“Будзьма памятаць!” — новы праект ад “Будзьма!”

Матэрыялы праекта распавядуць пра некаторыя малавядомыя мясціны нашай краіны, якіх не абмінулі рэпрэсіі.

 

У наступным годзе ў Беларусі будуць адзначаць сумную гадавіну — 80 гадоў піку вялікага тэрору 1937 года, калі былі здзейсненыя найбольш масавыя рэпрэсіі.

Агулам у СССР рэпрэсіі, у тым ліку ў Беларусі, ішлі хвалямі: ад 1917 года і да смерці Сталіна яны то сціхалі, то мацнелі, але практычна не спыняліся, а бліжэй да 1930-х набылі сістэмны характар. Апагей рэпрэсій прыпаў на 1937-1938 гг. Паводле розных ацэнак, у Беларусі пацярпелі ад 625 тысяч да 1,5 мільёна жыхароў. Была вынішчаная нацыянальная інтэлігенцыя.

Памяць пра многія падзеі сціраецца, месцы расстрэлаў зарастаюць травой, а будынкі набываюць сучасны выгляд і нічым не нагадваюць пра трагічныя падзеі тых часоў. Практычна па ўсёй нашай краіне раскіданыя непрыкметныя цяпер мясціны, дзе прыводзіліся ў выкананне прысуды “троек”, а несправядліва абвінавачаныя знаходзілі свой спачын. Пра іх важна ведаць і памятаць, каб трагедыя, што нанесла непаўторную шкоду беларускаму народу, не паўтарылася.

Новы мультымедыйны праект кампаніі “Будзьма беларусамі!” дасць магчымасць з іншага ракурсу паглядзець на быццам добра вядомыя Бабруйск, Слуцк, Вілейку, Жлобін ды іншыя гарады і вёскі Беларусі, асабліва тыя, што ўжо ў канцы 1920-х пачалі падвяргацца прымусовай калектывізацыі.

Матэрыялы праекта распавядуць пра некаторыя малавядомыя мясціны нашай краіны, якіх не абмінулі рэпрэсіі: як пра месцы расстрэлаў, так і пра  турмы, дзе ўтрымлівалі і дапытвалі рэпрэсаваных. Перад чытачамі паўстануць гісторыі простых людзей, якія сталі ахвярамі жорсткай эпохі.

Тэксты падрыхтаваў калумніст budzma.by Дзяніс Пыхалаў, а іх мастацкае аздабленне зрабіў вядомы фатограф Андрэй Лянкевіч.

Першы матэрыял прысвечаны вёсцы Сілівонаўка, што ля Жлобіна.

 

Як знішчалі Сілівонаўку

Сілівонаўка, што ля Жлобіна, была вёскай нябеднай. Нават да рэвалюцыі, калі, шчыра кажучы, дабрабыт у сялян назіраўся зрэдку і багатая “Расія, якую мы страцілі” (а беларускія землі тады былі ў складзе Расійскай імперыі) існавала хіба на паперы. Але Сілівонаўка, згодна з успамінамі жыхароў, была не такой. 

 

Працяг чытайце тут