Павел Севярынец. ФЕНАМЕНАЛОГІЯ БЕЛАРУСІ. Беларуская паэтычнасць

Павел СЕВЯРЫНЕЦ

Павел СЕВЯРЫНЕЦ

Нарадзіўся 30 снежня 1976 г. у Воршы. У 2000-м скончыў БДУ, атрымаўшы дыплом інжынера-геолага. У 1997-2004 гг. — заснавальнік і кіраўнік “Маладога фронту”. З 2005-га — сустаршыня “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі”. Больш за 5 гадоў правёў у турмах, на “сутках” ды ў ссылках па палітычных прысудах. Заснавальнік асветніцкіх праектаў “Курсы дыджэяў Адраджэння” і “Шоў беларушчыны”, серыі музычных альбомаў “Беларускі Хрысціянскі Хіт”. Аўтар кнігаў “Дыджэй Адраджэння”, “Пакаленне Маладога Фронту”, “Брату”, “Люблю Беларусь”, “Лісты з лесу”, “Беларуская глыбіня”. Лаўрэат літаратурных прэміяў імя Алеся Адамовіча і Францішка Аляхновіча, прэміі “За свабоду думкі” імя Васіля Быкава. Жанаты з Воляй Севярынец. Хрысціянін.

У рыфму жыць і ўзнёсласці рабіць —

Паказнік гэтай нацыі найпершы.

Таму паэтам можаш ты не быць,

Але як беларус — ты пішаш вершы.

 

У рыфму мы ніколі не змаўчым,

На вобраз і натхненне зробім стаўку —

Адсюль Францішак, Янка і Максім,

Гілевіч, Барадулін і Бураўкін.

 

Адсюль і душы-крылы нараспеў,

І дзе яшчэ такіх людзей знайду я:

Народ, які пакутваў і цярпеў,

Ледзь знойдзе узвышэнне — дэкламуе!

 

І будзе верш, як беларускі кон —

На паў-Еўропы геніяў рассеем:

Адам Міцкевіч, Полацкі Сымон —

Бацькі-паэты Польшчы і Расеі.

 

Краіна, як вялізны белы верш,

З любові і крыві, з надзеі й болю.

Краіна-верш, інакш не назавеш,

Такіх краінаў і не знойдзеш болей.

 

Тут заклік — паэтычны абарот,

Тут вершнік белы скача у Пагоню,

Тут чыстая папера — увесь народ,

І сцяг — радок крыві на белым фоне.

 

Ты адчуваеш генэтычны код?..

Чытай на памяць — пакаленні твораць:

Малітва, набажэнства, хросны ход,

І Біблія, што вершамі гаворыць.

 

Таму у нас і спевы як псалмы,

Што Беларусь наследуе Ісусу.

Таму і пераконваемся мы,

Што строфы ў ДНК у беларусаў.

 

Пакуль мы маем веру — вершу жыць,

І нашае натхненне не астыне,

Бо ў Беларусі верш пачнеш тварыць —

Найвышні

                          завяршае

                                                 у вышынях.

 

 

З кнігі “Люблю Беларусь”

 

 

 

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

 

 


  • З надыходзячым Вас саракагоддзем, Павал. Жадаю Вам, як палітыку, абраўшаму шлях паэта, адваротнага - большай эмацыйнасці. Хаця б для таго, каб Вы пажадалі паэту, абраўшаму шлях палітыка, Некляеву Уладзіміру большага спакою. Прапаную Вам прыклад бОльшай эмацыйнасці для гэтага. Пераклад рускага пераклада верша Расула Гамзатава "Мова" У сне заўжды ўсё недарэчна і няўдала... Ў ім сёння мне прыйшоў смяротны час . Апоўдні, у спякоту, у даліне Дагестана я з куляй у грудзях амаль што згас Звеніць рака, бяжыць неадаліма. Нікому не патрэбны ў забыцці, я распластаўся на зямлі радзімай прад тым, як часткай стаць мне той зямлі. Я паміраю, а ніхто аб гэтым не данясе маім з'явіцца да мяне. Хіба арлы ў вышынях клёкчуць верай; мо й стогнуць лані недзе ў старане. І каб заплакаць там дзе я загінуў аб жорсткім лёсе ў росквіце гадоў, няма ні маці побач, сябра, мілай.... Чаго хаваць - і сьлёзніцы якой!
  • Вось так ляжаў і паміраў у немач І раптам чутна, быццам недалёк на шляхе ўдвух размову толькі мелі, на роднай мне, аварскай мове, ў крок. Апоўдні, у спякоту, у даліне Дагестана Я паміраў, а людзі «рэч» сваю вялі аб хітрыках знаёмца іх Гасана, свавольствах дзікіх нейкага Алі. Са смутку чуў я гукі роднай мовы, і аджываў паціху, ачуняўшы ў міг, калі мне стала ясна і вядома - мой лекар лепшы – мова і язык. Кагосьці лечаць ад хваробаў іх словы мо, якімі мне ня спець. Але калі не будзе гэтай мовы, Дык я і сёння смерць гатовы мець Я зза яе душой шчэ не хварэю Няхай мне кажуць – бедная яна Няхай крычаць з трыбун і асамблеяў Але па мне – вялікая мая! Каб мой Махмуд, пачуў мяне, нашчадкі. Няўжо ш не прачытае пераклад? Няўжо ш пісьменнік я амаль астатні, хто па-аварску піша спеў не ў лад... Жыццё люблю. Люблю і ўсю планэту На ёй ну кожны, кожны закуток. Не меньш Краіну Рады, без наветаў. Аб ёй я па-аварску пеў як мог Мне дарагі квітнеючы свабодны, край з Балцкіх дзюн ажно да тых Курыл. Я за яго загіну бездакорна. Але мяне хавайце, дзе мой тын. Каб у пліты магільнай ля аула аварцы ўзгадвалі часамі і мяне аварскім словам земляка Расула. І пераймальніка Гамзата з Цада ўсе!
  • "Што строфы ў ДНК у беларусаў..." Чота вспомнилось: И долго буду тем любезен я народу, Что, в руки взяв перо, ему я не дал ходу.