Другие материалы рубрики «Общество»

  1. Сколько должен стоить жетончик в метро?
    За полтора года себестоимость поездки в минской подземке выросла в полтора раза…
  2. Фейс-контроль — узаконенная дискриминация?
    Правила, по которым клиента не пускают в ресторан или клуб, должны быть прозрачными. В противном случае любой отказ можно расценивать как дискриминацию...

Общество

Людзі ў цывільным сарвалі прэзентацыю “мінскага рамана” Уладзіміра Някляева


Владимир НекляевПершы дзень працы XX Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-ярмаркі, што праходзіць у выставачным комплексе “Белэкспа”, скончыўся зрывам прэзентацыі новага раману пісьменніка Уладзіміра Някляева “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без”.

Прэзентацыя мелася адбыцца на стэндзе Польскай амбасады ў межах прадстаўлення чытачам дзевяці з дванаццаці кніг-намінантаў на літаратурную прэмію імя Ежы Гедройца.


Прэзентацыя “без сіропа”, але з чытачамі “у гальштуках”

Старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру Андрэй Хадановіч распачаў прэзентацыю наступнымі словамі: “У мяне вельмі дзіўнае адчуванне, але, можа, знакава, што яно ў мяне ў Беларусі ёсць, што я, пачынаючы свой спіч, не ведаю, ці здолею я яго скончыць і ў якім выглядзе мы яго будзем працягваць. Мне чамусьці здавалася, што пісьменніку давядзецца больш камфортна выступаць, чым ён зараз будзе — седзячы за столікам на стэндзе, на якім прызначаны гэты выступ, але на мінскім кірмашы заўсёды можа знайсціся моцны мужчына ў гальштуку, які, не даючы тлумачэнняў, можа не пусціць за гэты столік. Не ведаю, магчыма, гэта форма прызнання пісьменніка па-беларуску. Камусьці вельмі не хочацца, каб цікавы, сучасны, чытаны пісьменнік, які заслугоўвае чытацкай увагі і любові, мог у камфортных умовах расказваць пра сваю кнігу і падпісваць яе. Магчыма, прэзентацыя мінскага раману Уладзімір Някляева “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без” адбудзецца без сіропа. Зрэшты, усё залежыць ад аўтара”.

Пасля таго, як Хадановіч звярнуўся да Някляева з пытаннямі: “Уладзімір Пракопавіч, пра што ваш раман, які выклікае цікавасць у чытачоў у гальштуках, чытачоў у цывільным? Чаму вы адказваеце на пытанне стоячы?”, стала зразумела, што адчуванне Андрэя яго не падманула, і не ўсё залежыць ад аўтара кнігі. Мужчына ў цывільным выцягнуў яго за руку і папрасіў адысці “на колькі словаў”. Мне ўдалося пачуць, што “цывільны” гаварыў старшыні ПЭН-цэнтра аб тым, што “мерапрыемства не запланаванае”. Калі Хадановіч вярнуўся, ён адзначыў, што яму “далі некалькі хвілін на роздумы”.

Пакуль адбывалася гэта кароткая, але канкрэтная размова “чалавека ў цывільным” з Андрэем Хадановічам, Уладзімір Някляеў паспеў звярнуцца да прысутных: “Тут сітуацыя такая: прэзентаваць літаратурную прэмію Гедройца мы можам і мы гэта робім, але калі размова заходзіць пра маю кнігу — вы бачыце, што адбываецца. Ужо пачалося — аднаго з нашых ужо павялі, дакументы яму паказваюць… Ёсць прэс-рэліз, у якім акурат і напісана, што сёння мусіць адбыцца прэзентацыя майго рамана, што ўключаны ў лонг-ліст прэміі імя Гедройца. Але тым не менш, вы бачыце, што адбываецца: кніга не прэзентуецца. Будзем спадзявацца, што сітуацыя зменіцца, і мы зможам прэзентаваць кнігу ў больш цывілізаваных умовах. Набыць раман, на жаль, нельга, бо забаранілі. Прэзентацыя адкладзеная на невызначаны час. Адным словам, нам загадана вымятацца, пакуль нас не пабралі”.

Пра свой раман Някляеў паспеў сказаць літаральна некалькі словаў: “Гэта кніга пра Мінск, пра 60-е гады, калі я быў студэнтам тэхнікума сувязі, пра час хрушчоўскай адлігі… Але ж гэты раман — не дакументальны. Мне шмат хто тэлефанаваў, гаварыў: тое і тое было не так, як вы напісалі, вершы чыталі не там, дзе вы сказалі, а ў іншым месцы. Я пісаў білетрыстыку, мастацкую прозу, і патрабаванні — напішы так, як я гэта памятаю — не да мяне”.

Тым часам той самы чалавек у цывільным зноў падышоў да Андрэя Хадановіча з патрабаваннем спыніць прэзентацыю. “Вось зноў Андрэя павялі арыштоўваць. Гэта ўжо не жарты, таму мы будзем, відаць, разыходзіцца”, — падвёў вынік імпрэзы Някляеў. Яшчэ некаторы час людзі размаўлялі з пісьменнікам, пасля чаго ён з жонкай Вольгай сышоў з кніжнай ярмаркі.


“Амерыканцы, літоўцы могуць не зразумець, чаму на выставе хапаюць за каўняры і цягнуць у пастарунак”

У каментары для Naviny.by Уладзімір Някляеў адзначыў, што “калі я пішу кнігу, я не думаю ні пра якія прэміі, ні пра званні, ні пра прызнанне. Я пішу дзеля літаратуры. А тое, што сёння адбылося, у чарговы раз паказвае, што ўлады імкнуцца трымаць пад кантролем не толькі палітычнае жыццё, але і культурнае”.

“Канечне, гэта для ўсіх нас непрыемная з’ява: прэзентацыю, па-сутнасці, сарвалі, забаранілі. Не адрозніваецца тут ні палітык, ні паэт, ніякі грамадзянін нашай краіны, няважна, займаецца ён нечым дазволеным ці недазволеным, калі ён знаходзіцца ў апазіцыі да ўлады і не згодны з тым, што яна робіць ці плануе рабіць. Так што, па вялікім рахунку, нічога дзіўнага тут не адбылося,
— адзначыў Уладзімір Някляеў. — Яшчэ нядаўна ўсё выглядала на тое, што прэзентацыя адбудзецца, меркавалася, што не будзе ніякіх дзеянняў... Яшчэ дзякуй Богу, што так адбылося — нікога не забралі. Але тут, бачыце, побач стэнд Злучаных Штатаў Амерыкі, Італіі, Літвы — такое атачэнне, якое можа не зразумець, чаму на выставе хапаюць за каўняры і цягнуць у пастарунак”.

Адказвыючы на пытанне наконт магчымай прэзентацыі раману “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без”, Някляеў адказаў: “Шчыра вам скажу, мы спрабавалі наладзіць прэзентацыю. Было нават некалькі спробаў. У адных месцах казалі адразу, што гэта немагчыма, бо кепскі раман (смяяецца. — А.П.), а ў іншых казалі, што яны пачытаюць, паглядзяць, ацэняць, а пасля раілі мне раман дапрацаваць... А незалежніцкія пляцоўкі найбольш знаходзяцца ў складаным становішчы, бо яны — незалежніцкія. Мне ж нікога не хочацца падстаўляць…”.

Так скончыўся першы дзень “великого таинства”, як назваў кніжную выставу старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец. Прысутныя змаглі на справе пераканацца ў праўдзівасці яго пафаснай заявы, зробленай падчас адкрыцця выставы: “Мы не імкнемся навязаць свой светапогляд, свае думкі, мы радыя пачуць іншых”.

Нагадаем, што літаратурная прэмія Гедройца заснаваная ў 2011 годзе і прысуджаецца за найлепшую кнігу, што была выдадзеная ў папяровым альбо электронным варыянтах на беларускай мове ў жанрах «мастацкая проза», «эсэістыка». Журы прэміі, што складаецца з беларускіх і польскіх літаратараў, пакідае за сабой права вызначаць жанр твораў у спрэчных выпадках. 
 

Оценить материал:
Средний балл - 4.03 (всего оценок: 31)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • Это для Вас он директор "Макбела", а для Некляева - сотрудник спецслужб. Некляеву нужны гонения и притеснения (для премии ;).
  • Какие еще люди в цивильном? Презентацию запрещал лично директор "Макбела" Макаров, мы там у Некляева журнал подписывали, даже я Макарова в лицо знаю. У него, кстати, галстук был в книжечки. Ничего себе - человек в цивильном!

Интересные Факты

Загрузка ...