Першае слова з’ела карова

Чыноўнікі не прызнаюцца, хто даў каманду зняць сацыяльную рэкламу па папулярызацыі беларускай мовы...

У Мінску «па тэлефанаванні зверху» знялі білборды «Ма-ма = Мо-ва», зробленыя ў рамках конкурса па стварэнню рэкламных плакатаў на тэму папулярызацыі беларускай мовы. Канцоў ніхто знайсці не можа…

Нагадаем, гэты конкурс узімку мінулага года ініцыявала Асацыяцыя рэкламных арганізацый (АРА) Беларусі пры падтрымцы Міністэрства культуры.

«Сутнасць конкурсу — у тым, каб жыхары нашай краіны бачылі на вуліцах гарадоў сапраўды сацыяльную рэкламу, якая адлюстроўвае праблемы ў грамадстве. Прафесійныя рэкламісты вырашылі звярнуць увагу беларусаў на адну з самых актуальных грамадскіх праблем — малую распаўсюджанасць беларускай мовы ў паўсядзённым жыцці. Заданне ўдзельнікам конкурсу было пастаўлена ў выглядзе пытання: «Ці з'яўляецца супольнасць людзей народам, калі яна не мае найважнейшай этнічнай рысы — сваёй мовы?», — гаварылася ў прадмове арганізатараў.

Па выніках конкурсу і галасавання на сайце АРА быў вызначаны пераможца — канцэпцыя «Мая родная мова» аўтарства McCann Erickson Belarus. Пасля кансультацый з прадстаўнікамі Міністэрства культуры было прынята рашэнне аб распаўсюджванні яшчэ двух праектаў: канцэпцыі «Ма-ма = Мо-ва» ад рэкламнага агенцтва «ПінГвін», а таксама серыя постэраў «Маё першае слова», таксама ад McCann Erickson Belarus.

Аднак праект-пераможца першапачаткова не прайшоў узгадненне ва Упраўленні гандлю і паслуг Мінгарвыканкама. Астатнія два праекты былі зацверджаныя ў якасці сацыяльнай рэкламы і рэкамендаваныя да размяшчэння на канструкцыях вонкавай рэкламы. У выніку пераможца з канцэптам «Мая родная мова» «выбыў» і да размяшчэння на вуліцах беларускіх гарадоў былі дапушчаныя «Ма-ма = Мо-ва» і «Маё першае слова».

У канцы мінулага года рэкламныя іміджы з'явіліся ў Гародні, пазней — у Магілёве, а затым і ў іншых гарадах Беларусі, у тым ліку ў сталіцы.

У АРА гавораць, што дадзены праект павінен быў стаць доўгатэрміновым, і на наступным этапе планавалася ўцягнуць у яго прадстаўнікоў іншых структур і арганізацый, якім неабыякавая праблема нашай мовы.

Аднак нядаўна канцэпты «Ма-ма = Мо-ва» па вусным распараджэнні і без тлумачэння прычын былі забароненыя да распаўсюджвання, а ўсе размешчаныя білборды было рэкамендавана прыбраць.

У Мінску плакаты павіселі толькі 10 дзён, хоць павінны былі экспанавацца на вуліцах сталіцы і абласных цэнтраў, як мінімум, паўгода. Пакуль білборды прыбралі толькі ў Мінску, ва ўсіх абласных гарадах усе плакаты на месцы.

У рэкламным агенцтве «ПінГвін» Naviny.by падцвердзілі, што плакаты ў Мінску былі знятыя. Аднак з-за чаго, рэкламісты могуць толькі здагадвацца.


Узгоднены Мінгарвыканкамам макет плаката

«Як паведамілі мне ў АРА, па нейкаму незразумеламу распараджэнню без тлумачэння прычын знялі менавіта нашу «Ма-ма = Мо-ва», — распавяла Naviny.by дырэктар агенцтва Вольга Сарока. — Было тэлефоннае распараджэнне «ачысціць» Мінск ад «Ма-ма = Мо-ва». І ў мяне няма нават здагадак, чаму гэта было зроблена. Мінкульт першым ухваліў праект, затым дало дабро ўпраўленне ідэалагічнай працы Мінгарвыканкама. Толькі гэтае ўпраўленне ў Мінгарвыканкаме і мае права даваць дазвол на вонкавую рэкламу ў горадзе. І наш плакат — першая праца, якую там адразу падпісалі. Потым праца атрымала пашпарт рэкламы са ўсімі дазваленчымі дакументамі. Пасля гэтага кампанія «Бігборд», як сеткаўладальнік, якому належаць рэкламныя пляцоўкі, змагла яе надрукаваць і экспанаваць у горадзе. Усе кругі гэтая праца прайшла без задзірынкі…».

«Я так разумею, гэта рашэнне — ужо над узроўнем гарвыканкама. А што можа быць над, мы можам толькі здагадвацца», — дадала яна.

Па словах дырэктара рэкламнага агенцтва, «Ма-ма = Мо-ва» — вельмі моцная праца.

«Яна адна была такая, якая не пакідала нікога абыякавым. Хтосьці яе хваліў, хтосьці не зразумеў наш інсайт. Але ён быў вельмі светлы і добры, — выказала сваё меркаванне Вольга Сарока. — Думаю, наша ідэя вельмі “лабавая”, таму ёсць людзі, якім яна вельмі падабаецца, і ёсць тыя, каму яна вельмі не падабаецца».

Як змагацца з тым невядомым, хто забараніў і здымае легальныя плакаты, яна не ведае.

«У мяне вось адзін кліент проста закахаўся ў гэты слоган і спытаў дазволу надрукаваць яго на футболках і раздаваць, — адзначыла Вольга. — Як рэкламіст, я ганаруся гэтай працай і гэтым слоганам. Ён такі мяккі і цёплы… Таму абавязкова буду яго адпраўляць на розныя фестывалі. Ужо зараз нас з iм чакаюць на конкурсе сацыяльнай рэкламы ў Кіеве. Так і будзем прасоўваць».

Старшыня АРА Ігар Самкін трохі патлумачыў гісторыю са здыманнем плакатаў. «Магу канстатаваць, што плакатаў «Ма-ма = Мо-ва» у Мінску няма, — паведаміў ён Naviny.by. — І гэта адбылося ў сілу таго, што сацыяльную рэкламу папрасілі зняць».

Ён не адказаў на пытанне, з якой менавіта ўстановы паступіла ўказанне прыбраць плакаты «Ма-ма = Мо-ва», але адзначыў, што гэтая ўстанова — «простыя выканаўцы», і глядзець трэба вышэй.

«Быў званок рэкламараспаўсюджвальніку — кампаніі «Бігборд», — распавёў Ігар Самкін. — Мяне аб гэтым праінфармавалі. Я патэлефанаваў тым людзям, якія звярнуліся з такой просьбай да рэкламараспаўсюджвальніка, каб паспрабаваць высвятліць, у чым жа справа, у чым прэтэнзіі да плакатаў. Мне адказалі, што гэта не іх ініцыятыва, гэта хтосьці патэлефанаваў іх кіраўніцтву. Хто, сказаць яны не могуць, таму што жадаюць застацца на працы. Але мы ўсё разумеем, што патэлефанаваць і папрасіць аб гэтым мог толькі той, каму адмовіць нельга».

Сітуацыя, па яго словах, патавая, «таму што рэкламу знялі, але даказаць гэта нельга, бо ніхто не прызнаецца, ад каго пэўна паступіла гэтая просьба».

«Даказаць я нічога не змагу, — кажа ён. — Таму што ў мяне ёсць дакументы, якія пацвярджаюць законнасць размяшчэння плакатаў, а дакументаў, што прадпісваюць іх зняць, у мяне няма. Я не магу аспрэчыць гэта, таму што не магу змагацца з фантомамі».

Ён гаворыць: версіі аб тым, што вырашылі зняць плакаты самі рэкламісты або рэкламараспаўсюджвальнік — абсурдныя.

«Пасля таго, як мы амаль год гэтым займаліся, цалкам не ў нашых інтарэсах з-за жадання правакацыі або яшчэ чагосьці ўстроіць такое, — тлумачыць ён. — І яшчэ больш абсурдна выглядае сітуацыя, калі «Бігборд» нясе дадатковыя выдаткі, таму што змяняе адну сацыяльную рэкламу, за якую кампанія нічога не атрымала, на іншую, такую ж бясплатную».

Пакуль гаворка ідзе толькі аб плакатах «Ма-ма = Мо-ва» і толькі ў Мінску. «Хоць, баюся, што і астатнія плакаты можа спасцігнуць такі ж лёс, — гаворыць старшыня АРА. — Але самі спыняць праект і ў сілу нейкага мазахізму або ў знак пратэсту здымаць астатнія плакаты мы не збіраемся».

Ігар Самкін таксама гаворыць аб тым, што канцэпцыяй «Ма-ма = Мо-ва» рэкламісты не хацелі нікога абразіць: «Я лічу гэта вельмі моцным слоганам. І ў нас не было жадання або задачы кагосьці пакрыўдзіць ці абразіць. Задача была добрая і пазітыўная. Хто можа быць радней, чым маці, і што можа быць радней, чым мова? Наша аўдыторыя — людзі, якія лічаць сваёй роднай беларускую мову, але чамусьці саромеюцца гаварыць на ёй».

У кампаніі «Бігборд» Naviny.by паведамілі, што спачатку ім дазвол на размяшчэнне плакатаў далі, а затым яго забралі «кантралюючыя органы». На пытанне, хто выступае ў дадзеным выпадку кантралюючымі органамі, у кампаніі адказалі, што гэта ДУ «Мінскрэклама», упраўленне гандлю і паслуг Мінгарвыканкама і Мінгандлю.

Характэрна, што ад чыноўнікаў гэтых устаноў канкрэтных адказаў на вельмі простыя пытанні дабіцца не атрымалася.

У «Мінскрэкламе» сцісла адказалі, што наогул не ў курсе размяшчэння такіх плакатаў.

У аддзеле па кантролю за рэкламай упраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама каментаваць сітуацыю адмовіліся.

У прэс-службе Мінкульта паведамілі, што міністэрства ініцыявала дадзены праект сумесна з АРА, аднак па чыёй ініцыятыве плакаты былі знятыя, ва ўстанове не ведаюць. «Гэта была не наша ініцыятыва», — сказала Naviny.by прэс-сакратар Юлія Віскуб.

Начальнік галоўнага упраўлення ідэалагічнай працы Мінгарвыканкама Сяргей Хільман заявіў, што дазнаўся пра гісторыю з плакатамі «Ма-ма = Мо-ва» «з інтэрнэта і апазіцыйнай прэсы». «Па доўгу сваёй службы асабіста нідзе не чуў, таму не магу нічога каментаваць», — сказаў ён Naviny.by, параіўшы звярнуцца ў Мінгандлю.

У прэс-службе Мінгандлю ў сваю чаргу адразу заявілі: «Усе пытанні — да Мінкульта. Яны — заказчык гэтай рэкламы. Яны вырашалі, як размяшчаць. І, пэўна, яны павінны ведаць, што адбываецца з плакатамі зараз».

Чынавенства зноў гуляе ў сваю любімую гульню — знайдзі дурня ў замкнёным коле.


  • Проблематика не в действиях правящих, а в душе и сердце каждого белорусы. При чем мне кажется что поляки и русские больше проявляют интереса к белорусскому языку, чем сами тубыльцы.
  • "У Мінску «па тэлефанаванні зверху» знялі білборды «Ма-ма = Мо-ва», зробленыя ў рамках конкурса на стварэнню рэкламных плакатаў на тэму папулярызацыі беларускай мовы. Канцоў ніхто знайсці не можа… " Правильно сняли, даже без "нахождения концов" можно обойтись. "Мама" совсем не равно "мова" - у беларусов "мама" равно "язык" :)
  • [quote="ex jet20"]"Мама" совсем не равно "мова"[/quote] Да, глубинной сути Вам не постичь. Это не ПМ разбирать-собирать.
  • [quote="adzin_z_milionau"]Да, глубинной сути Вам не постичь. Это не ПМ разбирать-собирать.[/quote] Дружище, глубинная суть, которую ты постиг, не имеет ничего общего с действительностью. А потому полезна только для укрепления твоей инфантильности.
  • Переход на личные оскорбления - аргумент, когда разумные аргументы отсутствуют.
  • [quote="adzin_z_milionau"]Переход на личные оскорбления - аргумент, когда разумные аргументы отсутствуют.[/quote] Согласен. И если ты высказал этот тезис, потому что оскорбился, - напрасно. В моей фразе была только характеристика твоих достижений в процессе постижения Глубинной Сути (!) и их возможных последствий. Так что как "сам дурак" прошу не трактовать - идет научный дискурс :).
  • "Значение слова Иносказание по Ефремовой: Иносказание - 1. Высказывание, выражение, содержащее скрытый смысл, намек. 2. Выражение отвлеченного понятия посредством художественного образа как литературный прием; аллегория. Значение слова Иносказание по Ожегову: Иносказание - Выражение, содержащее иной, скрытый смысл, аллегория Иносказание в Энциклопедическом словаре: Иносказание - выражение, заключающее в себе скрытый смысл; употребляетсякак литературный прием (разговор Пугачева с хозяином постоялого двора в""Капитанской дочке"" А. С. Пушкина). См. также Аллегория, Эзопов язык,Ирония." Алесь Бачыла Матчына мова Жывое ў вяках беларускае слова – Народа душа і народа хвала. Цябе абзывалі “мужыцкаю мовай”, А нам жа ты матчынай мовай была. І самай прыгожай, і самаю мілай, Той маці, што шыла нам світкі з радна, Што ўлетку на рэчцы палотны бяліла, А ўвосень авёс дажынала адна. Той маці, што зімамі кросны снавала, Што з самай калыскі, як толькі магла, Сумленнасці, праўдзе, дабру навучала, Старанна ад розных хвароб берагла. Прыеду дадому... І што за праява... Пачую гаворку, ці песню, ці верш – Здаецца са мной размаўляеш ласкава, І сцежкаю поруч са мною ідзеш. У маках чырвоных гарыць прыгуменне... О матчына мова! Маленства вясна! Ніколі ніхто мне цябе не заменіць, Бо ты, як і маці, на свеце адна.
  • [quote="asfalt"]asfalt [/quote] Хорошее стихотворение. Поуезжали в города - поменяли язык. "Прыеду дадому... І што за праява... Пачую гаворку, ці песню, ці верш". Этого уже практически не осталось, только по БТ иногда покажут бодрую деревенскую певунью годков под 80.
  • [quote="ex jet20"]Поуезжали в города - поменяли язык.[/quote]Это Вы считаете нормальным?
  • [quote="ex jet20"]Пачую гаворку[/quote] В Минске, как ни странно, бывает, слышу - на улице, в транспорте, в магазине. На периферии - в областных городах, в районных центрах - очень редко.
  • [quote="asfalt"]Это Вы считаете нормальным?[/quote] Я это считаю естественным. [quote="Viktor1"]В Минске, как ни странно, бывает, слышу - на улице, в транспорте, в магазине.[/quote] Везёт Вам. Я слышу только по телевизору и при объявлении станций метро.
  • [quote="ex jet20"]Я это считаю естественным.[/quote]Не будет ли более естественным, исходя из этой логики естества, английский или китайский?
  • [quote="asfalt"]ex jet20 пишет: "Я это считаю естественным." Не будет ли более естественным, исходя из этой логики естества, английский или китайский?[/quote] Несомненно будет, когда большинство населения перейдут на английский или китайский в полной мере: в быту, в учёбе, и , самое главное, в работе; когда вся техническая, научная и вся-вся прочая хуча туева литературы будет понятной только тогда, когда она будет на английском или китайском.
  • [quote="Taranda"]литературы будет понятной [/quote] Ну, белорусский у нас понимает явное большинство населения. Другое дело, что не говорят на нем. [quote="ex jet20"]Везёт Вам. [/quote] У меня даже знакомые есть, которые говорят исключительно на белорусском. :) Когда с такими людьми общаешься, даже как-то неудобно вести беседу на русском, так и хочется перейти на мову, но, увы - понимать одно, а говорить - несколько другое.
  • [quote="ex jet20"]adzin_z_milionau пишет: Да, глубинной сути Вам не постичь. Это не ПМ разбирать-собирать. Дружище, глубинная суть, которую ты постиг, не имеет ничего общего с действительностью. А потому полезна только для укрепления твоей инфантильности.[/quote] // я віжу действітельность - русскоязычную действітельность Беларусов, Беларусі, по большей часті, на данный історіческій момент - і что? русскоязычность Беларуса - делает его Русскім, Россіяніном?
  • ..вообще хреново не русскоязычіе Беларусов на данный момент, а отсутствіе -- налічія_реального_прісутсвія_двуязычія в общеніі(і не только дома, со знакомымі і в бумагах) - даже, я бы сказал, - толеранціі для разговора по-беларускі, отсутствія смущенія ілі страха поговоріть по-беларускі .. лёгкого перехода в разговоре с русского на беларускій, с беларуского на русскій без напряженія і обіды.. естественно желательно не в одном предложеніі:) со своего опыта беларускай мовы -- могу сказать, что есть псіхологіческіе барьеры.. і наверное стоіт попробовать реалізовать это в віде ігры(так будет весело, необідно і не будет чувства неловкості) - напрімер беларускій язык-мова с 10 до 14 ілі по дороге із дома на работу с работы-учёбы домой і т.д., скажем на неделю-две не помніш одно беларуское слово - вспомінай сінонім, нічего страшного еслі проскочіт русізм і т.д. .. короче - нікто не требует сейчас у Беларусов моментного перехода на Беларускій язык-мову - просто уваженія і мінімального уменія общенія на языке-мове - нас учілі на уроках белмовы всему, кроме простой лексікі, простых слов для обычного общенія, к сожаленію.. .. ..а русскій - естественно будем учіть, знать, іспользовать как і англійскій, кітайскій і т.д. повседневная лексіка( інтернет і словарі в помощь) :)
  • [quote="quovadis7777"]я віжу действітельность - русскоязычную действітельность Беларусов, Беларусі, по большей часті, на данный історіческій момент - і что? русскоязычность Беларуса - делает его Русскім, Россіяніном?[/quote]Можете говорить на языке К.Калиновского, на языке А.Пушкина, на языке К.Маркса, на языке Ф.Энгельса, но надо знать историю беларуской Беларуси, а не сказки о Беларуси/ВКЛ Ивана Ужасного, Петра 1, Екатерины 2, Ленина-Сталина и сегодняшнего кремля.