Уладзімір Някляеў. НОВЫ ГОД. Беларусь — усё, што ёсць!

Навагодняе віншаванне знакамітага паэта Уладзіміра Някляева.

Уладзімір НЯКЛЯЕЎ

Уладзімір НЯКЛЯЕЎ

Паэт. Кандыдат у прэзiдэнты Беларусi на выбарах 2010 года. Ініцыятар руху «За дзяржаўнасць і незалежнасць».

Беларусы! З годам Пеўня!

Некаму пашчасціць, пэўна,

Нарадзіцца ў гэты год…

Некаму — наадварот.

             

Гэтак дадзена яно:

Смерць адна.

Жыццё адно.

 

Абдымі — і не ўпусці!

Вось яно ў траве, лісці,

Скразняком між вербаў, лоз —

Мімалётнае да слёз…

 

Божа! Сцежку па жыцці

Дай ты ўсім прайсці нанова,

Каб саспелі ўсе дайсці

Да найпростае высновы:

 

Хай жыццё не дадало

Ці рубля, ці чыну,

Але ўсё ж

Яно

Было!..

І мігцела ў ім, плыло

Васільковае святло

Неба над Айчынай!

 

І пад родным, крэўным небам

На зямлі, дзе ты не госць,

Беларусь — усё, што трэба.

Беларусь — усё, што ёсць!

 

З Новым годам!