Раённая бальніца ў Крычаве трымаецца на драўляных падпорках

Яшчэ ў 2010 годзе спецыялісты папярэджвалі, што будынак знаходзіцца ў перадаварыйным стане…

Драўлянымі падпоркамі ўмацоўваюць столь у Крычаўскай цэнтральнай раённай бальніцы. Фотаздымкі з рыштаваннямі ў хірургічным аддзяленні лякарні даслалі карэспандэнту БелаПАН. У адміністрацыі медычнай установы патлумачылі, што падпоркі ўсталявалі паводле рэкамендацыі арганізацыі, якая абследавала будынак бальніцы. Факт аварыйнасці будынка не прызнаецца.



Паводле аўтара фотаздымкаў, які пажадаў застацца невядомым, драўляныя канструкцыі выставілі ў сталовай хірургічнага аддзялення на другім паверсе. Імі умацаваная столь.

Аўтар сцьвярджае, што на трэцім паверсе прасела, як ён выказаўся, падлога. Стан памяшканняў жыхар райцэнтру ацэньвае як аварыйны.

“А што яшчэ тут казаць. Дык гэтак выглядае другі паверх, а на трэцім прасела падлога. Падпоркі, наколькі я разумею, устанавілі часова, каб столь не абрынулася. Але ўсё гэта, як мёртваму гарчычнікі. Падпоркі дазволяць не абрынуцца столі нейкі час”, — выказаў меркаванне аўтар фотаздымкаў у гутарцы з журналістам.

У адміністрацыі прызнаюць, што драўляныя рыштаванні сапраўды выставілі ў бальніцы. “Дзеля прафілактыкі паставілі”, — патлумачылі ў лякарні.

“Будынак абследаваны інстытутам “Магілёўграмадзянпраект”. Даведзеныя рэкамендацыі па эксплюатацыі, і яны выкананыя. Ёсць дазвол на эксплюатацыю. Гэты інстытут заўжды праводзіць абследаванне”, — давёў супрацоўнік адміністрацыі бальніцы.

Новы будынак бальніцы, паводле суразмоўцы, узведзены, але пакуль ня здадзены ў эксплюатацыю: “Ёсць фінансавыя праблемы. Але, відаць, у першым квартале будзе уведзены. Канкрэтную дату назваць не бяруся. У новым будынку 95% прац выкананыя. А потым будзе ажыццяўляцца рэканструкцыя старога корпусу”.

На пашпарце аб’екту пазначана, што першы этап рэканструкцыі будынка бальніцы мае быць скончаны 31 снежня 2015 году. На стэндзе год і месяц зацёртыя, але чытабельныя. Пачалі будаўнічыя працы 5 лістапада 2012 году.

Пра тое, што важны для Крычаўскага раёну сацыяльны аб’ект ня ўведзены ў час і пра прычыны гэтага афіцыйна жыхарам не паведамілі. Згадкі не было і ў мясцовай дзяржаўнай прэсе, абураюцца крычаўцы.

Пра сітуацыю ў Крычаўскай раённай бальніцы пісала прэзідэнцкая “СБ. Беларусь сегодня” пасля абрушэння ў райцэнтры двух паверхаў мясцовай гімназіі. У публікацыі стан будынка лякарні ацэньваўся як перадаварыйны.

“І ў Крычаве лёс гімназіі цалкам можа паўтарыць раённая бальніца. Яшчэ ў 2010 годзе спецыялісты вынеслі вердыкт: сітуацыя ў галоўным корпусе лякарні — перадаварыйная. З таго часу нічога, па сутнасці, не змянілася. Аб магчымых наступствах думаць страшна. Аднак неабходна, каб папярэдзіць бяду”, — заяўлялася ў дзяржаўным выданні.

У публікацыі згадвалася праселая падлога. У некаторыя часткі будынка забаронены ўваход, каб не ствараць нагрузку на састарэлыя канструкцыі.

Што да здарэння ў гімназіі, то яно адбылося 29 жніўня 2014 году — напярэдадні навучальнага году. Пацярпелых не было. У навучальнай установе, якая мела пашпарт гатоўнасці, абрынулася сцяна. Цяпер будынак дэмантуюць. Узводзіцца новы.

Прычыны абрушэння дагэтуль не названыя. Вучні гімназіі размеркаваныя па школах райцэнтру.

 


  • Алесь, жыхары Крычава - крычауляне, а не крычауцы....
  • [quote="Dees"]жыхары Крычава - крычауляне, а не крычауцы..[/quote] Але як ні дзіўна – чым ясней і выразней у галовах маскоўскіх цароў выспявае ідэя “выратавання рускіх з-пад літоўскага прыгнёту” – тым вышэй гэтыя самыя “рускія” ўзводзілі земляныя насыпы вакол сваёй крэпасці, давёўшы іх вышыню да шасці метраў у знакавым XVI-м стагоддзі, і да сямі – у гарачым XVII-м. У 1501 г. крычаўцы ўпершыню пачулі, так блізка і так нахабна, бандыцкія воклічы з нетутэйшым рэзкім акцэнтам: “царёв, царёв! руби, руби!”. Первое письменное свидетельство о Кричеве относится к 1136 году, когда он под названием Кречут упоминается в числе городов, платящих дань смоленскому князю Ростиславу Мстиславичу После первого раздела Речи Посполитой в 1772 году в Кричевском старостве, владельцем Кричева был надворный маршалок великий коронный граф М. Мнишек. За отказ принять присягу верности Екатерине II был конфискован в казну и подарен императрицей князю Г. А. Потёмкину В 80-е года XVIII века строится судоверфь, со стапелей которой спускались корабли, которые через Днепр выходили в Чёрное море. В частности, на флотилии судов Кричевского производства осуществлялось путешествие Екатерины II в Новороссию У князя Потемкина родился необыкновенный замысел — вооружить против турок евреев. В декабре 1787 года светлейший князь создал еврейский казачий полк и назвал его Израилевский. Полком командовал князь Фердинанд Брауншвейгский. В марте 1788 года уже прошли учения первых тридцати пяти бородатых еврейских казаков. Скоро набралось уже два эскадрона, однако пять месяцев спустя Потемкин приказал распустить Израилевский полк, — как шутил принц де Линь, «чтобы не ссориться с Библией». Вскоре после начала Великой Отечественной войны войска Вермахта подходят к городу, и 17 июля 1941 года части Красной Армии оставляют Кричев. Однако в окрестностях города бои продолжаются до середины августа.
  • На пашпарце аб’екту пазначана, што першы этап рэканструкцыі будынка бальніцы мае быць скончаны 31 снежня 2015 году. На стэндзе год і месяц зацёртыя, але чытабельныя. Пачалі будаўнічыя працы 5 лістапада 2012 году. Читать полностью: https://naviny.by/rubrics/society/2016/1/16/ic_articles_116_190734/ Вось у БДСМ такога быць не можа: як выдзелілі ім на гэты год 62млрд, дык у гэтым годзе яны усё і "освоят"