Другие материалы рубрики «Общество»

  1. Российская молочно-товарная ферма может погубить озеро Нарочь
    Местные власти и руководство сельхозпредприятия заявляют об экологической чистоте проекта, однако в Оценке воздействия на окружающую среду этой фермы экологи нашли доказательства своим опасениям.
  2. Байнет шутит: папа, купи трактор!
    Александр Лукашенко съездил в Ватикан и быстро подружился с новым папой римским.


Общество

85% насельніцтва ЗША жывуць у акругах, дзе смяротнае пакаранне не прымяняецца


Беларусь з’яўляецца апошняй краінай у Еўропе і на постсавецкай прасторы, якая дагэтуль прымяняе смяротнае пакаранне ў дачыненні да сваіх грамадзянаў. У рэгіёне АБСЕ такіх краінаў дзве — Беларусь і Злучаныя Штаты Амерыкі.

У ЗША пытанне прымянення смяротнага пакарання рэгулюецца крымінальным заканадаўствам кожнага асобнага штата, таму адсутнічае адзіны палітычны курс па дадзенай праблеме. У Злучаных Штатах прававая культура наогул і культура пакарання ў прыватнасці запазычаныя з Вялікабрытаніі, дзе першапачаткова былі вельмі жорсткія законы. Аднак з моманту выканання апошняга смяротнага прысуду ў Велікабрытаніі мінула ўжо 50 гадоў, хоць шлях да поўнай адмены смяротнага пакарання быў доўгі і няпросты.

Беларусь з’яўляецца прэзідэнцкай рэспублікай, таму галоўным у пытанні вырашэння смяротнага пакарання ёсць палітычная воля кіраўніцтва краіны.

Існуе шматгадовы досвед краінаў свету, якія адмовіліся ад гэтага жорсткага віду пакарання. Ён сведчыць: смяротнае пакаранне неэфектыўнае што да папярэджання злачыннасці ці рызыкаў забойства невінаватых.

На сённяшні дзень 140 з 192 дзяржаваў свету адмянілі смяротнае пакаранне заканадаўча ці не прымяняюць яго на практыцы.

Уплывовыя міжнародныя арганізацыі, напрыклад ААН і АБСЕ, неаднаразова заклікалі ўрад нашай краіны адмовіцца ад практыкі выкарыстання смяротнага пакарання.

У новым выпуску праваабарончага відэапраекта “Кухня TV” прыняў удзел выканаўчы дырэктар Інфармацыйнага цэнтра па праблемах смяротнага пакарання Роберт Данхэм. У гутарцы з юрыстам, намеснікам старшыні праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцінам Стэфановічам ён распавёў пра падыход да асэнсавання тэмы смяротнага пакарання ў Злучаных Штатах. 



Паводле Роберта Данхэма, ў ЗША відавочная тэндэнцыя да адмовы ад смяротнага пакарання. Большасць штатаў не прымяняюць смяротнае пакаранне цягам апошняга дзесяцігоддзя. Некаторыя з іх адмянілі смяротнае пакаранне ўвогуле; ў іншых губернатары прыпыняюць выкананне прысудаў альбо прысуды не прыводзяцца ў выкананне.

“Калі паглядзець на Злучаныя Штаты як на адну вялікую краіну, людзі думаюць: калі там існуе смяротнае пакаранне, значыць яно выкарыстоўваецца па ўсёй краіне. Насамрэч, 85% насельніцтва ЗША жывуць у акругах, дзе смяротнае пакаранне не прымяняецца. А больш за палову смяротных прысудаў прыходзяцца ўсяго на 2% усіх акругаў ЗША. Таму яго прымяненне вельмі вузкае. І выкарыстоўваецца яно ўсё радзей і радзей”, — сцвярджае Роберт Данхэм.

Беларускія праваабаронцы лічаць, што прававая дзяржава не можа забіваць ад свайго імя, бо смяротнае пакаранне супярэчыць прынцыпам гуманізму, маралі і агульначалавечым каштоўнасцям, прынцыпам усіх рэлігій, якія вызнаюцца ў Беларусі.

Ад 2009 году ў Беларусі актыўна дзейнічае кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”, якая ставіць сваёй мэтай спыненне смяротнай кары ў краіне і далучэнне Беларусі да агульнаеўрапейскіх каштоўнасцяў. Менавіта таму ўдзельнікі кампаніі паслядоўна выступаюць за справядлівае і абгрунтаванае пакаранне для злачынцаў, якое служыць мэтам правасуддзя і вартае грамадства, дзе права на жыццё з'яўляецца абсалютнай каштоўнасцю.

Беларускія праваабаронцы заклікаюць далучацца да петыцыі супраць смяротнага пакарання, якую падпісалі такія вядомы асобы як лаўрэат Нобелеўскай прэміі Святлана Алексеевіч, айцец Аляксандр Надсан, культавы польскі рэжысёр Кшыштаф Зануссі, брытанскі драматург Том Стопард, спевакі Стынг і пераможца “Еўрабачання” Ларын, а таксама многія вядомыя беларускія дзеячы культуры.

Оценить материал:
Средний балл - 5.00 (всего оценок: 1)

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева