Другие материалы рубрики «Общество»

  1. «Первый Чернобыль». Как захоранивали ядохимикаты в Петриковском могильнике
    «По низу могильника должны были уложить железобетонные плиты, но их было ноль, на глину клали ядохимикаты, на голую землю».
  2. Байнет шутит: современные трафики — всем 13 миллионам белорусов!
    Иногда лучше молчать, чем говорить. Вице-премьер Анатолий Калинин как нельзя лучше подтвердил истинность этой фразы.


Общество

В новый комсомол записывают школяров и судей


Масштабную кампанию по расширению своих рядов начал недавно образованный Белорусский республиканский союз молодежи. БРСМ, возникший на фундаменте исчерпавших ресурс БПСМ и БСМ, за основу кампании взял хорошо известные с советских времен методы, когда в комсомол, правопреемником которого считается БРСМ, записывали не по желанию, а в связи с достижением определенного возраста.


Как свидетельствует приведенный ниже репортаж белорусской службы Радыё Свабода, сейчас в учебных заведениях и госучреждениях молодежь в возрасте до 30 лет нередко записывают в БРСМ принудительно, так что к началу следующей недели многие из них уже получат членские билеты.


"Найперш агітатары ад Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі зьявіліся ў школах. Лічыцца, што школьнікаў запісаць у шэрагі новай арганізацыі найпрасьцей. Але разьлікі на ўзаемнасьць пакуль ня спраўджваюцца. Вось, прыкладам, як сустракалі прадстаўніка БРСМ у адной са школаў Мёраў. Распавядае выкладчык гісторыі Алег Лапкоўскі.


— Прыехаў, сабраў усіх у актавай залі, распачаў выступаць. Дзеці адразу ж пачалі задаваць пытаньні: а ці праўда, што арганізацыя прэзыдэнцкая, ці праўда, што трымаецца на прынцыпах камсамолу? Ён у адказ: "Не-не, толькі вашая актыўнасьць, толькі пазыцыя моладзі". Карацей, пагаварылі — і ён паехаў ні з чым. Прайшло тыдні два — зноў зьявіўся. Паколькі школа самая вялікая ў раёне (600 вучняў), падобна, атрымаў загад неяк пару дзесяткаў "наскрэсьці". Пачаў на дыскатэку бясплатныя квіткі раздаваць. Ну, дык самыя "адлётныя" дзяўчаты, якія школу прагульваюць, на двойкі вучацца, пачалі цягнуць рукі — маўляў, мы запісваемся. А я сяджу, думаю: ну-ну, запісвайцеся.


Цягам мінулага тыдня сходы з удзелам прадстаўнікоў БРСМ прайшлі ў бальшыні дзяржаўных установаў. Праўда, пераканаць людзей з ужо сфармаванымі поглядамі аказалася ня так проста. Прыкладам, у Вышэйшым гаспадарчым судзе на дапамогу гасьцям з БРСМ вымушаныя былі прыйсьці нават кіраўнікі суду — абяцалі, што ўступленьне ў Саюз станоўча адаб'ецца на далейшай кар'еры маладых чыноўнікаў. Самі ж бээрсээмаўцы ў якасьці доказу спасылаліся на словы Лукашэнкі, які 6 верасьня на аб'яднаўчым зьезьдзе БСМ і БПСМ абвесьціў, што новая арганізацыя стане "магутнай кузьняй кадраў для дзяржаўных ворганаў кіраваньня". Але пакуль "штат кузьні" трымаецца ў бальшыні на кадрах, якія БРСМ атрымаў у спадчыну ад сваіх папярэднікаў.


Гаворыць прадстаўніца БРСМ Натальля Ўрублеўская.


— Мяркуючы па тым, якую інфармацыю даюць першыя сакаратары з рэгіёнаў, моладзь ідзе ў арганізацыю. Дагэтуль бэсээмаўцаў было блізу 20 тысячаў, бэпэсээмаўцаў — больш за 200 тысячаў. Бліжэй да студзеня будзе вядома, колькі зь іх перайшлі ў БРСМ… Ужо распрацаваны праект аб сяброўскіх унёсках, і якраз цягам гэтага тыдня мы зьбіраем прапановы ад рэгіёнаў у пляне зьменаў і дапаўненьняў.


У штабе БРСМ пацьвердзілі, што практыка сяброўскіх унёскаў будзе адноўленая паводле прыкладу камсамолу. Пакуль вядома, што сума будзе фіксаваная. Прытым кіраўнік БРСМ Аляксандра Нахаенкі мае намер перайсьці цягам трох год на самафінансаваньне.


Ігар КАРНЕЙ"
Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева