Дома сумна. Падарожжа трэцяе. Жалезнікі

Жалезнікі — мяжа з зонай адсялення. Далей — толькі лес ды дзікія жывёлы. Але і радыяцыя не забіла вёску. Упартыя жыхары...


Што такое жыццё? Гэта манітор камп'ютара? Гэта праца-канапа-сям'я-хоббі-ноч-праца-дзень-ноч-праца-пятніца-цыцкі-бухло? Ці ёсць жыццё за Мінскай кальцавой? А мы — ёсць? Хто мы, дзе мы, навошта мы? А дзе астатнія? І хто тыя астатнія, тыя дзевяць мільёнаў чатырыста шасцьдзесят пяць тысяч і яшчэ два чалавекі? Дзе яны пахаваліся? Мы ідзём шукаць!


Падарожжа першае. Івакі 
Падарожжа другое. Кольна 

Сёння наш шлях — у Жалезнікі (Веткаўскі раён). Транспарт у вёску не ходзіць. Можна самому туды зайсці, і лёгка: ад Свяцілавічаў — кіламетраў пяць. Надзеі на «аўтаспын» няма — машыны тут не гойсаюць. Але бегаюць драпежнікі. Мы ў гэтым упэўніліся, калі ўсе-такі ля нас спыніўся аўтамабіліст, у багажніку якога ляжаў забіты воўк. Вясковец абыякава патлумачыў, што нехта збіў драпежніка на дарозе, а ён падабраў — на чучала.

Зона. Праз яе мы праносімся на рэйсавым аўтобусе, чапляючы вачыма разбураныя і прарослыя бярозамі дамы, і яна ж пачынаецца адразу за Жалезнікамі, куды мы кіруемся.

Мясціны гэтыя, дзе зараз на беразе Бесядзі існуе вёска Жалезнікі, былі заселены яшчэ ў старажытныя гады, пра што сведчаць знойдзеныя тут гарадзішчы і пісьмовыя крыніцы, згодна якім вёска вядома з 16-га стагоддзя як паселішча ў складзе Расійскай дзяржавы. Ад 1503 году Жалезнікі былі ў складзе Маскоўскай дзяржавы, а ў 1535 годзе Гомель быў адбіты войскамі ВКЛ, і Масква адмовілася ад Гомельскай воласці. У канцы XVII — пачатку XVIII стагоддзяў Жалезнікі належалі Рэчыцкаму рэгенту Канстанціну Грушэцкаму, прадстаўніку шляхецкага роду. Пасля падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Жалезнікі зноў у складзе Расійскай імперыі. І так змянялася ўлада, ідэалогія, рушыліся імперыі, скасоўваліся розныя дамовы, ствараліся новыя дзяржавы — а Жалезнікі працягвалі жыць. Хоць зараз з былых 300 двароў і 20 не налічыць.

Апошнія намаганні па сціранню вёскі навечна са ўсіх картаў былі прыкладзены радыяцыяй — пасля аварыі на ЧАЭС вёска атрымала спачатку цэзій-137 (15-40 кюры на квадратны кіламетр), затым — права на адсяленне. Цяпер, па афіцыйных дадзеных, жыць тут можна — ад 5 да 15 кюры на квадратны кіламетр. Жалезнікі — мяжа з зонай адсялення. Далей — толькі лес ды дзікія жывёлы. Але і радыяцыя не забіла вёску. Упартыя жыхары вёскі — хто пераехаў на новае месца жыхарства, а хто і застаўся па сённяшні дзень. А хто і выехаў, ды вярнуўся, пацягнула да роднай Бесядзі.

Царква — душа вёскі

Некалі ў нулявых родныя мясціны наведаў масквіч-бізнесовец Сяргей Караткевіч. Па словах мясцовых, масквічу, выхадцу з Жалезнікаў, прыснілася нябожчыца-маці, якая папрасіла яго: «Зрабі што-небудзь для родных людзей з нашай вёскі».

Прыехаў мецэнат на радзіму, і па падказцы мясцовых, адраджэнне вёскі пачаў з яе душы — царквы, разбуранай у савецкія часы. Там захоўвалася збожжа, а потым — неарганічныя ўгнаенні, якія раз'ядалі сцены і працягваюць псаваць іх і зараз. Вось жа якія едкія тыя ўгнаенні! Але новы храм не перастае здзіўляць: на некаторыя сцены павесілі абразы, і на сценах тых раптоўна спыніўся разбуральны працэс. Іншыя сцены, якія пакуль без іконаў — аж уздыбіліся ад той гадасці, што гадамі захоўвалася ў святым месцы. Гэта прадэманстраваў нам святар, айцец Сергій, які...

Змяніў цяльняшку на крыж

Ён, як і царква, у якой служыць ад аднаўлення храма — чалавек незвычайны, як і гісторыя яго навяртання. Вучыўся сабе юнак у марской акадэміі ў Адэсе і гора не ведаў, аб'ездзіўшы свет і павет. І раптам сябар распавёў яму такую «страшную» гісторыю: маўляў, ёсць такія дзяўчыны, якія могуць цябе «прываражыць» — падсыпаць нешта ў гарбату, ці дзяркач пад ногі кінуць. І згінуў ты! Будзеш сохнуць па той дзяўчыне, і не дасі рады. Спалохаўся малады чалавек, пабег шукаць адмысловую літаратуру, каб ратавацца ад вядзьмарак. Сярод «духоўнага вінегрэту», як выказаўся айцец Сергій, знайшоў ён і парады, што трэба ісці ў царкву, маліцца і прычасціцца. Што і зрабіў. І як пайшоў на службу, дык ужо больш ніколі і не прагульваў нядзельнага богаслужэння. Так і святаром стаў.


Цудатворныя аздараўленні ад іконаў і святых мошчаў

Урачыстасць адкрыцця храма Святога Мікалая Цудатворца адбылася ў 2006 годзе і была прымеркавана да 20-годдзя чарнобыльскай катастрофы. Будавалі храм браты Караткевічы за свае грошы, мармур для царквы прывозілі з Уралу, распісалі храм мастакі з Сергіева Пасаду. Праз колькі гадоў у царкву, таксама пры непасрэдным ўдзеле братоў Караткевічаў, была перанесена цудатворная ікона Божай Маці «Усецарыца» (Пантанасса). Спіс іконы быў зроблены манахамі на Святой гары Афон.

Цудатворная ікона дапамагае хворым анкалогіяй — на жаль, распаўсюджанаму захворванню ў чарнобыльскай зоне, таму менавіта «Усецарыца» заняла пачэснае месца ў храме Жалезнікаў.

Акрамя вядомай іконы, захоўваюцца ў царкве часцінкі мошчаў розных святых і ікона Мікалая Цудатворца, якая таксама лічыцца аздараўляльнай. Некалі, у трыццатыя гады, калі бальшавікі бурылі царкву, ікону схавалі мясцовыя жыхары.

«Напэўна, ад гора такога — знішчэння крыжоў і храмаў, ікона пачарнела. І калі па вёсцы пайшлі чуткі, што царква наша будзе адраджацца, і пляменнік мой будзе адбудоўваць яе — ікона сама, без нічыйго ўдзелу, раптам пачала святлець, на ёй пачалі праступаць рысы Мікалая Цудатворца. Інакш, як цуд, гэта не назавеш. Зараз ікона захоўваецца ў царкве, многія людзі праз яе атрымалі аздараўленне, нават ад цяжкіх невылечных захворванняў. Але больш яна не святлее, можа, мы што не так робім», — распавядае Алена Саўчанка, у якой і захоўвалася ікона. Яна, дарэчы, цётка маскоўскага мецэната

У Жалезнікі запрашаюць Уга Чавеса

Неяк адна жанчына з Бабруйска таксама наведала Жалезнікі. Яна тут атрымала масла ад іконы «Усецарыцы» — і пазбавілася ад анкалогіі. Тады тое масла яна раздала сваім знаёмым. Кажуць, ім таксама дапамагло. Жанчына ўспомніла, што зараз прэзідэнт Венесуэлы пакутуе на рак, і вырашыла, што як толькі б ён прыехаў у Жалезнікі — дык абавязкова выздаравеў бы. Яна, па словах мясцовых, ездзіла аж да Караткевіча ў Маскву — дзякавала за цудоўнае аздараўленне праз пасрэдніцтва царквы ў Жалезніках. Зараз жанчына шукае спосабы, нават праз афіцыйныя структуры, каб ці заманіць неяк Уга Чавеса ў Жалезнікі, ці хоць перадаць яму таго масла ад «Усецарыцы».

Мецэнат-інвестар-бізнесовец-свой чалавек-Караткевіч

Сам мецэнат вучыўся ў Ветцы, потым у Гомельскім тэхнікуме, скончыў Магілёўскі тэхналагічны інстытут. Зараз ён — генеральны дырэктар навукова-тэхналагічнага парку «Дубна» ў Маскоўскай вобласці, а таксама заснаваў замежнае прыватнае вытворча-гандлёвае прадпрыемства «Брикбилд».

У вёсцы, ледзь не загібеўшай, намаганнямі братоў Караткевічаў (а Сяргей Караткевіч быў сёмы ў шматдзетнай сям'і, дзе восем дзяцей, зараз у Сяргея Рыгоравіча чацвёра ўласных дзяцей) пракладзены вадаправод, праведзены газ, заасфальтавалі дарогу, высеклі кусты, з-за якіх не было і дамоў ужо відаць, выкапалі сажалкі, якія зарыбілі.

У планах маскоўскіх інвестараў — будаўніцтва гасцінічнага комплексу, для адпачынку турыстаў, рыбалкі, палявання, са ўсёй неабходнай інфраструктурай. На сённяшні дзень з-за будаўніцтва гатэльнага комплексу з мясцовымі ўзніклі некаторыя спрэчкі. Зямлю інвестар атрымаў у арэнду, таму на месцы будучай будаўнічай пляцоўкі паставіў браму. Якая, як потым высветлілася, перашкаджае мясцовым.

«Мы прывыклі тут хадзіць, а зараз — брама! Ідзі вакол, а там дарога доўгая і благая, прычым лес блізка, ваўкі і лісы, страшна. Чаму б нам не адчыніць тую браму і не зрабіць тут добрую дарогу? Кажуць, хутка на ўездзе ў вёску паставяць шлагбаум і відэакамеры, каб ніхто не заехаў у вёску і не выехаў», — перажываюць мясцовыя. Таксама яны хвалююцца, што ад тых турыстаў будзе адзін гвалт. Маўляў, царква — добра, канечне, але калі тут пасля стварэння гатэльнага комплексу пачнецца масавае паломніцтва не да святыні, а да турыстычнага аб'екта — танцы, песні, віскі, шашлыкі?

Прадстаўнікі будаўнічага праекту не падзяляюць песімізм вяскоўцаў і супакойваюць іх.

«Па-першае, ніхто і ніколі не зробіць вёску «закрытай», не будзе ставіць тут нейкія шлагбаумы. Па-другое, пры будаўніцтве ў нас не раз кралі дарагія матэрыялы, мы звярталіся ў міліцыю, там раяць мець сваю ахову. Па-трэцяе, вось мы выкапалі сажалкі, зарыбілі і час ад часу выцягваем адтуль сеткі, прычым у людзей хапае нахабства прыходзіць і тыя сеткі патрабаваць назад! Прычым ніхто не забароніць мясцовым прыйсці з вудай і лавіць тут рыбу. З вудай! Вось пабудавалі назіральную вежу — адсюль праглядаюцца і сажалкі, і будаўнічая пляцоўка. Так, будзе відэаназіранне. Але толькі ў мэтах бяспекі, нікога гэта не будзе абмяжоўваць. І нам дазволіць сачыць за будаўніцтвам», — патлумачыў прадстаўнік кампаніі «Брикбилд» Сяргей Кузьмянкоў. Ён, дарэчы, таксама мясцовы, і пажыўшы па свеце, вырашыў вярнуцца на радзіму.

Ён мяркуе, што сістэма назірання палохае толькі тых, хто прывык жыць у гэтым краі вольна — страляць па «зоне» дзікіх жывёл, цягаць рыбу сеткамі, траляваць праз зону грузавікі з металаломам на Расію. Такім людзям дакладна не трэба ніякія «лішнія» назіранні за іх дзеяннямі.

Па словах Сяргея Кузьмянкова, інвестары, яны ж і спонсары, шмат дабра зрабілі людзям — ваду, дарогу, газ, плануецца пабудаваць краму, пракласці добры асфальт да Свяцілавічаў. «Наўрад ці ініцыятыва скаргаў ідзе ад мясцовых, нехта іх падбухторвае, той, хто прывык тут парушаць закон так ці інакш. Ну стаіць у нас тая брама на будаўніцтве, але ж мы дамовіліся з мясцовымі, што зробім там дамафон, і кожны будзе мець чып, каб прайсці там ці праехаць. Хіба што злодзеі не праедуць, каб дзікоў біць, ці царкву абрабаваць», — упэўнівае дырэктар будаўнічай фірмы.

Захаваць нацыю! Праз Сяргея Міхалка

Пра Беларусь, самасвядомасць і «геапалітычнае месца нашай краіны ў свеце» размаўляем на развітанне з жыхаром Свяцілавічаў, які працуе ў Жалезніках пры храме. Ён думае, што захаваць нацыю, свядомасць, наш каларыт магчыма праз беларускую мову, духоўнае адраджэнне, моладзь і творчасць Сяргея Міхалка. Дзмітрый упэўнены, што людзей, што ўжываюць алкаголь, наркотыкі — вельмі лёгка падмануць. Бо калі чалавек цвярозы — ён бачыць сэрцам, і наўрад ці яго падманеш.

Рацэпт вяртання нацыянальнай ідэнтычнасці ад Дзмітрыя: Не быць скотам! А таму, хто хоча быць скотам — трэба менш класці корму ў карыта.


  • Когда то в Железниках жила мая бабушка Левданская Эмилия Петровна, она была туда переселена после ареста мужа, а до этого жила в Логойском р-н, Минской обл. Дела было еще до войны. Там бабушка с двумя детьми (девочки) и войну пережила, а после войны вернулось к родне в д.Лесники Логойского р-н. Трудно было жить, но народ был там хоть и бедный, но очень приличный, не обижал. Да, все очень давно было!
  • мы на палессе як хочам, так и гаворым... дый пишам... а контраст, да, большой между будынками царкви и другими хатами...
  • Дзмітрый упэўнены, што людзей, што ўжываюць алкаголь, наркотыкі — вельмі лёгка падмануць. Бо калі чалавек цвярозы — ён бачыць сэрцам, і наўрад ці яго падманеш. --- не знаю, не знаю... The Doors взяли название группы из заголовка книги «The Doors of Perception» («Двери Восприятия») Олдоса Хаксли (ссылка на «открытие» «дверей» восприятия через употребление психоделиков). Хаксли, в свою очередь, взял заглавие своей книги из стихотворения английского поэта-визионера Уильяма Блейка: «If the doors of perception were cleansed, every thing would appear to man as it is, infinite» (рус. Если бы двери восприятия были чисты, всё предстало бы таким, как есть — бесконечным). Джим сказал друзьям, что он хочет быть этой «дверью восприятия». Название группы было принято единогласно. http://ru.wikipedia.org/wiki/Моррисон,_Джим http://www.youtube.com/watch?v=5qRJIBtbc2c
  • Милая Алена!!! Как это всё классно!!! Высшая проба! Каждое слова текста, как бальзам на душу... Белгосуниверситет? Филфак? Золотая медаль, с отличием?!!!! Как это вы всё прекрасно, грамотно, очень-очень здорово, просто классно, пишете (а я, ведь подозреваю, что вы - совсем юная девушка....). Как будто сам, в этих краях, побывал; но - не бесмыссленно, а и историю узнал! Вот таких девушек - грамотных, умных, интеллигентных, вся нация должна просто на руках носить, и - оберегать ото всяких несчастий. Искренне, от всей души - я желаю вам счастия. И - новых рассказов, буду ждать. История страны - она ведь в хороших руках, да? Ведь, история - она не в памятниках; она в наших сердцах и памяти; мы все, простые люди - эту историю-то и пишем. Жаль, этот форум не позволяет смайлики посылать- ну, а я вам на словах, уж поверьте, букет цветов отправляю...
  • И также я, так скажу - вот бы вас, в этих путешествиях, сопровождала бы съёмочная группа телелевидения, хоть какого там канала.... Идея-то, на самом деле, как хороша! Animal Planet, нервно курит в сторонке.... Не все эти "путешествия дилетантов", и проч. скучные программы; Хотела бы я на мир вашими глазами посмотреть... Ну, да ведь это, нереально, да? Ну, так вы, может, потом книгу напишете? И вообще-то - заходите ко мне, кофейку попьём....
  • ДЛЯ "НАШАЯ". Да вас страшна на "кафяек" ісці, бо Вы нават не вызначыліся, якога Вы полу - М ці Ж, а ўжо на каву незнаемцаў запрашаеце. То "Хотела бы я на мир вашими глазами посмотреть... " _ Хацела? - Жаночы род? То " Как будто сам, в этих краях, побывал; но - не бесмыссленно, а и историю узнал!" - М.Р. ?
  • [quote="nerpa"]ДЛЯ "НАШАЯ". Да вас страшна на "кафяек" ісці, бо Вы нават не вызначыліся, якога Вы полу - М ці Ж, а ўжо на каву незнаемцаў запрашаеце[/quote] Ну, и правильно! Собственно-то, говоря, эта дама, Алена - единственная, кого я к себе на чашку кофе пригласила, за многие годы моей перебранки, на форумах. Да уж больно хороша!!!! Зацепило!!!!!