Общество

Пайшлі ў грыбы - і не вярнуліся

Пасля моцных дажджоў у лясах Гомельскай вобласці адзначаецца пік грыбнога сезону. Адначасова з гэтым пачасціліся выпадкі знікнення людзей.

У прэс-службе абласной міліцыі расказалі, што за апошнія сем дзён жніўня ў праваахоўныя органы паступіла шэсць заяў наконт знікнення людзей, што пайшлі ў грыбы і дамоў не вярнуліся.

Два грыбнікі зніклі ў Добрушскім раёне. Аднаго з іх, пенсіянера, знайшлі мёртвым. Прычына смерці высвятляецца.

Невядомы пакуль лёс 64-гадовай жыхаркі Добруша Людмілы Лапаценкі. Як апавядаюць суседзі, 24 жніўня Людміла выправілася ў лес у грыбы, і з таго часу яе ніхто не бачыў.

Інспектар па вышуку зніклых людзей Добрушскай міліцыі Валерый Лаўноў канстатуе: пошукі вынікаў не далі

: “Мы шукалі з дапамогай супрацоўнікаў Міністэрства надзвычайных сітуацый і нашай міліцыі. Два дні прачэсвалі лес. Але безвынікова”.

Паветраных сродкаў пошуку (да прыкладу, верталётаў) не выкарыстоўвалі.

Калі цягам 10 дзён жыхарка Добруша не знойдзецца, міліцыя змушаная будзе афіцыйна аб'явіць вышук”,

“А верталёт - як? Тут лес: зверху не відаць з верталёта. - сказаў інспектар Лаўноў.

Лёс Леаніда Бормана, 70-гадовага грыбніка з Калінкавіч, склаўся не так драматычна. Ён паехаў цягніком у грыбы ў Петрыкаўскі раён. У лесе заблудзіўся. Але міліцыя яго не шукала.

 

Кіраўнік крымінальнай міліцыі з Калінкавіч Васіль Кузьменка распавёў: “Гэтым разам мы яшчэ не паспелі распачаць пошук. Арыентавалі Петрыкаўскі райаддзел міліцыі. Таму што гэта тэрыторыя Петрыкаўскага раёна. Даслалі туды тэлеграму з прыкметамі грыбніка”.

Грыбнік жа на другі дзень аб'явіўся ў паселішчы Мышанка.

Унучка Леаніда Бормана Вольга апавяла: “Патэлефанавала адна кабета і сказала, што бачыла мужчыну з такімі прыкметамі. Мы паехалі туды - і забралі дзядулю”.

Не мелі плёну пошукі міліцыяй 34-гадовай жыхаркі Рэчыцы, якая выправілася з сынам у грыбы ў вёску Унорыца. У лесе маці з сынам разлучыліся. Сын паведаміў у міліцыю, што маці знікла. Ахоўнікі прачасалі лес, але жанчыны не знайшлі. Праз дзень яна напаткала пастухоў з вёскі Першамайск, што знаходзіцца прыкладна за 10 кіламетраў ад таго месца, дзе жанчыну шукалі міліцыянты і супрацоўнікі Міністэрства надзвычайных сітуацый

.
Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева