Уладзімір Някляеў. ПРАЎДА. Ва ўсім вінаватая брытанская каралева

Па ўсёй Беларусі ўжо каля 200 арыштаваных, якія разам атрымалі больш за пяць гадоў зняволення.

Уладзімір НЯКЛЯЕЎ

Уладзімір НЯКЛЯЕЎ

Паэт. Кандыдат у прэзiдэнты Беларусi на выбарах 2010 года. Ініцыятар руху «За дзяржаўнасць і незалежнасць».

Суды над удзельнікамі пратэстных акцый (у тым ліку над удзельнікамі ДАЗВОЛЕНАГА 15 сакавіка «Марша нетунеядцаў») працягваюцца. Дзесяткі судоў: анархісты, актывісты, студэнты, хлопчыкі з дзяўчынкамі, якія не разумеюць: што гэта?.. як гэта?.. Проста канвеер…

І ўсім не па трое сутак даюць — не меней як па дзесяць. Па ўсёй Беларусі ўжо каля 200 арыштаваных, якія разам атрымалі больш за пяць гадоў зняволення.

Гэта масавыя рэпрэсіі!

А старшыня Парламенцкай асамблеі АБСЕ спадарыня Крысцін Муттанен выказвае «признательность руководству страны за заверения в том, что правоохранительные органы будут проявлять сдержанность в отношении участников акций» — і ПА АБСЕ падпісвае пагадненне з Рэспублікай Беларусь аб правядзенні сесіі ПА АБСЕ ў Мінску!

Дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі захлёбваюцца подлай хлуснёй пра ўдзельнікаў мірных пратэстных акцый, распавядаючы пра іх як пра нейкіх бандытаў, ледзь не тэрарыстаў. А намеснік міністра замежных спраў Польшчы спадар Марэк Зюлкоўскі сустракаецца з кіраўніцай беларускага Мінінфарма Ліліяй Ананіч і дамаўляецца з ёй пра «супрацоўніцтва ў інфармацыйнай сферы».

Беларускі рэжым нідзе і ні ў чым не прытрымліваецца хоць нейкіх дэмакратычных, цывілізаваных стандартаў, нахабна плюе на правы чалавека, а ў браму палаца Лукашэнкі пастуквае кіраўнік місіі МВФ па Беларусі спадар Пітэр Долман…

Пасля збіцця «анархістаў», па сутнасці дзяцей, я спытаў у размове з адным амбасадарам адной заходняй краіны: чаму на праблему свабод і правоў чалавека ў Беларусі Захад вырашыў заплюшчыць вочы?

Дыпламат стаў адказваць настолькі дыпламатычна, што я не стрываў, за што перапрашаюся…

Адказу ад амбасадара я так і не атрымаў, затое займеў яго ад маёй суседкі, якая чытае «Народную волю» і ўвогуле цікавіцца палітыкай. «Усё гэта таму, — сказала яна, — што брытанская каралева падпісала брэксіт».

Каб я так жыў, якая ў мяне суседка…

 

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. 
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

  


  • Evgenij Burov
    Сытая и ленивая - возможно. Псевдодемократическая? Гм. Разве западный избиратель не ценит больше всего тишину и покой? Так именно его ему и обеспечивают, абы все было тихо. Кстати, у Европы других проблем по горло - рядом огромная ядерная держава, так удачно вставшая с колен. И ради этой проблемы европейцы на многое готовы закрыть глаза. И потом, разве белорусы хотели чего-то другого? Разве белорусский абсолютизм учредили не мы? А раз хотели, говорит Европа, то получите и распишитесь.
  • Ксения Ганевич
    Они хотя бы за внутреннюю политику (по отдельности) отвечают перед своим народом.
  • agnostic-fox
    Сытая и ленивая - возможно. Псевдодемократическая? Гм. Разве западный избиратель не ценит больше всего тишину и покой? Так именно его ему и обеспечивают, абы все было тихо. Кстати, у Европы других проблем по горло - рядом огромная ядерная держава, так удачно вставшая с колен. И ради этой проблемы европейцы на многое готовы закрыть глаза. И потом, разве белорусы хотели чего-то другого? Разве белорусский абсолютизм учредили не мы? А раз хотели, говорит Европа, то получите и распишитесь.