Уладзімір Някляеў. ПРАЎДА. Іншы народ

Няма ўжо таго народа, які гатовы быў глядзець у рот рэжыму за абяцанкі чаркі ды скваркі.

Уладзімір НЯКЛЯЕЎ

Уладзімір НЯКЛЯЕЎ

Паэт. Кандыдат у прэзiдэнты Беларусi на выбарах 2010 года. Ініцыятар руху «За дзяржаўнасць і незалежнасць».

Найперш вось што: віншую беларускую грамадскасць з тым, чаго даўно мы не мелі: з перамогай! Нават з дзьвюма: у супрацьстаянні з рэжымам у Курапатах і ў барацьбе супраць дэкрэту № 3, якім улада вырашыла яшчэ раз абрабаваць народ.

Не выйшла!

І ўжо не выйдзе, як бы ўлада нас ні запалохвала, як бы ні хітравала і зноў ні маніла.

Рэжым пахіснуўся, але нам ні ў якім разе нельга спыняцца ў барацьбе. Дэкрэт № 3 не адменены. Лёс Курапатаў не вырашаны.

А галоўнае: не вырашаная будучыня краіны. Ці яна будзе лукашэнкаўскай, ці народнай.

Рэжым аслаб. Слабасць спарадзіла страх. І менавіта праз гэта, праз свой страх улада вырашыла застрашыць грамадства прапагандысцкім «фільмам жахаў».

Але ніхто не спалохаўся. Над жахамі, нагрувашчанымі ў бяздарным (бо талент не служыць рэжыму!) фільме «Званок сябру» толькі смяяліся. Гэта ўзняло пратэстную хвалю яшчэ вышэй — да рысы, небяпечнай для самога існавання рэжыму.

І тады — выключна для таго, каб збіць хвалю пратэстэў — было прынятае «хітрае» рашэнне па дэкрэце № 3. Сам дэкрэт не адмяняецца (бо яго падпісаў мудры правіцель, які не памыляецца ні ў чым і ніколі), а вось паборы паводле дэкрэту, якія вымагаліся чыноўнікамі (не такімі мудрымі, як правіцель) на год можна адкласці.

У звязку з гэтым згадваецца адна дэмагагічная заява бальшавікоў пад заключэнне Берасцейскага міра: «Ні міра, ні вайны, а армію распусціць». Толькі Лукашэнка хацеў бы распусціць не сваю армію паліцэйскіх, а народную армію пратэстоўцаў. Сілу, якая патрабуе: «Сыходзь!»

«Хітрасць» рашэння яшчэ і ў тым, што грошы, якія ўжо састрыжаныя з людзей па дэкрэце № 3, ніхто не збіраецца вяртаць! Заява Лукашэнкі пра тое, што «эти деньги исключительно до копейки должны быть направлены на содержание детей. Только детям!» — проста цынізм. Ён забраў грошы ў бацькоў, а цяпер ЁН (а не бацькі) аддае іх дзецям. А то самі бацькі не аддалі б…

Мала таго: людзей, якіх нахабна абрабавалі, яшчэ й караюць штрафамі за тое, што яны патрабавалі справядлівасці. І гэта таксама адметнасць рэжыму, ягоны «фірмовы знак».

Разумеючы, што ніякія хітрыкі не адмяняюць праблему народных пратэстаў, Лукашэнка агучыў сцэнар працягу «фільма жахаў». Згадаўшы «адмарозкаў» 2010 года, арганізатараў сённяшніх пратэстных акцый, намаляваўшы крывавую карціну Майдану, ён паставіў перад кіраўнікамі сілавых структур канкрэтную задачу: «Все те, которых мы выпустили из застенков за прошлые деяния, если они не поняли, их надо вернуть обратно…»

Што да мяне асабіста, дык менавіта ў засценках я канчаткова пазбавіўся ад ілюзій, нібы гэты рэжым можа ў нечым змяніцца, памкнуцца ад паліцэйшчыны да дэмакратыі. Нібы з ім можна пра нешта людскае дамовіцца, пайшоўшы шляхам мірных перамен.

Не. Яго трэба адпраўляць у мінулае, а краіне, народу — ісці ў будучыню.

Канешне, Змітра Дашкевіча, за якім міліцыянты, як за нейкім бандытам, тры дні палявалі па ўсім Мінску, мяне ці Статкевіча яшчэ можна «вернуть обратно». Але час балявання рэжыму ўжо не вернеш: няма ў яго на гэта ні сіл, ні сродкаў. А самае галоўнае: няма ўжо таго народа, які гатовы быў глядзець у рот рэжыму за абяцанкі чаркі ды скваркі.

Іншы стаў народ. І не ў апошнюю чаргу праз тое, што адчуў: згуртаваўшыся ў адзіную сілу, ён здольны змусіць лукашыстаў адступіць. Здольны вырашыць не толькі сацыяльныя, штодзённыя свае праблемы, але і лёс сваёй краіны.

 

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. 
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

 

 




Оставьте комментарий (0)
  • Мне падаецца, што народ выйшаў не супраць лукашыстаў і не краіну абараняць, а каб зберагчы хоць апошнія свае капейчыны. Паспрабаваць зберагчы. На вуліцы пайшоў мізэрны працэнт тых, каго называюць дармаедамі, і нават мізэр ад тых, хто атрымаў лісты з падатковай. У людзей проста няма грошай ужо, таму і пачалі выпаўзаць. І спыніць гэтыя хваляванні вельмі лёгка: мех бульбы падкінуць на святы, пенсіянерам дадаць па чатыры рублі да пенсіі і зрабіць пра гэта вялікі рэпартаж, гарэлку больш танна прадаваць і г.д. То бок дастаткова, каб людзі жылі зноў проста дрэнна, а не найгорш. І добра, і за гэта дзякуй. Прынамсі, па-за мкадам, у якіх-небудзь умоўных Баранавічах сітуацыя менавітя такая. А нават трошкі горш.
  • БНФ, ліцьвіны, тыя, што вырашылі, быццам толькі яны свядомыя, заўжды былі іншым народам для беларусаў. Пры розных рэжымах.Трохі дуркаватымі, трохі палякаватымі, але не беларусамі.
  • Всё никак н могу понять, чему наши оппы радуются? У нас чё, ставят памятники Сталину, отрицают репрессии? Вопрос чисто технический, никто особо не упирался, решили спокойно. Вот если бы пикетировали "ментовки", куда активистов протеста разместили, требуя их освобождения, тогда можно было бы что-то вещать о "перамоге". А так - важное надувание щёк, типа - и мы там засветились! Ну или как в старой пародии на спортивных комментаторов: Мяч у нашего защитника, его никто не атакует, и он совершает обманные движения...
  • Грубо говоря, я с Некляевым здольны: если тупо на пальцах пояснять, то кто-то очень долго и старательно гадил в каждую белорусскую душу. Но вот теперь состав пришёл на тупиковый запасной путь. И есть элемент злорадства: кормчий, а чего ты чичас-то делать будешь? - Вся ответственность-то на тебе, руководитель мудрый. Ты ведь никого не допускал к штурвалу...
  • У нас чё, ставят памятнику Сталину, отрицают репрессии? Вопрос чисто технический, никто особо не упирался, решили спокойно. === === === Рика, поясню: у нас было как бы тайное соглашение с государством о том, что оно как бы о нас заботится, мы сдерживаемся и протесты свои засовываем себе в Ж... Полное согласование нужных и ненужных движений. Было. Но кто-то из власть предержащих (и я знаю кто) это ранее присущее соглашение, расторг... И как всякий нарушитель конвенции -- должен испить свою ёмкость с цикутой или с другой хернёй... Нагадив долгами и детям и внукам большинства народонаселения. Вот только чаша стоит нетронутой. И бутыль минералки не открыта... Есть только держимордовские попытки грозного рыка, превращающегося в привычное сипение...
  • Добавлю Некляева сегодняшней блестящей статьёй от Ирины Халип www.charter97.org/ru/news/2017/3/11/243377/
  • А если вспомнить, что комменты Халип можно писать только хвалебные, прочие нещадно стираются, то охотно верю и в адекватность аффтара и ейные способности к прогнозированию.
  • Рика, в плане отзывов я с вами согласен. Ира-Ира, муси-пуси, спасибо вам за... И т.д. Но, пардон, помня покойного Петра Марцева, помня газету "Имя", где она была редактором, я всё-таки независимо и единолично её воспринимаю. Без ажурных чулочков, подтанцовок и прочей херни. И она не Клавдия Шульженко , а моя ровесница. Женщина-журналист, не лишённая дара слова, и умеющая высказаться и за словом в карман не лезущая. А насчёт комментариев в "Хартии"... Это табуны посетителей и общая свалка. Я там что-то писал за минувшие пару лет 3-4 раза, потом рукой махнул. Не всегда всё там так уж тупо, но случается по-разному. Но среди массы мнений улавливаешь нечто среднестатистическое. А в принципе, в толпе лучше жевать поп-корн и стараться, чтоб не затоптали. Таки дела :)
  • Рика, в плане отзывов я с вами согласен. Ира-Ира, муси-пуси, спасибо вам за... И т.д. Но, пардон, помня покойного Петра Марцева, помня газету "Имя", где она была редактором, я всё-таки независимо и единолично её воспринимаю. Без ажурных чулочков, подтанцовок и прочей херни. И она не Клавдия Шульженко , а моя ровесница. Женщина-журналист, не лишённая дара слова, и умеющая высказаться и за словом в карман не лезущая. А насчёт комментариев в "Хартии"... Это табуны посетителей и общая свалка. Я там что-то писал за минувшие пару лет 3-4 раза, потом рукой махнул. Не всегда всё там так уж тупо, но случается по-разному. Но среди массы мнений улавливаешь нечто среднестатистическое. А в принципе, в толпе лучше жевать поп-корн и стараться, чтоб не затоптали. Таки дела :)
  • Полностью с Вами согласен.