Павел Севярынец. ФЕНАМЕНАЛОГІЯ БЕЛАРУСІ. Расійская культура

Павел СЕВЯРЫНЕЦ

Павел СЕВЯРЫНЕЦ

Нарадзіўся 30 снежня 1976 г. у Воршы. У 2000-м скончыў БДУ, атрымаўшы дыплом інжынера-геолага. У 1997-2004 гг. — заснавальнік і кіраўнік “Маладога фронту”. З 2005-га — сустаршыня “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі”. Больш за 5 гадоў правёў у турмах, на “сутках” ды ў ссылках па палітычных прысудах. Заснавальнік асветніцкіх праектаў “Курсы дыджэяў Адраджэння” і “Шоў беларушчыны”, серыі музычных альбомаў “Беларускі Хрысціянскі Хіт”. Аўтар кнігаў “Дыджэй Адраджэння”, “Пакаленне Маладога Фронту”, “Брату”, “Люблю Беларусь”, “Лісты з лесу”, “Беларуская глыбіня”. Лаўрэат літаратурных прэміяў імя Алеся Адамовіча і Францішка Аляхновіча, прэміі “За свабоду думкі” імя Васіля Быкава. Жанаты з Воляй Севярынец. Хрысціянін.

Вялікая расійская культура і цяпер прымушае са значэннем падымаць вочы ўгару цяперашняе насельніцтва 1/6 сушы. Вялікая расійская культура пасёння выхоўвае геніяў і захоўвае арэол святасці. Вялікую расійскую культуру ведае і любіць увесь свет. А ўсё таму, што Вялікая расійская культура трымаецца на Беларусі і беларусах.

Так было цэлае тысячагоддзе суседства. Чым больш Беларусь пазнавала Расію, і чым большай рабілася Расія — тым больш Беларусь імкнулася змяніць Расію. І калі перабіраеш беларусаў, якія тварылі ў Расіі — да глыбіні душы ўражвае гэтае бясконцае ахвяраванне сабою, нават сваёй беларускасцю, дзеля аграмаднай краіны, дзеля свайго блізкага, дзеля ворага, у адказ на гвалт, заваёвы і прыніжэнні.

Біблія Скарыны, Фёдарава, Мсціслаўца. Цудоўная аздоба цэркваў ды манастыроў — іканапіс, беларуская рэзь, кафля, ліццё, шкло... У 1662 г. толькі ў Маскоўскай Срэбнай палаце працавала больш за 40 майстроў толькі з Віцебска і Полацка. Кнігі Полацкага, падручнікі Капіевіча, граматыка Сматрыцкага, беларуская мова, паэзія, барока... Беларуская душа, узвышаная і светлая, струменіла, праменіла, пераплаўляла.

Беларусь у поўнай ступені вычула на сабе бяздушнасць імперыі, цяжар усходняй пыхі, драпежнасць Масквы і жорсткасць Піцера. Адказам стаў наймагутнейшы дар драматычнага, прарочага хрысціянства — Дастаеўскі. "Злачынства і пакаранне", "Ідыёт", "Браты Карамазавы", "Бесы". Ня проста вялікія псіхалагічныя раманы — удары ў самае сэрца монстра. "Загадкавая руская душа"? Колькі грубасці, жорсткасці і хамства было ў тае душы, што дзеля яе Беларусь патраціла паўжыцця і столькі геніяў!

Беларускую чысціню, узнёсласць, інтэлігентнасць у Расеі заўважыш адразу і не пераблытаеш ні з чым. Беларушчына ў Расіі — гэта "Гора ад розуму" Аляксандра Грыбаедава, якое, з гора ці ад розуму, разабралі на цытаты; вольналюбівая публіцыстыка Змітра Пісарава і Валерыі Навадворскай; самая рамантычная мроя дзяцінства "Пунсовыя ветразі" Аляксандра Грына, казка Юрыя Алешы "Тры таўстуны". Нават “Дуброўскі" Пушкіна — гэта адсюль: прататып Дуброўскага — аршанскі шляхціч Астроўскі.

Беларушчына ў Расіі — гэта Іван Бунін з роду Гедзімінавічаў, пранізлівы лірык, геніяльны і ў прозе, і ў паэзіі, які да апошняга заклікаў Расію трымацца Бога — і напісаў пра нашэсце бальшавікоў "Акаянныя дні" (Нобелеўская прэмія не абы-якога — 1933 году).

Беларушчына ў Расіі — гэта музыка. Такія хвалі насамрэч могуць ускалыхнуць найвялікшую на зямлі краіну ад Масквы да самых да ўскраінаў. Глінка, Стравінскі, Рымскі-Корсакаў, Шастаковіч, Растраповіч!..

А знакаміты расійскі балет, якім так ганарыцца Масква? Яго заснавалі балерыны Азарэвічы са Шклова і Восіп Казлоўскі, які працаваў у Слоніме ды Троках.

Берасцейскія, магілёўскія, віленскія, барысаўскія, рэчыцкія, смаленскія, ігуменскія шляхцічы, дзеці паўстанцаў Касцюшкі ды паплечнікаў Каліноўскага, соль нацыі, ехалі ў Маскву, Піцер, Ніжні — каб пераадольваць імперыю словам, мелодыяй і духам.

Беларусь так хацела пераўвасобіць Расію!.. Беларусы наглядна паказвалі, як гэта робіцца — ў першых тэатрах, якія пачалі выступаць у Расіі. Але імперыя заставалася сабой — і Беларусь выводзіла на сцэну паплечніка Станіслаўскага, Неміровіча-Данчанку.

Беларусь, чыстая, светлая, натхнёная, скразіла і ў паэзіі беларусаў Яўгена Яўтушэнкі і Міхала Ісакоўскага, у адкрыта ліберальным "Новом Мире" беларуса Аляксандра Твардоўскага, у шчырых да хрыпаты спевах беларуса Ўладзіміра Высоцкага і іранічных баладах беларуса Андрэя Макарэвіча.

Ува ўсіх іх — вы ўзгадайце, у радках і нотах, інтанацыях і тэмбрах — адчуваецца штосьці да болю наскае, такое пранізлівае, мяккае і спеўнае. Усіх іх родніць крынічная празрыстасць і прыдыханне любові. Беларуская культура, нябачнае войска маленькага акупаванага краю, зрабіла полем бітвы ўсю гіганцкую імперыю — і ўрэшце ўзняла па-над ёю пераможныя сцягі вялікай літаратуры, мастацтва, музыкі.

Не дэспатыі! Не тыраніі! Дэмакратыя і талеранцыя! Праўда і свабода! — гэта пасланне Ўсходу ад Беларусі бачнае сёння ўсяму свету праз вялікую расійскую культуру.

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

  • Ну , вот , проблема решена довольно изящно . Признано - Россия все таки - великая страна . с великой культурой и т.д. Но сделано это все руками белорусов . Украинцы добавят , что и они не сбоку припека и будут правы . Мораль сей басни такова - В ЕДИНСТВЕ НАША СИЛА !!! Все остальное - дробязи .
  • (Подавляя зевоту) А в следующий раз Северинец расскажет о российской науке, которую создал литвин Ломоносов...
  • Мучает вопрос - а почему все они не творили здесь , на Родине , а знаменитыми становились там , предварительно там же получив образование . И до сих пор все так . А , может , это нормальный процесс и не надо комплексовать по этому поводу - Россия ведь и не оспаривает огромного вклада белорусов в копилку российской Империи и СССР .
  • Самое простое: это Северинец - и этим всё сказано. А его изыски в сочетании с федутиным "Пушкин - классик не нашей литературы" вообще нечто. Оппо-интеллектуалы - они такие оппо-интеллектуалы. А в целом классический подход: Здесь играем, здесь не играем, здесь рыбу заворачивали... Навскидку: Михаил Иванович Глинка, вообще-то, из поляков, родился на Смоленщине. В белорусы его, похоже, записали по территориальному признаку - когда-то предки проживали на территории то ли ВКЛ, то ли Речи Посполитой. Странно, что в ымперской России не догадались объявить россиянами поляка Шопена и финна Сибелиуса, например, по такому же принципу. То же и по остальным персоналиям. И ваще: в 1982 году Динамо Минск стало чемпионом СССР благодаря русским Малофееву, Пудышеву и литовцу Румбутису. Северинец думает, что прославляет Беларусь, но на самом деле демонстрирует жуткие комплексы неполноценности, ущербности и проч.
  • Если хотите ответить, то потрудитесь ответить на белорусском. А по приведенным фактам ничего не ответили по существу. Предки тех, кто упоминался в статье, были вывезены в Московию не по доброй воле, а по принуждению в результате захватнических войн. Литва, Польша и Украина таких войн с Белорусью не вела. Отвечаю вам на русском, так как вы комментировали статью.
  • Так подумал: а ну его, судиться ещё с ним, рейтинг наращивать... Начнут все интересоваться, книги покупать, а так сидит себе в своём змагарском гетто, занимаясь самоудовлетворением. Хотя интересно, конечно. Выходит, Синявокая бросила все силы на просвещение сами-знаете-какой России, причём настолько сильно, что самим ничего не осталось, и теперь с поляками перетягиваем Адама Мицкевича - чей же он был поэт, а поднимать собственное музыкальное искусство - пришлось Мулявину аж из-за Урала приехать. Да и Михалок в школу в России ходил. Или не щитаецца? Кстати, а чего только Россия? А как же близлежащие Польша, Литва, Украина? Ни один литвин там почему-то не отметился, все в Россию ломанулись со своим культурным десантом? Или поляки, литовцы, украинцы уже тогда были просвещенными цеэурапейцами, не нуждающимися особо в культурном просвещении? Кстати, а белорусских борцов Натика Багирова и Канадара Маджидова - а чё, типичные литвинские имя и фамилия! - куда оформим? Предлагаю: это результат просветительской деятельности литвинов на Кавказе!
  • Самое простое: это Северинец - и этим всё сказано. А его изыски в сочетании с федутиным "Пушкин - классик не нашей литературы" вообще нечто. Оппо-интеллектуалы - они такие оппо-интеллектуалы. А в целом классический подход: Здесь играем, здесь не играем, здесь рыбу заворачивали... Навскидку: Михаил Иванович Глинка, вообще-то, из поляков, родился на Смоленщине. В белорусы его, похоже, записали по территориальному признаку - когда-то предки проживали на территории то ли ВКЛ, то ли Речи Посполитой. Странно, что в ымперской России не догадались объявить россиянами поляка Шопена и финна Сибелиуса, например, по такому же принципу. То же и по остальным персоналиям. И ваще: в 1982 году Динамо Минск стало чемпионом СССР благодаря русским Малофееву, Пудышеву и литовцу Румбутису. Северинец думает, что прославляет Беларусь, но на самом деле демонстрирует жуткие комплексы неполноценности, ущербности и проч.
  • Если хотите ответить, то потрудитесь ответить на белорусском. А по приведенным фактам ничего не ответили по существу. Предки тех, кто упоминался в статье, были вывезены в Московию не по доброй воле, а по принуждению в результате захватнических войн. Литва, Польша и Украина таких войн с Белорусью не вела. Отвечаю вам на русском, так как вы комментировали статью.
  • Охосспади... Навскидку: Михаил Глинка родился 20 мая (1 июня) 1804 года в селе Новоспасском Смоленской губернии, в имении своего отца, отставного капитана Ивана Николаевича Глинки (1777—1834). Матерью его была троюродная сестра отца — Евгения Андреевна Глинка-Земелька (1783—1851). Прадед композитора был шляхтичем из рода Глинки герба Тшаска — Викторин Владислав Глинка (польск. Wiktoryn Władysław Glinka). После потери Речью Посполитой Смоленска в 1654 году В.В.Глинка принял российское подданство и перешёл в православие. Царская власть сохранила за смоленской шляхтой земельные владения и дворянские привилегии, включая прежние гербы. Кто б меня так "вывез по принуждению в результате захватнической войны"... И да, через гугл-переводчик: Охосспади... Наўскідку: Міхаіл Глінка нарадзіўся 20 мая (1 чэрвеня) 1804 у вёсцы Новоспасском Смаленскай губерні, у маёнтку свайго бацькі, адстаўнога капітана Івана Мікалаевіча Глінкі (1777-1834). Маці яго была стрыечная сястра бацькі — Яўгенія Андрэеўна Глінка-Зямелька (1783-1851). Прадзед кампазітара быў шляхціцам з роду Глінкі герба Тшаска — Віктарын Уладзіслаў Глінка (польск. Wiktoryn Władysław Glinka). Пасля страты Рэччу Паспалітай Смаленска ў 1654 годзе В.В.Глінка узяў расейскае падданства і перайшоў у праваслаўе. Царская ўлада захавала за смаленскай шляхтай зямельныя ўладанні і дваранскія прывілеі, уключаючы ранейшыя гербы. Хто б мяне так "вывез па прымусу ў выніку захопніцкай вайны"...