Другие материалы рубрики «Общество»

  1. «Парень осознанно спустил штаны и начал демонстрировать зад другим зрителям»
    Почему девушку за стриптиз в метро оштрафовали на 70 тысяч рублей, парня, снявшего штаны на стадионе «Динамо», на 2 миллиона, а барановичских нудистов...
  2. Английский — хорошо, а хороший английский — еще лучше
    Что такое хорошо, а что такое еще лучше в современном обучении иностранным языкам...

Общество

«Школа для Колi» аказалася засакрэчаным аб’ектам


Для карэспандэнтаў недзяржаўнай інтэрнет-газеты «Салідарнасць» школа ў Астрашыцкім гарадку, што пад Мінскам, аказалася «закрытым аб’ектам», паведамляе прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».

Журналісты спрабавалі праверыць інфармацыю пра тое, што ў гэтай школе, якая зараз рамантуецца, магчыма, будзе вучыцца Коля Лукашэнка. (Побач месціцца прэзідэнцкая рэзідэнцыя «Азёрны».)

29 ліпеня Алена Якжык і Настасся Зелянкова па заданні рэдакцыі накіраваліся ў Астрашыцкі гарадок.

Як распавяла ў гутарцы з прэс-службай БАЖ А. Якжык, у школе зараз сапраўды адбываецца зайздросная для сельскіх школ рэканструкцыя:

Школа ў Астрашыцкім гарадку (фота з сайта «Салідарнасці»)

Але дырэктарка школы, высветліўшы, што журналісткі прадстаўляюць недзяржаўнае выданне, настойліва папрасіла іх пакінуць тэрыторыю навучальнай установы і забараніла фатаграфаваць. Яна заявіла, што гэта закрыты аб’ект, і журналістам трэба было загадзя ўзгадніць свой візіт з мясцовым выканкамам. Назваць сябе дырэктарка катэгарычна адмовілася.

«Ніякай інфармацыі атрымаць не ўдалося, нягледзячы на тое, што на той момант у школе прысутнічалі, акрамя дырэктаркі, яе намеснік і прадстаўнік раённага аддзелу адукацыі. Яны зацята не адказвалі на нашыя пытанні, настойліва выправадзілі з памяшкання і суправаджалі ледзьве не да машыны. Паразмаўляць з будаўнікамі, якія ладзяць рамонт, таксама не дазволілі. Нейкая нездаровая сакрэтнасць вакол рамонту звычайнай школы», — кажа Алена Якжык.

Оценить материал:
Средний балл - 1.00 (всего оценок: 1)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева

Интересные Факты

Загрузка ...