ФОРУМ РЕГЛАМЕНТ ФОРУМА

Форум // Мнение // Обсуждение: Александр Класковский. ГИПЕРТЕКСТ. Тяжелый рок, или Не торопитесь нажимать «Delete»

Обсуждение: Александр Класковский. ГИПЕРТЕКСТ. Тяжелый рок, или Не торопитесь нажимать «Delete»

Аляксандар КЛАСКОЎСКІ
03.12.2007 // 16:48
prjanik пишет:
Пытаньне было ў тым, чаму вы лічыце музыкаў у гэтай сытуацыі "слабейшымі", бо ёсьць меркаваньне (зазірніце, напрыклад, у ЖЖ Вольскага;), што яны тут і зараз усё зрабілі правільна. І - як вынік - не маюць патрэбы ў абароне.

Я ня ёсьць чытачом блогу Вольскага.
("Пастарнака не чытаў, але..." :)
Калі ж казаць пра абарону, то гэта найперш абарона тых прынцыпаў (цьфу ты, які патас! :), што ў гісторыі з музыкамі былі адсунутыя на задні плян першым шквалам рэакцыі.
Маю на ўвазе... Зрэшты, усё ў тэксьце :)
 
prjanik
02.12.2007 // 14:45
Аляксандар КЛАСКОЎСКІ пишет:
Можаце расшыфраваць?

Магу;) Не было гаворкі, што я, вы ці нехта яшчэ ўвесь час не памыляецца. Пытаньне было ў тым, чаму вы лічыце музыкаў у гэтай сытуацыі "слабейшымі", бо ёсьць меркаваньне (зазірніце, напрыклад, у ЖЖ Вольскага;), што яны тут і зараз усё зрабілі правільна. І - як вынік - не маюць патрэбы ў абароне.
 
Аляксандар КЛАСКОЎСКІ
01.12.2007 // 14:42
2 ролдж
==========
Дзякуй за прапанову!
Трэба яе як сьлед абмазгаваць.
У прыватнасьці, таму што мой блог месьціцца на сайце НН.
Там зусім іншая аўдыторыя.
Каб чыталі, у любым сюжэце мусіць прысутнічаць выразна беларускі акцэнт.
А калі проста аналізаваць "імпэрскіх" аўтараў -- наўрад ці зацікавіш.
Наконт "неўтаймоўнага жаданьня пярэчыць" -- выдатна Вас разумею.
Сам такі.
Хаця жыцьцёвы досьвед пакрысе навучае ўстрымлівацца ад максымалізму ды не заўжды мудрага змагарства.
Становяцца цікавыя нюансы.
Спрабуеш спасьцігнуць аргумэнты, лад мысьленьня тых, хто думае іначай.
 
ролдж
01.12.2007 // 13:42
Ну, калі так, то вось Вам тэма (сфармуляваная, прабачце, не "па-газетнаму") для Вашага блогу:
"12 крэслаў" ды "Залатое цяля" як магутныя рассаднікі савецка-камуністычных стэрэатыпаў.
Праўда, здаецца, у сучасным літаратуразнаўстве пра гэта ўжо нехта напісаў...

P.S. За такой маёй прапановай (якую, натуральна, можаце ігнараваць) няма ніякога благога падтэксту ў дачыненні да Вас -- толькі неўтаймоўнае жаданне пярэчыць :).
P.P. S. Творы Ільфа і Пятрова -- гэта сіла; часам, магчыма, страшная (?).
 
Аляксандар КЛАСКОЎСКІ
01.12.2007 // 08:42
2 ролдж
========
Цяжка з Вамі спрачацца :)
Дзякую, дарэчы, за адэкватнае ўспрыманьне жартаўлівае цытаты зь Ільфа і Пятрова на іншай галінцы.
Бо я напісаў, а потым схамянуўся: а раптам пакрыўдзіцца чалавек?
Іншым разам асацыяцыі выскокваюць на аўтамаце.
Колісь у маладосьці не аднойчы перачытаў "12 крэслаў" ды "Залатое цяля".
Ільфа і Пятрова пачалі зноў патроху выдаваць недзе пры канцы 70-х, а так кнігаў не знайсьці было.
Відаць, лічыліся занадта вострымі для "разьвітага сацыялізму".
Так што былі і болей суровыя ў ідэалягічным сэнсе часы :)
Увогуле ж "мэмуары" я часьцей зьмяшчаю ў сваім блогу.
Вось пара спасылак, калі цікава:
http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=4453
http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=4994
 
ролдж
01.12.2007 // 00:20
Рокеры, сходившие в Администрацию, попали под капитальную раздачу. Мол, предали дело борьбы и все такое. Государственные СМИ тут же воспользовались коллизией, чтобы осмеять оппозицию. Вот, дескать, сами писали в ту же Администрацию письма с призывом к диалогу, а как дошло до дела — истерика!

Короче, тут еще вопрос, кто больше подыграл де-факто власти — доверчивые музыканты или вершители морального аутодафе.
========================
Дзяржаўныя СМІ, якія выкарысталі сітуацыю, гэта, як разумею, у тым ліку СБ, якая падрабязна цытавала Жбанкова (які дэ-факта падыграў уладзе).
 
Аляксандар КЛАСКОЎСКІ
30.11.2007 // 17:22
2 prjanik
==========
Мо й сапраўды.
Можаце расшыфраваць?
"М-минуточку, я з-записываю..." :))
 
prjanik
30.11.2007 // 16:22
Эээ... У нас, пэўна, ўзьніклі праблемы ў камунікацыі;)
 
Аляксандар КЛАСКОЎСКІ
29.11.2007 // 18:15
prjanik пишет:
а чаму вы іх так разглядаейце, яны ж як быццам усё зрабілі правільна, малайцы, героі. Навошта іх абараняць?

А хто з нас усё жыцьцё рабіў правільна?
Вы можаце пра сябе так сказаць?
 
prjanik
29.11.2007 // 17:34
Сп. Класкоўскі, а на пытаньне пад лічбай 2 такі не адказалі;)
А што датычыць слабейшых - а чаму вы іх так разглядаейце, яны ж як быццам усё зрабілі правільна, малайцы, героі. Навошта іх абараняць?
 
Аляксандар КЛАСКОЎСКІ
29.11.2007 // 16:57
ЗЫ. Някепскі тэкст на тэму:
http://nn.by/index.php?c=ar&i=13372
 
Аляксандар КЛАСКОЎСКІ
29.11.2007 // 16:48
prjanik пишет:
1. Вы лічыце, што журналісты мусяць быць спрактыкаваныя ў справе палітычных кулюарных інтрыгаў і г.д.? Па-мойму, у іх крыху іншая праца...

Гледзячы які журналіст.
Можна добра пісаць пра выставы сукулентаў, ня ведаючы ўвогуле, хто такі Праляскоўскі ці Мілінкевіч.
Але калі кранаеш наш палітычны "сюр" :) , то -- мусіш трохі кеміць і ў гэтых рэчах (наколькі магчыма ва ўмовах татальна кулюарнай палітыкі, халера яе бяры! :)

2. Падвойных стандартаў няма.
Ёсьць жаданьне абараніць слабейшага.
Мне даводзілася не аднойчы мець праблемы на гэтай глебе.
Але, мусіць, такі пункцік.
 
Аляксандар КЛАСКОЎСКІ
29.11.2007 // 16:37
tanka_va пишет:
Я за то, чтобы слово лечило.

Мне падабаецца, як сказаў пра місыю літаратараў (да якіх у шырокіх сэнсе належаць і журналісты), публіцыст А.І.Герцэн:
"Мы ня лекары. Мы -- боль".
 
tanka_va
29.11.2007 // 16:28
Уважаемый Александр!
Либерализм - это замечательно. Но кроме всего прочего должна быть и ответственность. Ведь журналисты как врачи. Не навреди! Слово может вылечить, но может и убить. Я за то, чтобы слово лечило.
 
tanka_va
29.11.2007 // 16:28
Уважаемый Александр!
Либерализм - это замечательно. Но кроме всего прочего должна быть и ответственность. Ведь журналисты как врачи. Не навреди! Слово может вылечить, но может и убить. Я за то, чтобы слово лечило.
 
prjanik
29.11.2007 // 16:22
Сп. Аляксандар,два пытаньні:
1. Вы лічыце, што журналісты мусяць быць спрактыкаваныя ў справе палітычных кулюарных інтрыгаў і г.д.? Па-мойму, у іх крыху іншая праца...
2. Што Вольскі і кампанія рабілі па сёньняшні дзень (ды й, пэўна, і надалей будуць) - песьні пра кветкі і зайцоў пісалі? Гледзячы на іх баі на творчым фронце, я не магу прымусіць сябе паверыць у палітычную наіўнасьць музыкаў.

PS Пра казлоў - гэта не пра вас;)
PPS Вы, дарэчы, вы сваім выказваньнем пра "гнеўных аўтараў", як мне падаецца, трапляеце ў пастку: у вас ёсьць вобраз журналістаў-барацьбітоў, ад якіх вы патрабуеце адпаведных дзеяньняў (умоўна кажучы, быць абазнанымі і мудрымі палітычнымі байцамі). I ёсьць (у вас ці не ў вас, а проста ёсьць у культурнай прасторы тут і цяпер, па-меншай меры, для пэўнай часткі спажыўцоў) вобраз музыкаў, умоўна скажам, якія ня за ўладу і якія працавалі на гэты імідж пэўную колькасьць гадоў. І ад іх вы не патрабуеце прытрымлівацца сваёй "лініі абароны". Гэта што - падвойныя стандарты?;)
 
Аляксандар КЛАСКОЎСКІ
29.11.2007 // 16:12
tanka_va пишет:
И потом какой то, извините, сопляк мне будет указывать что мне делать и как?.. Чтобы иметь право критиковать, надо самим ударить хоть пальцем ...
Цитировать

Шаноўная tanka_va!
Я высока цаню тыя рэдкія у наш час мужнасьць і самаахвярнасьць, пра якія Вы кажаце.
Разам з тым, як адпеты лібэрал (з пэўнымі агаворкамі:) я прызнаю права "кожнага смаркача" на сваю думку.
Іначай адзін колішні смаркач будзе кіраваць усімі.
 
tanka_va
29.11.2007 // 15:24
Не ошибается тот, кто ничего не делает. И я не против критики. Я тоже критикую лидеров, но говорю им свое мнение прямо в лицо. А то ведь получается, что тут даже не критика, а обыкновенное мочилово.
Аляксандар КЛАСКОЎСКІ пишет:
Калі, напрыклад, я дазваляю сабе крытычныя заўвагі на адрас палітычнай апазыцыі, то, прабачце за нясьціпласьць, адчуваю пэўнае маральнае права.
У прыватнасьці, таму, што крытыкаваў уладу яшчэ і тады, калі некаторыя цяперашнія апазыцыйныя правадыры абслугоўвалі Сыстэму.

Я тоже считаю, что имею моральное право критиковать лидеров оппозиции. Но не потому, что всю жизнь этим занималась, а именно потому, что всегда старалась работать на результат. Если проводила парламентскую избирательную кампанию -- то район стоял на ушах. И небыло дома, куда бы мы не вошли. Если местные выборы -- то это реальное место в районном совете... километры обтоптанных подъездов... суды... наружки у дома... Три дня и ночи в мороз на площади... В Жодинской тюрьме... И потом какой то, извините, сопляк мне будет указывать что мне делать и как?.. Чтобы иметь право критиковать, надо самим ударить хоть пальцем ...
 
Аляксандар КЛАСКОЎСКІ
29.11.2007 // 14:21
tanka_va пишет:
Странно, как люди в одном и том же тексте могут видеть совершенно разные вещи. Суть ведь статьи Бухвостова совершенно в другом. В том, что оппозицию критиковать безопаснее. Наша пресса действительно превратилась (вольно или невольно) в силу, которая играет на руку режиму.

Калі, напрыклад, я дазваляю сабе крытычныя заўвагі на адрас палітычнай апазыцыі, то, прабачце за нясьціпласьць, адчуваю пэўнае маральнае права.
У прыватнасьці, таму, што крытыкаваў уладу яшчэ і тады, калі некаторыя цяперашнія апазыцыйныя правадыры абслугоўвалі Сыстэму.
Потым, Вы ж выдатна ведаеце (як я разумею, і па сабе), што кожны журналіст, які сёньня працуе ў недзяржаўнай прэсе, апрыёры апынаецца пад ударам.
Гэты іх маральны выбар, які таксама дае права на пытаньні да тых, хто прэтэндуе на ролю правадыроў да сьветлай дэмакратычнай будучыні.
Бо іншым разам іхнія заявы ды дзеяньні сапраўды не ў дугу :)
Зь іншага боку, у недзяржаўнай прэсы сапраўды шмат недахопаў.
Мне, як і Вам, не даспадобы, калі ад тытульнай апазыцыі патрабуюць скакаць вышэй за галаву.
Я трохі пісаў на гэтую тэму ў сваім блогу.
Вось тут, калі цікава:
http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=11782
 
Аляксандар КЛАСКОЎСКІ
29.11.2007 // 14:00
tanka_va пишет:
Что касается рокеров, то за это время власть сломала многих. Люди - они разные. Кто-то сильнее, кто-то пожиже.

Ведаеце, шаноўная tanka_va, у мяне ня склалася ўражаньне, што менавіта гэтых хлопцаў зламалі.
Давайце, ва ўсякім разе, трохі пачакаем :)
 
 
 
  • 1
  • 2
Если вы хотите принять участие в обсуждении, вам необходимо авторизоваться или зарегистрироваться.