Другие материалы рубрики «Общество»

  1. Байнет шутит: Беларусь поздравила Канаду с 90-летием непонятно чего
    «Канадцы забрасывают канадцу, которого тренирует канадец. А проигрывают белорусы»…
  2. Витебчанка, которая родила сына в 54 года: если бы Бог дал второго ребенка, родила бы еще
    Карина Соленикова шла к материнству долго и тяжело, но теперь, пройдя все этапы пути к желаемой цели, считает самыми страшными годы хождения по врачам...


Общество

Арцыбіскуп Кандрусевіч ўзначаліць Мінска-Магілёўскую архідыяцэзію


Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч пакідае каталіцкую катэдру ў Маскве і будзе пастаўлены на чале Мінска Магілёўскай архідыяцэзіі.

Ён зойме месца 93 гадовага кардынала Казіміра Свентэка, які быў летась накіраваны на пенсію. Пра гэта «Наша Ніва» паведамляе са спасылкай на італьянскую газету «Giornale».

Выданне адзначае, што афіцыйна прызначэнне адбудзецца пры канцы верасня і стане сведчаннем сур’ёзных зменаў у адносінах паміж Ватыканам і Рускай праваслаўнай царковой, якая цягам доўгіх гадоў папракала каталікоў у празэлітызме і адкрыцці дыяцэзій на тэрыторыі Расеі.

Тадэвуш Кандрусевіч кіраваў Мінскай дыцязэіяй у 1989—1991 гг.

Ён нарадзіўся ў 1946 г. у Адэльску на Гарадзеншчыне. Скончыў Ленінградзкі політэхнічны інстытут і некалькі гадоў прарабіў інжынерам у Вільні. 31 траўня 1981 г., па сканчэнні Ковенскай духоўнай сэмінарыі, рукапакладзены ў святары. Абараніў доктарскую дысертацыю «Самасвядомасьць Царквы» паводле дакументаў ІI Ватыканскага сабору.

З 1988 г. жыў у Беларусі. 10 траўня 1989 г. прызначаны Апостальскім Пасадам біскупам для Мінскай дыяцэіі. У красавіку 1991 г. прызначаны Апостальскім адміністратарам для каталікоў лацінскага абраду поўначы Эўрапейскай часткі Расеі. У сакавіку 1999 г. выбраны Старшынём Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Расеі, а ў лютым 2002 прызначаны Папам Янам Паўлам ІІ мітрапалітам новаствораных рымска-каталіцкіх епархій Расеі.

Тадэвуш Кандрусевіч валодае беларускай, польскай, расейскай, літоўскай, ангельскай і італьянскай мовамі. Актыўна займаецца спортам (бег, футбол, хакей, лыжы).

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева