Дата публикации:
19.02.2010
Адрес страницы
http://naviny.by/rubrics/society/2010/02/19/ic_news_116_326321/

21 лютага ўсе «Навіны» на Першым канале выйдуць на беларускай мове


21 лютага па ініцыятыве ЮНЕСКА ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Па рашэнні кіраўніцтва Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі, у гэты дзень усе выпускі «Навін» на Першым канале, а таксама выніковая праграма «У цэнтры ўвагі» выйдуць на беларускай мове.

«Гэта не проста разавая акцыя, а яшчэ адзін крок на шляху да пашырэння беларускамоўнага тэлевяшчання», — адзначыў намеснік старшыні Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Мартыненка.