Другие материалы рубрики «Общество»

  1. Учеба как защита от кризиса
    Хлебное ремесло — по ценам 2014 года со скидкой!
  2. Белорусские интернет-пользователи жалуются на репетицию парада
    Минчане недоумевают: зачем перекрывать движение транспорта, когда люди едут по домам с работы…


Общество

Стаць удзельнікам агульнанацыянальнай дыктоўкі можа кожны

 

Дыктоўка паводле тэксту «Ліста з-пад шыбеніцы» прымеркавана да 175-годдзя з дня нараджэння Кастуся КаліноўскагаБеларусы адзначаюць 175-годдзе з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага. Да гэтай даты прымеркавана агульнанацыянальная дыктоўка паводле тэксту «Ліста з-пад шыбеніцы» — перадсмяротнага завяшчання Кастуся Каліноўскага.

Стаць удзельнікам акцыі можа любы ахвотны, выкарыстоўваючы відэазапіс, на якім тэкст дыктоўкі чытаюць вядомыя беларускія палітычныя, грамадскія і культурныя дзеячы.

Запісы відэадыктоўкі можна знайсці на розных інтэрнэт-рэсурсах. На сайтах інфармацыйнай кампаніі БелаПАН тэкст чытаюць мастакі творчага аб'яднання «Пагоня», прадстаўнікі аб'яднання бацькоў рэпрэсаваных палітыкаў і грамадскіх дзеячаў і лідар руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч.

Тэкст дыктоўкі чытаюць мастакі творчай суполкі «Пагоня» Мікола Купава, Аляксей Марачкін, Ягор Батальёнак, Галіна Горава і Алесь Цыркуноў.

Паводле слоў Купавы, роля Каліноўскага ў айчыннай гісторыі вельмі вялікая. Мастак звярнуў увагу на маштабы паўстання 1863—1864 гадоў, якое ахапіла Жмудзь, Літву, Беларусь, Украіну, Польшчу. «Каліноўскі апрача таго, што кіраваў паўстаннем, — дадае Мікола Купава, — быў рэдактарам першай нелегальнай беларускай газеты. У гэтай газеце, у яе мове — адбітак думкі, энергіі, меркаванняў Кастуся Каліноўскага пра тое, што трэба беларускаму народу».

Як адзначыў мастак, вобраз Каліноўскага, яго месца ў гісторыі грунтоўна адлюстраваны ў беларускай культуры, мастацтве, у палітычным жыцці. У выяўленчым мастацтве створана вялікая галерэя вобразаў патрыёта і яго паплечнікаў. Адзін з першых, хто пачаў працаваць над тэмай паўстання, — яго удзельнік, віленскі мастак Міхал Андрыёлі.

Тэкст дыктоўкі чытаюць сябры аб`яднання бацькоў рэпрэсіраваных палітыкаў і грамадскіх дзеячаў: Галіна Сіўчык, маці грамадскіх актывістаў Вячаслава Сіўчыка і Кастуся Лукашова, Вольга Завадская, маці зніклага без вестак тэлеаператара Дзмітрыя Завадскага, Валянціна Аліневіч, маці палітзняволенага Ігара Аліневіча, Таіса Кабанчук, маці актывіста аргкамітэта партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Вадзіма Кабанчука.

Як адзначыла Галіна Сіўчык, маці хацелі б звярнуцца з несмяротнымі словамі Каліноўскага да ўсіх людзей краіны. Кожная з жанчын выказала суачыннікам кароткае пажаданне.

Вольга Завадская: «Будзьце разам з намі».

Валянціна Аліневіч: «Не забывайце сваю спадчыну і сваіх герояў».

Таіса Кабанчук: «Гэта нам патрэбна, вельмі патрэбна — ўсім, кожнаму беларусу».

«Слава героям! Жыве Беларусь!» — гэтыя словы жанчыны выгукнулі разам.

Тэкст дыктоўкі зачытаў лідар руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч.

«Кастусь Каліноўскі для мяне — нацыянальны герой, адна з найбольш выдатных асобаў у нашай гісторыі, — сказаў палітык перад тым, як зачытаць запавет патрыёта. — Паўстанцы змагаліся за свабоду нашу і вашу, змагаліся за права людзьмі звацца. Яны не выйгралі, але і не прайгралі, бо з гэтага паўстання распачалося беларускае нацыянальнае Адраджэнне, паўстала нацыянальная ідэя. Сёння мы маем, дзякуючы паўстанцам, нашу незалежную дзяржаву. Я вельмі ганаруся тым, што мае продкі ўдзельнічалі ў паўстанні. Мой прадзед Казімір Мілінкевіч і ягоны бацька, мой прапрадзед Юрка Мілінкевіч былі жорстка пакараныя за тое, што бралі ўдзел у паўстанні. Іх выселілі з роднай вёскі, у іх забралі ўсю маёмасць, яны распачыналі з зямлянкі адраджаць сваё жыццё. Адбудавалі дом, таму што жылі ў веры, у надзеі, таму што любілі Бацькаўшчыну.

Кастусь Каліноўскі перад тым, як адысці з жыцця, перад тым, як быць пакараным, напісаў зварот да сваіх суайчыннікаў, да беларусаў. Гэта быў зварот і ў будучыню, і да нас, гэта быў яго духоўны тэстамент. І я яго хачу зачытаць, бо ён мае вялікае значэнне для нашай духоўнай моцы».

Паводле ідэі ініцыятара дыктоўкі філосафа Уладзіміра Падгола, агульнанацыянальная дыктоўка заклікана стаць «інтэрнэт-дэманстрацыяй у абарону незалежнасці».

«Пісаць завяшчанне Каліноўскага можна будзе і 22 сакавіка, у дзень, калі памагатыя цара Расіі забілі змагара за незалежнасць, і цэлы год, які з'яўляецца годам 150-годдзя паўстання», — гаворыцца ў адкрытым лісце Падгола.

Ён заклікае адсылаць напісаныя падчас дыктоўкі тэксты ў гродзенскую турму № 1, дзе адбывае пакаранне палітзняволены, лідар міжнароднага грамадскага аб'яднання «Малады фронт» Дзмітрый Дашкевіч.

Трэба заўважыць, што 2013 год дэмакратычная грамадскасць Беларусі адзначае як Год Кастуся Каліноўскага.

Напярэдадні 175-годдзя з дня нараджэння нацыянальнага героя Беларусі ў офісе Партыі БНФ прайшла вечарына, прысвечаная паўстанню 1863 года, якое ўзначаліў Каліноўскі.

Як адзначыў лідар Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, падзеі 150-гадовай даўнасці надзвычай важныя для гісторыі Беларусі. «Паўстанне было задушана, але з гістарычнага пункта гледжання гэтую падзею нельга назваць няўдалай. Была знішчана значная частка беларускай эліты, сялян, але ідэі Каліноўскага пайшлі ў шырокія масы. Без паўстання не было б ні БНР, ні БССР, ні сучаснай Рэспублікі Беларусь», — перакананы палітык.

Янукевіч са шкадаваннем канстатаваў, што сённяшнія беларускія ўлады фактычна ўхіліліся ад таго, каб адзначаць гэтую важную гістарычную дату. «Задача грамадскасці — каб падзеі тых гадоў не былі забытыя», — падкрэсліў ён.

На думку лідара грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» паэта Уладзіміра Някляева, Кастусь Каліноўскі — адзін з самых значных нацыянальных герояў Беларусі. «Ён быў першым, хто зразумеў, што ёсць Беларусь, хто палюбіў яе», — адзначыў Някляеў.

Лідар «Гавары праўду!» правёў паралель паміж задушэннем паўстання 1863 года і разгонам мітынгу пратэсту ў Мінску 19 снежня 2010 года. «І 150 гадоў, і два гады таму разганялі не паўстанне, а любоў да Беларусі. І тады, і цяпер у турмы саджалі патрыётаў, якія выступалі за Беларусь, а не за ўладу і таго, хто яе ўвасабляе», — падкрэсліў Някляеў.

Оценить материал:
Средний балл - 5.00 (всего оценок: 11)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • Дзякуй!
  • Выдатны артыкул!
  • Отрывки из двух «Вечных миров» с Московией можно тоже читать как диктант: У 1408 войска ВКЛ выступіла ў паход на Маскву. На мяжы дзяржаў — рацы Угры, іх сустрэлі маскоўскія войскі з татарскай дапамогай. Пасля шматдзённага стаяння войскаў на супрацьлеглых берагах ракі, Вітаўт і Васіль I заключылі "вечны мір". Угрскі дагавор 1408 года канчаткова ўсталявала мяжу паміж дзвюма дзяржавамі ў вярхоўях Акі па рэках Угра, Роса і Брыня. Васіль I абавязаўся спыніць падтрымку Свідрыгайлы і прызнаваў за ВКЛ Смаленскую зямлю і Вярхоўскія княствы. У склад мсакоўскага княства ўвайшла невялікая, раней спрэчная, тэрыторыя ў басейне ракі Жыздра (з горадам Перамышль, Казельск, Любуцк). вайна Вялікга Княства Літоўскага з Маскоўскім княствам у 1492—1494 гадах Вайна была распачата Маскоўскай дзяржавай за т.зв. «отчнну» — усходнеславянскія землі, што былі ўскладзе ВКЛ. Вайне папярэднічалі парубежныя канфлікты, якія пачасціліся з 1486, калі ваяводы Івана III напалі i разрабавалі Любуцк, Мцэнск i Вяземскае княства. Літоўска-маскоўская вайна 1507-1508 — трэцяя вайна паміж ВКЛ і Маскоўскім княствам за ўсходнеславянскія землі. Вайна скончылася безвынікова. 19 верасня 1508 падпісана пагадненне аб «вечным міры», якое замацоўвала межы, што склаліся паміж Маскоўскай дзяржавай і ВКЛ у выніку папярэдніх войнаў (1492—94 і 1500—03). Літоўска-маскоўская вайна 1512-1522 — чацвёртая вайна паміж Вялікім Княствам Літоўскім і ВКЛ за ўсходнеславянскія землі. «Вечны мір» 1508, якім скончылася вайна Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 1507—1508, маскоўскі бок разглядаў як часовую перадышку. 3 1510 Васіль III,заручыўшыся падтрымкай Лівонскага і Тэўтонскага ордэнаў, займаўся непасрэднай падрыхтоўкай смаленскай кампаніі. У лістападзе 1512 года войска князя I. Рапніна-Абаленскага і Канюшага I. А. Чалядніна рушыла ў бок Смаленска. У снежні 1512 года на Смаленск былі адпраўленыя галоўныя сілы з Масквы на чале з Васілём III. Пасля шасцітыднёвай аблогі маскоўскае войска, якое пацярпела значныя страты, вярнулася дадому. У чэрвені 1513 года быў прадпраняты другі паход на Смаленск. Да восені пад горадам была сканцэнтравана 80-тысячная маскоўская армія з вялікай колькасцю гармат і 2-ма тысячамі пішчалялямі. Каля 24 тысяч маскоўскіх ратнікаў ваявалі на Полаччыне, 8 тысяч чалавек — пад Віцебскам, а 14-тысячная групоўка аблажыла Оршу. Жыхары Смаленска зноў адбілі напад маскоўскіх войск, і Васіль III у лістападзе 1513 адвёў свае палкі назад. У канцы мая 1514 года, пасля зімовай перадышкі, пачаўся 3-і паход на Смаленск, у якім удзельнічала каля 80 тысяч чалавек. 31 ліпеня пасля няспыннага абстрэлу з 300-сот гармат Смаленск капітуляваў.