангельскай простасьці.

Беларуская батлейка — гэта барацьба дабра са злом у хатнім інтэр'еры, драматычная інтрыга, кульмінацыя і, вядома ж, хэпі-энд, выражаныя ў рухах беларускае душы — часам наіўных, часам смешных, часам трагічных. Уся гісторыя чалавечых стасункаў з Богам, д'яблам і міжсобку, зведзеная да выштукаванае сутнасці, на вачох у публікі, з празрыстай маральлю і пазнаваннем сябе саміх — у гэтым ёсьць і цуд, і ўнівэрсальны эфект беларускай батлейкі.

Вось чаму першыя ў свеце лялечныя фільмы Старэвіча ў 20-х гг. ХХ стагоддзя — "Помста кінематаграфічнага апэратара", "Маленькі народ", "Кветка папараці" — выклікалі такі фурор у Эўропе. Вось чаму сусветную кампутаровую мультыплікацыю (“Лялечная гісторыя”, 1995 г.) запачаткаваў менавіта былы мянчук Міхал Бэрнштэйн. Вось чаму дзеці ўсяе планеты так любяць элементарныя мульцікі й цягнуць бацькоў за руку ў Дыснэйлэнд.

І вось чаму ў батлейкі, казкі беларускай душы, у наш складаны й бурлівы час зайздросная будучыня старадаўняга, класічнага, раптоўна ўзгаданага фокусу.

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

  • ФЕНАМЕНАЛОГІЯ БЕЛАРУСІ. Батлейка. Сутки с лишним прошли, я уж вижу, что баллов и отзывов нет. Да простят меня редакторы, если я кратко отзовусь на свой манер. Фенаменалогiя - или прсто "феномен", без "логии" сегодняшней Беларуси - он в том, что сегодняшний белорус,.. Ну, скажем так - он гимнастически как бы растянут "на шпагат": одна нога в ВКЛ, в славном магдебургском праве, и тп и тп... (я без насмешливости).. А другая нога - она в XXI веке - с сериалами, "Нашими новостями" и прочим БТ. И наушниками-ракушками. И мобилой, от экрана которой глаза отрывать не принято. И посреди этого "шпагата", где у мужчины яйца, - там, внизу, временной разрыв XX века. === Обьективность: время ушло и прошло дальше. Кто-то остаётся на этом пресловутом "шпагате", кто-то принял позу лотоса... Вот тут уже к слову "феномен" и можно прибавить "логос"... Надо принимать (хошь - не хошь) данность. Я её не заказывал, но она есть. (как суслик, "который есть"). Собственно, Северинец имеет право быть навсегда радикально убеждённым (в положении левой ли, правой ноги), но всё это видится смешным, поскольку через полвека нас, наступательных и активных - либо не будет, либо "будет" - но в заботах о кефире и пургене... Как у Макаревича: "А поезд пошёл своею дорогой, А каждый пошёл своей". (извините, по памяти, может исказил немного) Нет негатива, нет критиканства. Что думал о материале, о Северинце, то и написал. И какие тут баллы, в принципе. Я не судья Евровиденья, а мнения я склонен уважать. ... Дон Кихот-то он не изобретён Сервантесом, а есть продукт наблюдений. Как и Санчо Панса. :)