Уладзімір Падгол. ВЫБАРЫ. Ці скрадуць у пікеце Ярмошыну на партрэце?

І вось узнікла ў нас ідэя выйсці ў пікет з партрэтам Ярмошынай і распаўсюджваць яе словы.

Уладзімір Падгол

Уладзімір Падгол. Кандыдат філасофскіх навук. Апошні запіс у працоўнай кніжцы: з лютага 1997 года — кіраўнік інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Прэзідыюма Вярхоўнага Савета 13-га склікання. Аўтар «Падручніка па апазыцыйнай барацьбе», кнігі «Асновы палітычнай псіхалогіі», раманаў «Куля для прэзідэнта», «Валадар Кулі», «Чортавы жорны», а таксама канцэпцыі амерыканскага «Акта аб дэмакратыі ў Беларусі». Кіраўнік ГА «Інфармацыйныя і сацыяльныя іннавацыі». Стваральнік Музея жорнаў.

Мастак малюе лялькі, “любіцелі” жывапісу сядзяць у засадзе, каб іх скрасці, і нават трэніруюцца ў гэткім адмысловым выкраданні недзе на палігоне спецназа, а мы чухаем патыліцу, думаючы як абараніць “лялькі” ад двуногіх драпежнікаў.

Такая на сёння дзіўная формула нашай перадвыбарчай дзейнасці.

Калі б мы былі палітычнымі пакемонамі, праблем бы не было. Стаялі б з працягнутай рукой у стане жабракоў і прасілі бы міластыню ў грамадзаняў подпісамі. І самі сталі б лялькамі, якімі сёння рэдка засеяны пусташы на вуліцах і плошчах. Прычым, лялькамі, вартымі жалю і не вартымі нават шкадавання. Але ў такім выглядзе палітычныя пакемоны вельмі пасуюць уладатрымальнікам. “Да хоць вечна так стойце!” — могуць сказаць яны.

А нам жа хочча, каб да самай глыбока схаванай звіліны нашага чалавека дайшоў сэнс і вартасць цівілізаваных выбараў: адкрытых, дэмакратычных, калі ў камісіях абавязкова працуюць прадстаўнікі ўсіх структураў грамадзтва, калі палітычных фальшываманетчыкаў тут жа содзяць за краты. Вельмі хочацца, каб “лялькі” у выбарчых камісыях — чальцы аднаго працоўнага калектыва, сталі людзьмі.

Вось і задумалі мы ператварыць сумные пакемона-пікеты ў яскравыя падзеі.

І тут як у казцы: з гнязда чысціка неўміручага наляцеў драпежнік, скраў чароўную карціну і, відаць, атрымаў прэмію за выкраданне года.

Міністру МВД напісалі, той маўчыць, бо можа і яго зачаравала злая сіла. Ну, капец, безвыходнасць.

І тут мы прачыталі выступ кіраўніцы ЦВК Л.Ярмошынай перад чыноўнікамі і аж вочы працерлі. Вы, паважаныя чытачы, толькі прачытайце, што яна ім сказала.

“Ад таго, наколькі граматна мы правядзем гэтую выбарчую кампанію, залежыць будучыня нашай краіны

Магілёў, 13 ліпеня. Ад таго, як пройдзе кампанія па выбарах у Палату прадстаўнікоў, залежыць будучыня нашай краіны. Пра гэта заявіла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына 13 ліпеня ў Магілёве на сустрэчы з прадстаўнікамі гар- і райвыканкамаў, а таксама кіраўнікоў акруговых выбарчых камісій.

Як адзначыла Ярмошына, цяпер “ёсць пэўнае паслабленне” да Беларусі з боку еўрапейскіх дзяржаў. “Але гэта ўсё знаходзіцца ў такім часовым стане, усё адкладзена да парламенцкіх выбараў. І ад таго, наколькі граматна мы правядзем гэтую кампанію, залежыць будучыня нашай краіны, будучыня эканомікі нашай краіны”, — падкрэсліла Ярмошына, дадаўшы, што “ўсе фінансавыя праекты адкладзеныя да 11 верасня”.

“Таму я вельмі прашу лічыць усе нашы прапановы не пустым глупствам, а жыццёва важнымі для краіны, што рэальна паўплывае на жыццё кожнага з вас”, — сказала кіраўнік Цэнтрвыбаркама, звяртаючыся да прысутных.

Як заявіла Лідзія Ярмошына, усе ўчастковыя камісій павінны быць утвораныя ва ўмовах галоснасці.

“Выканкамам спатрэбіцца выдаткаваць шмат часу на фарміраванне ўчастковых камісій, паколькі на тэрыторыі кожнага раёна і горада з раённым дзяленнем размешчана даволі шмат участкаў для галасавання. Па тых камісіях, дзе будзе конкурс на ўключэнне ў склад выбарчых камісій, трэба праводзіць рэйтынгавае галасаванне па кожнай кандыдатуры. Гэта значыць, што кожная кандыдатура, якая прэтэндуе на ўключэнне ў склад камісіі, галасуецца, і, натуральна, абмяркоўваецца”, — патлумачыла старшыня ЦВК.

А мы пакутвалі ад бязвыходнасці, шукаючы спосаб абараніць “Нашы лялькі” ад выкрадальнікаў, спрабуючы зрабіць выбарчую кампанію падзеяй, што вядзе нас да дэмакратыі, нас ігнаравалі міліцыянты, цынічна адмаўляючы дапамагаць у абароне маёмасці на пікетах. А тут такая прамова! Ну, проста цуд! Лялька-пакемон пераўтварылася ў прапаведніка дэмакратыі!

І тады мы ўявілі, што Л.Ярмошына зьбярэ прадстаўнікоў усіх сілавых структураў, пашыхтуе іх і загадае выконваць свае абавязкі, каб потым крэдыты далі і на аклады і на форму.

І вось узнікла ў нас ідэя выйсці ў пікет з партрэтам Ярмошынай і распаўсюджваць яе цытату.

Але тут жа жах ахапіў нас. Уявілі, што, калі мы выйдзем у пікет зь партрэтам кіраўніцы ЦВК, а зноў наляціць драпежнік-спецназавец, ды вырве партрэт з нашых рук, ды зьбяжыць у кірунку МУС. Вось жа “Нашы лялькі” скраў, а там жа ўся былая каманда Лукашэнкі намалявана. Не пабаяўся злыдзень! Ды добра, калі проста скрадзе. А калі ён да таго ж сэксуальны маньяк? Ён жа можа над партрэтам светача дэмакратыі здзейсніць сэксуальныя надругацельства, сфатаграфаваць і выставіць свае вычварэнствы ў інтэрнэт! Каб збіць дэмакратычныя памкненні Ярмошынай…

Вось і вырашылі мы устрымацца покуль ад выхаду з партрэтам і цытатай Ярмошынай пра дэмакратыю і покуль проста напісаць Л.Ярмошынай ліст. Вось ён:

Кіраўніку ЦВК Л.Ярмошынай

ад кіраўніка ініцыятыўнай групы па сбору подпісаў
па вылучэнні кандыдатам у дэпутаты парламанта А.Таўстыкі
і члена яго ініцыятаўнай групы Ул.Падгола.

На пікеце па сбору подпісаў у нас з рук скралі карціну А.Марачкіна “Нашы лялькі”. Крадзёж адбыўся на вачах кіраўніцтва міліцыі Мінска і адпаведнага раёну, якія знаходзіліся на пікеце ў штатскім адзенні.

Пра падрабязнасці здарэння Вы зможаце даведацца з нашай ЗАЯВЫ міністру І.Шуневічу, якую мы Вам дасылаем разам з гэтым лістом.

Мы лічым бяздзейнаснае стаўленне да аховы ўдзельнікаў пікету па сбору подпісаў і іхнай маёмасці з боку сілавікоў недапушчальным. Мы лічым, што частка супрацоўнікаў сілавых структур, якія знаходзяцца ля пікетаў, мусіць знаходзіцца ў форме, каб да іх можна было звярнуцца ў выпадку злачынства.

Наш выпадак не адзінкавы. Падзеі ў пікеце на вул. Каліноўскага, калі зламыснікі збівалі ўдзельнікаў пікету, пагражалі нападам, мусяць быць Вам таксама вядомы.

Мажліва ахову пікетаў трэба даручаць узброеным сілавікам.

У нашым выпадку, калі нас рабавалі на пікеце, па пустыннай Кастрычнікай плошчы і вакол яе шпацыравалі супрацоўнікі АМАП у форме. Атрымліваецца, што яны ахоўвалі брук, каб яго не скралі, а побач рабаўнік здзяйсняў супроць нас — удзельнікаў дзяржаўнага мерапрыемства — злачынства.

Калі Вы таксама падзяляеце нашы ацэнкі, прыміце захады.

Калі лічыце такі стан спраў нармальным, што супроць удзельнікаў выбараў у вышэйшы дзяржаўны ворган ужываюцца правакацыі і злачынствы, тады прабачце за час, які змарнавалі на чытанне нашага ліста.

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

  • На душе моей гадостно И живу я безрадостно. (с) А чего ещё хотеть от колыбели белорусской демократии с сомнительным названием "Республика"...
  • Пишется: "Магілёў, 13 ліпеня. Ад таго, як пройдзе кампанія па выбарах у Палату прадстаўнікоў, залежыць будучыня нашай краіны. Пра гэта заявіла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына 13 ліпеня ў Магілёве на сустрэчы з прадстаўнікамі гар- і райвыканкамаў, а таксама кіраўнікоў акруговых выбарчых камісій. Читать полностью: https://naviny.by/rubrics/opinion/2016/7/17/ic_articles_410_192126/ ." == Выборы, не доказанные специалистам и народцу на честность и законность, - есть выборы судьбоносные для организаторов Ярмоошино-Лозовицких выборов: мол, " На щите, всегда на щите или под ним одним из них...".